Тбілісі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Removing Link FA template (handled by wikidata)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Tbilisi?oldid=655088922
Радок 76:
== Назва ==
Да [[1936]] году горад меў назву '''Тыфліс''', а па-грузінску — '''тфілісі''' ({{мова-ka|ტფილისი}}) — старагрузінская назва. Сваю назву ён атрымаў з-за цёплых серных крыніцаў (у перакладзе з [[грузінская мова|грузінскай]] «тбілі» (г. зн. састарэлае «тфілі») значыць «цёплы»).
 
== Гісторыя ==
Паводле старой легенды сучасная тэрыторыя Тбілісі была пакрытая лясамі не пазьней за [[458]] год. Найбольш шырока вядома варыянт легенды распавядае, што грузінскі цар [[Вахтанг I Гаргасалі]] адправіўся сюды на паляваньне ў лясістую вобласьць разам з сокаламі. Сокал караля нібыта быў злоўлены або паранены фазанам падчас паляваньня, пасьля чаго абедзьве птушкі ўпалі ў бліжэйшую гарачую крыніцу і памёрлі ад апёкаў. Цар Вахтанг быў настолькі ўражаны гарачымі крыніцамі, што вырашыў сьсекчы лес і пабудаваць горад на ягоным месцы.
 
[[Файл:03 Chardin Tblisi 1671.jpg|міні|320пкс|зьлева|Выгляд Тбілісі з малюнку францускага падарожніка [[Жан Шардэн|Жана Шардэна]], [[1671]] год.]]
Археалягічныя дасьледаваньні рэгіёну паказалі, што паселішча людзей на тэрыторыі Тбілісі было ўжо ў пачатку 4 тысячагодзьдзя да нашай эры. Пераемнік і сын Вахтанга, цар [[Дачы I Уярмэлі]], перанёс сталіцу з [[Мцхета]] ў Тбілісі ў адпаведнасці з воляй памерлага бацькі. Тбілісі на той час ня быў сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, бо наа той час яна не ўключала ў сябе тэрыторыю [[Калхіда|Калхіды]]. Падчас панаваньня Дачы была пабудаваная гарадзкая сьцяна, якая стала новай межай гораду. З [[6 стагодзьдзе|VI стагодзьдзя]] Тбілісі хутка пашыраўся, дзякуючы спрыяльнаму стратэгічнаму разьмяшчэньню рэгіёну, які разьмешчаны ўздоўж важных гандлёвых маршрутаў паміж [[Эўропа]]й і [[Азія]]й.
 
Аднак дзякуючы такому спрыяльнаму разьмяшчэньню Тбілісі стаў аб’ектам суперніцтва паміж рознымі дзяржавамі рэгіёну ў розныя часы, як то [[Рымская імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], [[Пэрсія|Пэрсіі]], арабскімі краінамі, [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]] і [[сэльджукі|туркамі-сэльджукамі]]. Культурнае разьвіцьцё гораду ў некаторай ступені залежыла ад таго, хто кіраваў горадам у розны час, хоць горад і рэгіён у цэлым здолеў захаваць значную аўтаномію ад сваіх заваёўнікаў.
 
У [[1122]] годзе пасьля цяжкіх баёў з сэльджукамі войскі грузінскага караля [[Давіда IV Будаўнік|Давіда Будаўніка]] ўступілі ў Тбілісі. Пасьля бітвы Давід перанёс сваю рэзыдэнцыю з [[Кутаісі]] ў Тбілісі, і зрабіў яго, такім чынам, сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, распачаўшы Залаты век Грузіі. З [[12 стагодзьдзе|XII]]—[[13 стагодзьдзе|XIII стагодзьдзяў]] Тбілісі стаў дамінуючым рэгіянальным цэнтрам з разьвітой эканомікай і сацыяльнай сыстэмай. Да канца XII стагодзьдзя, насельніцтва Тбілісі дасягнула 100 тысяч чалавек. Горад таксама стаў важным літаратурным і культурным цэнтрам ня толькі Грузіі, але і для ўсходняга праваслаўнага сьвету таго часу. Падчас панаваньня царыцы [[Тамара Вялікая|Тамары]] выбітны паэт [[Шата Руставэлі]] працаваў у Тбілісі падчас напісаньня сваёй легендарнай эпічнай паэмы ''«[[Віцязь у тыгровай шкуры]]»''.
 
Аднак, Залаты век доўжыўся ня больш за стагодзтдзе. У [[1226]] годзе Тбілісі быў захоплены [[Дзяржава Харэзмшагаў|харэзмшаскай імпэрыяй]] шагу [[Джалал ад-Дзін Манкбурны|Джалалам ад-Дзін Манкбурны]]. Падчас абароны горад быў моцна спустошаны мангольскім войскам. У [[1236]] годзе пасьля зруйнавальньня, Грузія падтрапіла пад мангольскае панаваньне. Сам народ падтрымліваў форму паўнезалежнасьці, аднак Тбілісі знаходзіўся пад моцным уплывам манголаў на працягу наступнага стагодзьдзя і палітычна, і культурна. У [[1320]] годзе манголы былі гвалтоўна выгнаныя з Грузіі, і Тбілісі зноўку стаў сталіцай незалежнай грузінскай дзяржавы. [[1366]] годзе горад зьведаў пошасьць [[чума|чумы]].
 
== Прыродныя ўмовы ==