Менск: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 37.17.16.2 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Kazimier Lachnovič
выпраўленьне спасылак
Радок 28:
|Колькасьць насельніцтва = 1921861
|Год падліку колькасьці = 2014
|Крыніца колькасьці насельніцтва = <ref name="belstat-demogr">{{Спасылка|аўтар = |прозьвішча = |імя = |аўтарlink = |суаўтары = |дата публікацыі = |url = http://belstat.gov.by/homep/ru/indicators/regions_current_data/vol_1/11.pdf|загаловак = ДЕМОГРАФИЧЕСКАЯДемографическая ситуация|фармат = |назва праекту = |выдавец = [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]] |дата = 16 сакавіка 2014 |мова = ru |камэнтар =}}</ref>
СИТУАЦИЯ|фармат = |назва праекту = |выдавец = [[Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь]] |дата = 16 сакавіка 2014 |мова = ru |камэнтар =}}</ref>
|Колькасьць насельніцтва аглямэрацыі =
|Год падліку колькасьці аглямэрацыі =
Радок 57 ⟶ 56:
'''Менск''' — сталіца і найбуйнейшае [[горад|места]] [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Сьвіслач (басэйн Дняпра)|Сьвіслач]] пры ўтоку ў яе рэчкі [[Няміга]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Менская вобласьць|Менскай вобласьці]] і [[Менскі раён|Менскага раёну]], аднак не ўваходзіць у іх склад. Геаграфічныя каардынаты (нулявы кілямэтар): 53° 54' 8" пн. ш., 27° 33' 41" у. д. Плошча 348,85 км²<ref>Указ Президента Республики Беларусь от 26 марта 2012 г. № 141 «Об изменении границ г. Минска и Минского района»</ref>. Насельніцтва 1 921 861<ref name="belstat-demogr" /> чалавек ([[2014]]). Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад [[Геаграфічны цэнтар Беларусі|геаграфічнага цэнтру Беларусі]]. Вузел чыгунак на [[Берасьце]], [[Вільня|Вільню]], [[Гомель]], [[Масква|Маскву]], аўтамабільных дарог на [[Ворша|Воршу]], [[Віцебск]], [[Лагойск]], [[Маладэчна]], [[Ашмяны]], Берасьце, [[Слуцак]], Гомель, [[Магілёў]] і іншыя.
 
Менск — даўняе [[Магдэбурскае права|магдэбурскае]] [[Горад|места]] і цэнтар [[Менскі павет|гістарычнага рэгіёну]]. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй [[Эўропа|Эўропы]]<ref>{{Кніга|аўтар=Чирский Н. А., Чирский Е. Н. |загаловак=Минск: Путеводитель. |месца=Мн.: |выдавецтва=Университетское, |год=2002. C. |старонкі=8.}}</ref>. У наш час палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі.
 
== Назва ==
 
=== Паходжаньне ===
Большасьць сучасных дасьледнікаў абгрунтавана лічаць, што тапонім «Менск» утварыўся ад назвы невялікай рэчкі [[Менка|Менкі (Мень, Мена)]], на якой першапачаткова быў заснаваны [[Замак|горад]]<ref name="zuc">{{Кніга|аўтар=[[Вадзім Жучкевіч|Жучкевич В. А.]] |загаловак=Краткий топонимический словарь Белоруссии. |месца=Мн., |год=1974. С. |старонкі=232—234.}}</ref><ref>{{Літаратура/Гісторыя Менску (2006)|к}} С. 14.</ref>. Беларускі гісторык [[Мікола Кузьняцоў|М. Кузьняцоў]] зрабіў выснову, што гідронім паходзіць ад слова «мень», якое азначае ня што іншае як рыбу [[мянтуз]] ці іншыя гладкія і сьлізістыя рыбы<ref name="kuzn">М. В. Кузняцоў. Таямніца далёкіх вякоў // {{Літаратура/Памяць/Менск|1к}} С. 34.</ref>.
 
