Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д ужо не кандыдат
д стыль
Радок 89:
[[1998]]—[[1999]] Апостальскай Сталіцаю былі менаваныя дапаможныя біскупы для Гарадзенскае й Пінскае дыяцэзіяў, а таксама для Менску-Магілёўскае архідыяцэзіі ([[Антоні Дзям’янка]], [[Казімер Велікаселец]], [[Кірыл Клімовіч]]). [[25 студзеня]] [[1999]] была створаня [[Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі]] на чале з Казімерам Сьвёнткам (ад чэрвеня [[2006]] яе ўзначальвае біскуп Аляксандар Кашкевіч). [[13 кастрычніка]] [[1999]] у межах [[Віцебская вобласьць|Віцебскае вобласьці]] была ўтвораная [[Віцебская дыяцэзія]], першым біскупам якой стаў [[Уладзіслаў Блін]].
 
[[30 верасьня]] [[2000]] завяршыў сваю працу Сынод Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі, Віцебскае і Пінскае дыяцэзіяў — першы Сынод за ўсе пасьляваенныя гады, які працягваўся чатыры гады. Сынод выпрацаваў Статуты Рымска-Каталіцкай Царквы па ўсіх галоўных накірункахкірунках яго дзейнасьці. [[22 лістапада]] [[2001]] Апостольскім нунцыем у Беларусі быў акрэдытаваны архібіскуп [[Іван Юркавіч]], [[15 верасьня]] [[2004]] — [[Марцін Відавіч]]. [[14 чэрвеня]] [[2006]] быў вызвалены са сваіх пасадаў (апроч пасады пінскага біскупа) кардынал Сьвёнтак, выканаўцам абавязкаў быў прызначаны Антоні Дзям’янка. [[21 верасьня]] [[2007]] архібіскупам-мітрапалітам Менска-Магілёўскім быў прызначаны Тадэвуш Кандрусевіч. У [[18 чэрвеня|18]]—[[22 чэрвеня]] [[2008]] у Беларусьгоду адбыўся візыт у Беларусь Дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала [[Тарчызіё Бэртонэ]]. Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч [[26 лютага]] [[2009]] абраны намесьнікам старшыні Кансультатыўнае міжканфэсійнай рады пры Ўпаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. У траўні 2009 адбыўся першы ў гісторыі візыт прэзыдэнта Беларусі ў Ватыкан, дзе ён сустрэўся з Рымскім папам [[Бэнэдыкт XVI|Бэнэдыктам XVI]].
 
За апошнія 20 гадоў колькасьць парафіяў Рымска-Каталіцкай Царквы павялічылася ў чатыры разы, па стане на [[1 студзеня]] [[2009]] у Рэспубліцы Беларусь налічваецца 467 парафіяў (у тым ліку ў [[2008]] зарэгістравана 10 новых парафіяў, у [[2007]] — 17). У краіне дзейнічаюць 9 рымска-каталіцкіх місіяў і 9 манаскіх супольнасьцяў (у тым ліку 1 манаская супольнасьць зарэгістраваная ў 2009), 451 касьцёлы (яшчэ 35 знаходзяцца ў стадыі будаўніцтва). У 2008 завершанае будаўніцтва 2 новых касьцёлаў. Узровень забясьпечанасьці рымска-каталіцкіх парафіяў культавымі будынкамі складае больш за 96% і зьяўляецца самым высокім сярод усіх канфэсіяў у краіне. За пэрыяд з [[1988]] да 2008 дзяржавай было перададзена Каталіцкай Царкве каля 300 аб’ектаў пад рэлігійныя мэты.