Рэфэрэндум у Беларусі 1995 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Няма апісаньня зьменаў
Радок 41:
* Прызначэньне рэфэрэндуму адбылося з парушэньнем рэглямэнту Вярхоўнага Савету.
 
[[11 красавіка]] [[1995]] году [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] пачаў абмеркаваньне магчымасьці ўключэньня ў бюлетэнь рэфэрэндуму і пытаньня наконт мовы. У выніку дыскусіі і галасаваньня ініцыятыва прэзыдэнта не знайшла падтрымкі: з агульнай колькасьці 238 дэпутатаў бралі ўдзел у галасаваньні 141 чалавек, выступілі «за» 124, «супраць» 6, «устрымаліся» 11. Пасьля адхіленьня парлямэнцкімі камісіямі прэзыдэнцкай прапановы аб ініцыяваньні рэфэрэндуму Лукашэнка заявіў, што правядзе рэфэрэндум без яго санкцыі. У адказ на гэта больш за два дзясяткі дэпутатаў абвясьцілі галадоўку-пратэст непасрэдна ў зале пасяджэньняў парлямэнту. Тады ў ноч з [[11 красавіка|11]]-га на [[12 красавіка]] ў залю паседжаньняў парлямэнту па загадзе прэзыдэнта А. Лукашэнкі былі ўведзены ўзброеныя фармаваньні. Людзі ў масках і камуфляжнай форме жорстка зьбілі дэпутатаў, праігнараваўшы статус іх недатыкальнасьці, і выкінулі з будынку Вярхоўнага Савету на вуліцу. Толькі пасьля гэтых падзеяў дэпутаты [[13 красавіка]] прынялі з парушэньнем працэдуры пастанову аб правядзеньні рэфэрэндуму<ref name="zapr1"/><ref name="МП"/>. [[Файл:Ноч у Вярхоўным Савеце 12 красавіка 1995 г. М. Цесавец і В. Каралёў хапаюць і спрабуюць цягнуць дэпутата ад БНФ Барыса Гюнтара.jpg|thumb|450пкс|right|Ноч у Вярхоўным Савеце 12 красавіка 1995 г. М. Цесавец і В. Каралёў хапаюць і спрабуюць цягнуць дэпутата ад БНФ Барыса Гюнтара.<ref>Сяргей Навумчык. Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988–1995) - Выданьне: «Беларускія ведамасьці», Варшава – „Člověk v tisni”, Прага, 2006 г. – 140 стар.: іл. - С. 122</ref>]]
 
Доктар юрыдычных навук [[Міхаіл Пастухоў]], які ў 1995 годзе быў судзьдзём Канстытуцыйнага суду, лічыць, што толькі адзін факт скарыстаньня фізычнай сілы ў дачыненьні да дэпутатаў «людзьмі ў камуфляжнай форме», ды яшчэ ў будынку парлямэнта, ставіць пад сумненьне законнасьць пастановы Вярхоўнага Савету наконт прызначэньня рэфэрэндуму, паколькі рашэньне было прынята пад прымусам. Само ж увядзеньне ўзброеных людзей у парлямэнт і нападзеньне на дэпутатаў можна кваліфікаваць як захоп улады гвалтоўным чынам. Пасьля гэтага здарэньня [[Пракуратура Рэспублікі Беларусь]] распачала крымінальную справу, аднак з цягам часу яна была прыпынена з прычыны «неустановления лиц, допустивших бесчинства в парламенте»<ref name="МП"/>. Пры гэтым дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня ад БНФ [[Сяргей Навумчык]] у сваіх успамінах сьцьвярджае, што менавіта супрацоўнікі «[[Альфа|Альфы]]» зьбівалі дэпутатаў ад апазыцыі, якія абвясьцілі галадоўку ў авальнай залі<ref>[[Зьміцер Панкавец]]. [http://nn.by/index.php?c=ar&i=28538 Спэцназы Беларусі] // [[Наша Ніва]], [[12 жніўня]] [[2009]]</ref>.