Некаторыя аўтары схільныя лічыць, што назву Менску даў гандаль, абмен, «мена»<ref>[http://www.uladzimir-karatkevich.com/bibl/bel/naris/zemlia12.html Горад на Нямізе] // [[Уладзімер Караткевіч|Караткевіч У.]] Збор твораў: У 8 т. Т. 8. Кн. 1. П’есы. Нарыс. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 385—570.</ref>. Гэта не пераканаўчая аргумэнтацыя з тае прычыны, што гандаль ня мог разьвівацца гэтак хутка і ў такіх маштабах, каб зрабіцца падставай для найменьня [[замак|замку]], збудаванага ў [[1063]], і назва фартэцыі гэтак шырока распаўсюдзілася, што летапісец узгадвае яе ўжо пад [[1067]] рокам<ref name="kuzn"/>. Апроч гэтага, адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што аддзеяслоўныя назоўнікі з асновай «мяняць» у тапаніміцы наогул не сустракаюцца<ref>{{Літаратура/Гісторыя Менску (2006)|к}} С. 15.</ref>.
Радок 81 ⟶ 80:
З [[1916]] року ў асяродзьдзі прагрэсіўнай беларускай інтэлігенцыі замацавалася назва Менск-Беларускі. Яна захоўвалася ў часы нямецкай і польскай акупацыяў, выкарыстоўвалася ў дакумэнтах эміграцыйных беларускіх урадаў<ref name="sybeka"/> .
 
Форма «Менск» зрабілася нормай за часамі [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]]. Яна ўжывалася ўва ўсіх афіцыйных дакумэнтах, а таксама на дзяржаўным радыё<ref name="5mitau">{{Спасылка|аўтар=Кастусь Лашкевіч, [|url=http://news.tut.by/society/147246.html |загаловак=5 афіцыёзных міфаў пра Мінск] // |выдавец=[[TUT.BY]], |дата=11 верасьня 2009 г.}}</ref> да [[29 ліпеня]] [[1939]] году, пакуль пастановаю 2-й сэсіі [[Вярхоўны Савет БССР|Вярхоўнага Савету БССР]] места не перайменавалі ў «Мінск»<ref name="pam-2"/>. Гэтае перайменаваньне было выкліканае ўзмацьненьнем рэпрэсіяў супраць беларускіх нацыянальных кадраў<ref name="sybeka"/> і зьявілася замацаваньнем [[Русіфікацыя#Русіфікацыя ў БССР|русыфікацыі ў рэспубліцы]] на ўзроўні назваў местаў<ref>[[Уладзімер Ляхоўскі|У. Ляхоўскі]]. [http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/news/print.aspx?id=88157 Дык няўжо ж нам ніколі ня склеіць, ня сшыць] // «[[Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё]]», [[30 ліпеня]] [[2008]].</ref>.
 
