Пан (зваротак): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Выпраўленне памылкі ў прыкладзе з прозвішчам
Радок 34:
Так, найболей ветлівым (але і афіцыйным) зьяўляецца ўжываньне слова «пан» (або «пані») разам з поўным імем суразмоўцы, напрыклад: пан Анджэй Петрашэўскі ({{мова-pl|pan Andrzej Pietraszewski}}), пані Ева Шыкульска ({{мова-pl|pani Ewa Szykulska}}). Варта адзначыць, што на лісьце (пры звароце да суразмоўцы) слова «пан» заўсёды пішацца зь вялікай літары (як беларускае «Вы» пры асабістым звароце).
 
Гэтая жа форма ўжываецца пры ўказаньні адрасата ў лістах; у такім разе слова «пан» таксама пішацца толькі зь вялікай літары. Больш ветлівай (але некалькі архаічнай формай) зьяўляецца найменаваньне адрасата з выкарыстаньнем абрэвіятур «WSz» ({{мова-pl|Wielсe Szanowny}} — глыбокапаважаны) або «Sz» ({{мова-pl|Szanowny}} — паважаны). Напрыклад: Глыбокапаважаны Зьбігнеў КыбульскіЦыбульскі ({{мова-pl|WSz Pan Zbigniew Cybulski}}), Паважаная Людміла Блоцка ({{мова-pl|Sz Pani Ludmiła Błocka}}).
 
Меней афіцыйнай формай зьяўляецца найменьне суразмоўцы «пан» і па прозьвішчы: пан Краеўскі ({{мова-pl|pan Krajewski}}), пані Ляшэвіч ({{мова-pl|pani Leszczewicz}}). У адрозьненьне ад беларускай мовы, у якім зварот па прозьвішчы носіць афіцыйны характар, у польскай дадзеная форма лічыцца агульнаўжывальнай паміж людзьмі, не занадта добра знаёмымі паміж сабой.