Заслаўскі замак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Wouk (гутаркі | унёсак)
пачатак
 
Wouk (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 4:
 
== Гісторыя ==
*ХІ - узьнікненьне [[гарадзішча]] на месцы сучаснага замка.
 
*Др. пал. XVI-пач. XVII - на месцы сярэднявечнага замчышча князямі [[Глябовічы|Глябовічамі]] збудаваны [[бастыённы замак]]. У замку ўзьведзены [[Кальвінскі збор (Заслаўе)|кальвінскі збор]] і мураваны палац.
*
*1676 - заходняя частка замка была прададзена заслаўскаму кляштару дамінаканаў.
*XVIII - замак канчаткова страціў вайсковае прызначэньне, рэзыдэнцыя ўладальнікаў [[Заслаўе|Заслаўя]] была перанесена ў іншае месца.
 
== Архітэктура ==
 
Як адзначалася вышэй Заслаўская бастыённая [[фартэцыя]] была ўзведзена на тэрыторыі ранейшага замчышча [[Заслаўе|Заслаўя]], што і абумовіла яе абрысы: крыху звужаны з захаду прастакутнік 215х190х120х80 м. Звонку [[бастыён]]ы і [[курціна|курціны]] былі абмураваны [[цэгла]]ю і каменем. Для абароны [[курціна]]ў у [[фланках бастыёнаў]] разьмяшчаліся [[капаніры]] з гарматамі, якія забясьпечвалі моцны флянгавы вагонь. З напольнага боку ўсе курціны мелі таксама дадатковыя умацаваньні т.зв [[пьятаформы|пьятаформы]], своеасаблівыя паўкруглыя бастыёны. Знутры валы-курціны, каб не асыпаліся ўнутр, былі ўмацаваны мураванай сьцяною, а таксама мелі унутры схаваны ход для перамяшчэньня абаронцаў.
 
Галоўны уваход у замак быў вырашаны ў выглядзе двухпавярховай брамы і разьмяшчаўся ў паўднёвай курціне. З пауночнага боку, скіраванага у бок ракі, месьцілася меншая брама. Значнай дамінантай замка была уваходная вежа [[Кальвінскі збор (Заслаўе)|кальвінскі збору]], які стаіць амаль пасярод прастакутніка замка. Вежа, як і сам храм, мела абарончыя фушкцыі: на шасьці паверхах вежы і па пэрымэтры храма меліся баявыя [[байніца|байніцы]].
 
== Літаратура ==
 
*Заяц, Ю.А. Заславль X-XVIII веков. Мн., 1987.
*Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.1. Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4
*Ткачоў, М.А. Замкі і людзі. Мн.,1991 ISBN 5-343-00880-1