Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д дапаўненьне спасылкі
Радок 49:
'''Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы''', скарочана '''NATO''', '''НАТО''' ({{мова-en|North Atlantic Treaty Organisation}}, {{мова-fr|l'Organisation du Traité de l'Atlantique Nord}}, ''OTAN''), таксама вядомая як '''Паўночнаатлянтычны альянс''' — [[міжнародная арганізацыя]] калектыўнай бясьпекі і міжурадавы вайсковы зьвяз, які фунцыянуе на аснове [[Паўночнаатлянтычны дагавор|Паўночнаатлянтычнага дагавору]], які быў падпісаны [[4 красавіка]] [[1949]] году ў [[Вашынгтон (акруга Калюмбія)|Вашынгтоне]]. Арганізацыя ўяўляе сабой сыстэму калектыўнай абароны, згодна зь якой ягоныя чальцы згаджаюцца да ўзаемнай абароны ў адказ на напад з боку любога зьнешняга агрэсара. Штаб-кватэра НАТО знаходзіцца ў [[Бэльгія|Бэльгіі]], у горадзе [[Брусэль]]. Працоўнымі мовамі арганізацыі зьяўляюцца [[ангельская мова|ангельская]] і [[француская мова|француская]]. У склад арганізацыі ўваходзяць 28 дзяржаваў-чальцоў, якія месьцяцца ў [[Паўночная Амэрыка|Паўночнай Амэрыцы]] і [[Эўропа|Эўропе]]. Найноўшымі чальцамі НАТО зьяўляюцца [[Альбанія]] і [[Харватыя]], якія далучыліся да зьвязу ў красавіку [[2009]] году. 22 краіны ўдзельнічаюць у праграме НАТО [[Партнэрства дзеля міру]]. Акрамя таго, 15 іншых краінаў сьвету маюць афіцыйныя праграмы дыялёгу з блёкам. Камбінаваныя вайсковыя выдаткі ўсіх чальцоў НАТО складае больш за 70% ад агульнасусьветнага аб’ёму выдаткаў у вайсковую сфэру<ref>[http://milexdata.sipri.org/ The SIPRI Military Expenditure Database]. Milexdata.sipri.org.</ref>. Выдаткі на абарону ўдзельнікаў складаюць каля 2% СУП<ref>[http://www.nytimes.com/2014/03/27/world/europe/europe-begins-to-rethink-cuts.html?_r=0 Europe Begins to Rethink Cuts to Military Spending]. New York Times</ref>.
 
Артыкул 5 Паўночнаатлянтычнага дагавору, паводле якога ўсе краіны ўдзельніцы зьвязу павінны прыйсьці на дапамогу да іншай дзяржавы-ўдзельніцы ў выпадку ўзброенага нападу на яе, быў ужыты толькі адзін раз пасьля [[Тэрарыстычныя акты 11 верасьня 2001 году|тэрактаў]] [[11 верасьня]] [[2001]] году<ref>[http://www.nato.int/docu/update/2001/1001/e1002a.htm Invocation of Article 5 confirmed]. North Atlantic Treaty Organization.</ref>, пасьля чаго войскі НАТО былі разгорнутыя ў [[Аўганістан]]е. Арганізацыя ажыцьцяўляе сваю дзейнасьць праз шэраг дадатковых праграмаў, як то дзейнасьць вайсковых інструктараў у [[Ірак]]у, дапамогу ў барацьбе зь пірацтвам<ref>[http://www.nato.int/cps/en/natolive/topics_48815.htm Counter-piracy operations]. North Atlantic Treaty Organization.</ref>. У [[2011]] годзе арганізацыя ўсталявала беспалётную зону над [[Лібія]]й ў адпаведнасьці з рэзалюцыяй 1973 [[Рада Бясьпекі ААН|Рады Бясьпекі ААН]]. Артыкул 4, які прадугледжвае правядзеньне кансультацыяў паміж чальцамі НАТО, меў прымяненьне чатыры разы. У [[2003]] году правам скліканьня скарысталася [[Турэччына]] падчас [[Ірацкая вайна|ірацкай вайны]] ў [[2003]] годзе. Двойчы ў [[2012]] годзе Турэччына ўжыла права на артыкул 4 пасьля зьбіцьця турэцкагна разьведвальнага самалёту [[F-4]] падчас [[Грамадзянская вайна ў Сырыі|сырыйскай грамадзянскай вайны]] і пасьля мінамётнага абстрэлу Турэччыны з боку тэрыторыі [[Сырыя|Сырыі]]<ref>[http://www.reuters.com/article/2012/10/03/us-syria-crisis-alliance-idUSBRE8921F220121003 NATO demands halt to Syria aggression against Turkey]. Reuters</ref>. У [[2014]] годзе [[Польшча]] выступіла ініцыятарам правядзеньня кансультацыяў блёку пасьля [[Расейская вайсковая інтэрвэнцыя ва Ўкраіну (2014)|расейскай ваеннай інтэрвэнцыі]] ў [[Крым]]е<ref>[http://www.nato.int/cps/en/natolive/news_107716.htm Statement by the North Atlantic Council following meeting under article 4 of the Washington Treaty]. NATO Newsroom</ref>.
 
== Мэты дзейнасьці ==