5 верасьня [[1991]] Менскі гарадзкі Савет народных дэпутатаў накіраваў Вярхоўнаму Савету просьбу пра вяртаньне месту гістарычнай назвы «Менск», але гэтай просьбе было адмоўлена<ref>[http://www.lawbelarus.com/local/sub04/texa6636.htm Рашэнне Мінскага гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 5 верасня 1991 г. № 167 «Аб гербе г. Мінска і аб вяртаньні гораду яго гістарычнай назвы Менск»]</ref><ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=18706 69 гадоў таму Менск стаў Мінскам] // «[[Наша Ніва]]», [[29 ліпеня]] [[2008]].</ref>. За вяртаньне назвы «Менск» прагаласавалі 142 дэпутаты пры неабходных 173<ref name="5mitau" />.
Радок 464 ⟶ 463:
Першаасновай Менску быў [[дзядзінец]] [[11 стагодзьдзе|XI ст.]], што месьціўся ў нізіне, у месцы ўпадзеньня рэчкі Няміга ў Сьвіслач. У першапачатковы пэрыяд на фармаваньне плянавальнай структуры места істотна ўплывала пераважная трасіроўка міжмескіх гандлёвых шляхоў з захаду і паўднёвага захаду ([[Горадня]], [[Берасьце]]) на паўночны ўсход ([[Віцебск]], [[Смаленск]]). Цэнтрам Менску зрабіўся замак і разьмешчаны паблізу гандлёвы пляц [[трыкутнік|трыкутнай]] канфігурацыі ([[Нізкі Рынак]]). Уздоўж рэчкі Нямігі, па Няміскім [[пасад]]зе праз плошчу і далей, на левым беразе Сьвіслачы па [[Траецкае прадмесьце|Траецкай гары]] праходзіла галоўная, найбольш старажытная вуліца. Потым, у [[16 стагодзьдзе|XVI ст.]], у выніку буйнамаштабнага местабудаўнічага мерапрыемства на суседнім узгорку быў створаны новы мескі цэнтар, рэгулярна сплянаваная ва ўласьцівых эпосе Адраджэньня традыцыях прастакутная плошча ([[Высокі Рынак]]). У [[17 стагодзьдзе|XVII]]—[[18 стагодзьдзе|XVIII]] стагодзьдзях умацаваньні места ўлучалі замак і паўкальцо земляных валоў і равоў з паўднёвага, найбольш слабага боку. У межах места канца [[18 стагодзьдзе|XVIII ст.]], нягледзячы на [[клясыцызм|клясыцыстычнае]] пераплянаваньне, захаваўся агульны характар гістарычнага плянаваньня і абрысы многіх вуліцаў. За яго межамі ў першай палове XIX ст. значная тэрыторыя атрымала новую прастакутную плянавальную сыстэму. У другой палове [[19 стагодзьдзе|XIX]] — пачатку [[20 стагодзьдзе|XX]] стагодзьдзяў на тэрыторыі места фэадальнай эпохі і, галоўным чынам, за яго межамі інтэнсіўна складвалася капітальная грамадзкая і жылая забудова, якая фармавала цэнтральную частку Менску, разнастайная па сваіх функцыянальных тыпах і мастацкіх асаблівасьцях. Акрамя таго, у зьвязку з тэрытарыяльным ростам места ў пэрыяд імклівага разьвіцьця капіталістычных адносінаў узьніклі таксама і пэрыфэрыйныя жылыя і прамысловыя раёны, у тым ліку прадмесьці з драўлянай сядзібнай забудовай. Яшчэ ў [[1920-я|1920]]—[[1930-я]] рокі цэнтар Менску ўяўляў сабой цэласнае і буйнамаштабнае гістарычна-местабудаўнічае ўтварэньне, якое сынтэзавала ў сабе культурную спадчыну розных эпохаў, хаця і тады зьнішчаліся каштоўныя грамадзкія будынкі<ref name="ss292">[[Юры Чантурыя|Чантурыя Ю.]] Гарады і час: Мінск // {{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}} С. 292.</ref>.
 
[[Файл:Miensk - Plac Niezaležnaści.jpg|320пкс|міні|Пляц Незалежнасьці. Зьлева направа: [[Дом ураду (Менск)|Дом ураду]], [[Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Менск)|Чырвоны касьцёл]], дом, дзе жыў [[Рыгор Шырма]], гатэль «Мінск», [[Праспэкт Незалежнасьці (Менск)|праспэкт Незалежнасьці]], [[Паштамт]], будынак Менгарвыканкаму, будынак кіраваньня [[Менскі мэтрапалітэн|мэтрапалітэнам]], [[Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт]].]]
 
У паваенныя дзесяцігодзьдзі архітэктурнай творчасьці на шкале каштоўнасьцяў культурная спадчына апынулася на апошнім месцы. Як і ў любым іншым месьце Беларусі, знос каштоўных будынкаў у многім абумовіўся адвольнымі, малаабгрунтаванымі адносінамі да агульнадзяржаўнага здабытку, адсутнасьцю ў гэтых выпадках прыватнай уласнасьці на мескую нерухомасьць. Зь вялікай колькасьці сакральных будынкаў, што існавалі ў XVIII — пачатку XX стагодзьдзяў, да нашага часу зьберагліся толькі адзінкі. Само сэрца места часоў [[Полацкае княства|Полацкага княства]] і станаўленьня [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]] было ператворанае ў транспартную разьвязку ў некалькіх узроўнях, як наземных, так і падземных, у зьвязку з чым адбылося грунтоўнае зьнішчэньне архітэктурнай спадчыны на паверхні зямлі і археалягічнай — у культурным пласьце<ref name="ss296">[[Юры Чантурыя|Чантурыя Ю.]] Гарады і час: Мінск // {{Літаратура/Страчаная спадчына (2003)|к}} С. 296.</ref>.