Шыракалісты лес: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 13 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1211122 (translate me)
выпраўленьне спасылак
Радок 1:
[[Файл:Beech forest male karpaty 01.jpg|міні|Букавы лес у Карпатах]]
'''Шыракалістыя лясы''' — [[лес|лясы]], якія складаюцца з дрэвавых пародаў з шырокімі ліставымі пласьцінкамі ([[дуб]], [[бук лясны|бук]], [[клён]], [[ліпа]], [[граб]], [[ільм]] і іншыя). Шыракалістыя лясы распаўсюджаныя пераважна ва [[умерана-кантынэнтальны клімат|ўмераным кліматычным]] поясе Паўночнага паўшар’я.
 
На тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] не ўтвараюць значных масіваў, а сустракаюцца асобнымі астраўкамі сярод іншых лясных фармацыяў. Найвялікшыя абшары шыракалістых лясоў знаходзяцца ў [[Белавеская пушча|Белавескай]] і [[Налібоцкая пушча|Налібоцкай]] пушчах, а таксама на [[Наваградзкае ўзвышша|Наваградзкім]] і [[Менскае ўзвышша|Менскім]] узвышшах. Асноўнымі шыракалістымі пародамі ў Беларусі зьяўляюцца [[дуб чарэшчаты]], [[граб звычайны]], [[ясень звычайны]], [[клён востралісты]], [[ліпа драбналістая]] і [[вяз гладкі]]. У [[Паазер'е|Паазер’і]] граб практычна адсутнічае і замяняецца [[елка эўрапейская|елкай эўрапейскай]]. Сталымі спадарожнікамі шыракалістых пародаў у беларускіх лясах зьяўляюцца [[алешына чорная]], [[бяроза барадаўчатая]] і [[асіна]]. Сярод усіх шыракалістых лясоў найвялікшую плошчу займаюць [[дуброва (лес)|дубовыя]]: 2,8 тыс. км² або 4% усёй лесапакрытай паверхні краіны.