Смартфон: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Асноўныя вытворцы смартфонаў: выпраўленьне спасылак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
[[Файл:SmartPhone.jpg|thumb|Смартфон]]
'''Смартфон''' ({{мова-en|smartphone}} — «разумны тэлефон») — прылада, якая выконвае функцыі [[мабільны тэлефон|мабільнага тэлефону]] і [[кішэнёвы пэрсанальны кампутар|кішэнёвага пэрсанальнага кампутару]] (КПК). Галоўнай асабліваю рысаю смартфона зьяўляецца наяўнасць разьвітай [[апэрацыйная сыстэма|апэрацыйнай сыстэмы]]. Гэта дазваляе практычна неабмежавана пашыраць функцыянальнасьць апаратаў, усталёўваючы праграмы, напісаныя староньнімі вытворцамі [[праграмнае забесьпячэньне|праграмнага забесьпячэньня]]. Смартфоны арыентаваныя на выкарыстаньне ў якасьці прылады галасавой сувязі, гэта зьяўляецца іхняй першачарговай мэтай. А ўжо магчымасьці працы з дадзенымі зьяўляюцца другаснымі. Гэта адрозьнівае іх ад камунікатараў і [[кішэнёвы пэрсанальны кампутар|КПК]], галоўны націск пры выкарыстаньні якіх робіцца менавіта на працу з дадзенымі. Падчас працы са смартфонамі часьцей за ўсё выкарыстоўваецца адна рука, у той час калі праца з [[кішэнёвы пэрсанальны кампутар|КПК]] і камунікатарам патрабуе выкарыстаньня дзьвюх рук. Яшчэ адна асаблівасьць смартфону — наяўнасць ''SIM''-карткі [[Апэратар мабільнай сувязі|апэратара мабільнае сувязі]], без якой смартфон (у большасьці выпадкаў) працаваць не будзе.