Яўген Анішчанка: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
удакладненни
абнаўленьне зьвестак
Радок 1:
{{Аўтабіяграфія}}
'''Яўге́н Канстанці́навіч Ані́шчанка''' ({{Нарадзіўся|25|10|1955}}, [[Бранцава]], [[Аршанскі раён]], [[Віцебская вобласьць]]) — [[Беларусь|беларускі]] [[гісторык]] . Адзін з арганізатараў Грамадзкага аб’яднаньня «[[Асацыяцыя свабодных беларускіх гісторыкаў]]». [[Кандыдат гістарычных навук]] ([[1989]] г.). Дасьледуе гісторыю [[Падзелы Рэчы Паспалітай|падзелаў Рэчы Паспалітай]] і іншыя тэмы з [[гісторыя Беларусі|гісторыі Беларусі]] [[XVII]]—[[XIX]] стст. Зьяўляецца аўтарам 27 кніг і больш за 400 артыкулаў<ref name=BSMU>[http://www.bsmu.by/page/3/871/ Спіс супрацоўнікаў кафедры грамадскага здароўя і аховы здароўя БДМУ{{ref-ru}}] </ref>.
 
== Біяграфія ==
Бацька Канстанцін Дзянісавіч (аграном), маці Ганна Рыгораўна (палявод). Да 7 -га класа вучыўся ў бранцаўскай 8-гадовай школе, потым з 1968 г.--у Рэспубліканскай школе-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве ў адным класе з вядомымі мастакамі Смаляк Андрэем, Ісачоў Аляксандрам, Ціханаў Віктарам. Настаўнікамі жывапісу і малюнка былі Свентахоўскі Пётр Уладзіміравіч з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай. У 1973-1978 гг. вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, які закончыў на выдатна з рэкамендацыяй у аспірантуру. Паміж 1978 і 1979 гг. настаўнічаў у Пальмінскай СШ Гарадокскага раёна, затым 2 гады служыў у вайсковай частцы Уручча камандзірам узвода. Паміж 1981--1983 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і чарчэння ў СШ № 43, 73 і 116 г. Мінска, у 1983--1985 гг--выкладчыкам на кафедры гісторыі СССР і замежных краін у Менскім інстытуце культуры. З 1985 г. — у Інстытуце гісторыі АН БССР (з [[1991]] г. — [[НАН Беларусі]]): старшы лабарант (1985--1986), малодшы навуковы супрацоўнік (1989--1992), навуковы супрацоўнік (1993), старэйшы навуковы супрацоўнік (1993--2007). Там жа у 1989 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Земельные отношения в Восточной Белоруссии в конце XVIII — нач. XIX вв.» (навуковы кіраўнік доктар гістарыч. навук В.І. Мялешка), у 2004 г. — у педагагічным інстытуце імя М. Танка доктарскую дысэртацыю па тэме «Палітычная гісторыя Беларусі ў часы падзелу Рэчы Паспалітай», якая, аднак, не была зацьверджаная ВАК РБ<ref name=NN>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=6877 Яўген Анішчанка: «За Каваленем Інстытут гісторыі ператварыўся ў магілу»]</ref>.
 
19 лютага 2007 г. атэстацыйная камісія Інстытуту гісторыі прызнала, што Анішчанка не адпавядае пасадзе старшэйшага навуковага супрацоўніка: яму было ўказана на адсутнасьць рэцэнзіяў на публікацыі калег, слабую прэзэнтацыю вынікаў сваіх дасьледаваньняў на навуковых канфэрэнцыях і рэдкасць выступленняў на пасяджэннях аддзела. На наступны дзень вучоны падаў заяву аб звальненьні з Інстытуту, бо па выніках атэстацыі яму не было прапанавана ні выправіць недахопы ў навуковай працы, ні перавесьціся на іншую пасаду. На думку Анішчанкі, матывы звальнення не адносяцца да характарыстыкі навуковай кваліфікацыі, паколькі ён штогод, як ніхто ў Інстытуце, выдаваў на ўласны кошт кнігі. Сапраўднайсапраўднай прычынай прыняцьця атэстацыйнай камісіяй падобнага рашэньня ў адносінах да яго зьяўляліся тэматыка й вынікі ягоных дасьледаваньняў<ref>[http://naviny.by/rubrics/society/2007/02/27/ic_news_116_267422 З Інстытуту гісторыі НАН Беларусі звольнены вучоны Яўген Анішчанка]{{ref-ru}}</ref>, якія не адпавядаюць дзяржаўнай ідэалёгіі, адкрытая крытыка зь ягонага боку палітыкі кіраўніцтва Інстытуту, накіраванай на ліквідацыю рэшткаў акадэмічных свабодаў, а таксама ягоная актыўная грамадзянская й прафэсійная пазыцыя<ref name=NN/>.
 
Паміж 2007--2009 гг. працаваў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (у 2007--2008 гг галоўным архівістам аддзела публікацыі дакументаў, у 2008--2009 гг. вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела інфармацыйных тэхналогій). Пасьля звальненьня ў 2009--2010 гг. быў дворнікам у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, дзе працягваў займацца навукова-дасьледчай дзейнасьцю, напісаньнем кніг і іх выданьнем за свой кошт. <ref>[http://belapan.com/archive/2009/09/05/326850 У Менску выдадзены пяты том збору навуковых працаў гісторыка Яўгена Анішчанкі «Абывацелі правінцыі. Інструкцыі шляхецкіх сэймікаў беларускіх земляў ВКЛ канца XVIII стагодзьдзя»] {{ref-ru}}</ref>.
У 2010--2013 гг. працаваў дацэнтам у Інстытуце парламентарызма і прадпрымальніцтва спачатку на кафедры права, а затым на кафедры паліталогіі. Станам на 2014 г. працуе выкладчыкам гісторыі мэдыцыны і сацыялогіі здароў'я на пасадзе дацэнта катэдры грамадзкага здароўя й аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага мэдыцынскага ўнівэрсытэту<ref name=BSMU/>.
Жонкі: Корзун Людміла, Груша Святлана, з 2004 г.--Ажгірэй Аліна. Сыны Дзяніс (1979) і Аляксандр (1980). Браты Мікалай і Аляксандр, сёстры Зоя і Таіса.
Даследуе сацыяльна-палітычныя працэсы на Беларусі перыяду падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі ў канцы XVIII--сярэдзіне XIX стст. Адзін з аўтараў кніг:
 
== Крыніцы ==