Уладзіслаў Казлоўскі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
афармленьне, катэгорыя
Радок 8:
У траўні 1920 [[Беларуская вайсковая камісія|Беларускай вайсковай камісіяй]] накіраваны ў школу падхарунжых у [[Варшава|Варшаве]], пасьля заканчэньня якой прызначаны інструктарам у [[1-ы батальён беларускіх стральцоў]], эвакуяваны зь Менску ў [[Лодзь]]. 3 1921 служыў у [[Войска польскае|польскім войску]], адначасова браў удзел у беларускім нацыянальным руху. Адзін зь лідэраў яго правага радыкальнага крыла.
 
У 1930 звольніўся ў запас у званьні [[паручнік]]а, пераехаў у Вільню і распачаў грамадзка-палітычную і літаратурную дзейнасьць. Актыўна працаваў у беларускіх нацыянальных арганізацыях і ўстановах. Заснаваў гімназычнае таварыства «Гайсак», выдаваў ягоны бюлэтень. Быў сакратаром [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэту]], Цэнтральнага ўраду [[БІГіК|Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры]]. Адзін з арганізатараў і сакратар [[Беларуская нацыянал-сацыялістычная партыя|Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі (БНСП)]], да 1937 рэдагаваў яе друкаваны ворганорган часопіс «[[Новы шлях]]». У 1939-401939—1940 сакратар Беларускай групы дапамогі пацярпелым ад вайны пры [[Летувіскі Чырвоны крыж|Летувіскім Чырвоным крыжы]], у ліпені 1941 скарбнік [[Беларускі нацыянальны камітэт (Вільня)|Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні]].
 
Улетку 1941 спрабаваў аднавіць дзейнасьць БНСП, але не атрымаў на гэта дазволу нямецкіх акупацыйных уладаў. У 1941—1943 у Менску быў рэдактарам «[[Беларуская газэта|Беларускай газэты]]». У сваіх публіцыстычных артыкулах распрацоўваў ідэалёгію беларускага [[нацыянал-сацыялізм]]у, выступаў з [[Антысэмітызм|антысэміцкімі]] матэрыяламі. Стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнае самапомачы]].
 
На кватэры У. Казлоўскага [[5 сакавіка]] [[1943]] году быў забіты [[Фабіян Акінчыц]], празь некалькі месяцаў (13 лістапада 1943) савецкія партызаны Іван Шнігір і Канстанцін Немчык у рэдакцыі «Беларускай газэты» забілі і У. Казлоўскага (Немчык был арыштаваны і загінуў, Шнігір здолеў уцячы).
 
Пахаваны на [[Кальварыйскія могілкі|Кальварыйскіх могілках]] у Менску.
Радок 24:
* Шляхам змагання. Вільня, 1935;
* Казюк на кірмашы: Вершаванае апавяданне з Казюковага кірмашу ў Вільні. Вільня, 1940.
 
== Крыніцы і заўвагі ==
{{Крыніцы}}
 
== Літаратура ==
Радок 39 ⟶ 36:
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Казлоўскі, Уладзіслаў}}
 
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 29 чэрвеня]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1896 годзе]]
[[Катэгорыя:Беларускія грамадзкія дзеячы]]
[[Катэгорыя:Памерлі 13 лістапада]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1943 годзе]]