Альбанія: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гісторыя: дапаўненьне
Радок 49:
[[16 красавіка]] [[1939]] году Альбанія была заваяваная [[Італія]]й, а італьянскі кароль [[Віктар Эмануэль ІІІ]] быў абвешчаны альбанскім каралём. Пасьля [[1941]] году да альбанскага пратэктарату было далучана [[Косава]]. У красавіку [[1943]] году краіна была занятая [[Нямеччына|нямецкімі]] войскамі. У [[1943]]—[[1944]] гадах у Альбаніі пачаў дзейнасьць моцны [[камунізм|камуністычны рух]].
 
Пасьля выхаду акупацыйных войскаў у краіне пачалася барацьба за ўладу паміж манархічнымі і камуністычнымі сіламі, якая скончылася перамогай камуністаў, якія перамаглі дзякуючы дапамозе югаслаўскага кіраўніка [[Ёсіп Броз Ціта|Ёсіпа Броз Ціта]]. [[28 лістапада]] [[1944]] году Альбанія стала народнай рэспублікай пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі і яе кіраўніка [[Энвэр Ходжа|Энвэра Ходжа]]. [[29 лістапада]] 1944 году Альбанія была вызваленая з-пад акупацыі, ад таго часу гэты дзень сьвяткуецца як Дзень вызваленьня. Ёсіп Броз Ціта прапанаваў увайсьці ў склад Югаславіі Альбаніі і Баўгарыі, плянуючы стварэньне Вялікай Югаславіі, але гэтыя пляны не былі зьдзейсьненыя.
 
У 1946 годзе ЗША наклалі вэта на ўступ Альбаніі ў склад Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў. 14 сьнежня 1955 году Альбанія была прынятая ў ААН.