Карбон: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
д артаграфія і (або) вікіфікацыя using AWB
Радок 4:
У карбоне [[Эўрамэрыка]] зьядналася з [[Гандвана]]й на поўдні ды з [[Ангарыда]]й на поўначы, у выніку чаго ўтварыўся адзіны супэркантынэнт [[Пангея]]. У зонах сутыкненьня кантынэнтаў ішоў працэс герцынскага гораўтварэньня. Між іншых паўсталі [[Урал|Ўрал]] ды горы сярэдняе Эўропы. На эўрамэрыйска-гандванскай мяжы за тым часам знаходзіўся горны роўнікавы пас. Меліся два асноўныя акіяны — «зьнешні» [[Панталяса]] й «унутраны» [[Палеатэтыс]], які з усходу абмяжоўваўся Кімэрыйскім і кітайскімі блёкамі. Разам з тым закрыліся акіяны Рэя (паміж Эўрамэырыкай і Гандванай), Уральскі (паміж Эўрамэрыкай ды Ангарыдай, на ягоным месцы ўтварыліся Ўральскія горы) й [[Прататэтыс]] (паміж Ангарыдай і Паўночна-Кітайскім блёкам). У канцы пэрыяду паміж Гандванай і Кімэрыйскім блёкам пачынае раскрывацца [[Нэатэтыс]].
<gallery>
Distribution_of_varisican_orogenies.png|РаспаўсюдРаспаўсюджаньне герцынскіх структураў
Dykes_at_Garthna_Geo%2C_Yesnaby_-_geograph.org.uk_-_490020.jpg|Карбонавыя вульканагенныя пароды (дайкі) у Шатляндыі
MississippianMarbleUT.JPG|Місысыпскі мармур у Вялікім Катанўудзкім каньёне, [[Юта]], [[ЗША]]
Радок 10:
 
== Клімат ==
У раньнекарбонавую эпоху сярэдняя тэмпэратура Зямлі складала 20 стопняў вышэй за нуль. Аднак ужо ў сярэднім карбоне яна панізілася да 12 стопняў. Распачалося пэрма-карбонавае зьледзяненьне, якое праявілася асымэтрычна: лядовы шчыт замацаваўся на большай частцы паўднёвага паўшар’я, тады як у паўночным з-за адсутнасьці кантынэнтаў вакол паўночнага канцавосься ня ўзьнікла клімату халаднейшага за ўмераны сэзонны. Шчыльная [[атмасфэра]] й моцны эфэкт Карыёліса ў другой палове карбону дзякуючы хутчэйшаму вярчэньню Зямлі (працягласьць сутак была роўная 22 гадзінам 24 хвілінам) здолелі стварыць больш моцныя ветры, чым цяпер. Яшчэ адным вынікам схаладаньня стала павялічэньне долі [[Тлен|тленутлен]]у ў атмасфэры, якая дасягнула 35% (сёньня роўная 21%). Гэта магло паспрыяць рэзкаму павялічэньню памераў [[Вусякі|вусякоў]], не ўласьціваму цяплейшым пэрыядам.<ref>[http://www.libma.ru/biologija/udivitelnaja_paleontologija_istorija_zemli_i_zhizni_na_nei/p13.php] К. Яськоў. Гісторыя Зямлі й жыцьця на ёй</ref> Існавалі дзьве галоўныя акіянічныя плыні: цёплая ўздоўж роўніку ад заходняга да ўсходняга ўзьбярэжжаў Эўрамэрыкі ды халодная ва ўмераных шыротах паўночнага паўшар’я, імаверна падобная да цяперашняе плыні Заходніх вятроў.
 
== Арганічны сьвет ==
Каменавугольны пэрыяд вядомы як час «стоячых па калена ў вадзе» вільготных лясоў, утвораных [[Каляміты|калямітамі]], [[Хвашчы|хвашчамі]], плявунамі й [[Папараць|папарацямі]], пазьней таксама [[Хваёвыя|хваёвымі]]. Падобныя лясы былі ўласьцівымі роўнікавай зоне Эўрамэрыкі зь цёплым кліматам. У халаднейшых раёнах з сэзоннымі зьменамі магла існаваць толькі прыгнечаная расьліннасьць, якой у Ангарыдзе зьяўлялася кардаітавая [[тайга]], што атрымала распаўсюдраспаўсюджаньне у позьні карбон і затым перайшла ў [[пэрм]].
У акіянах пераважалі [[фарамініфэры]], [[ганіятыты]] й [[плечаногія]], таксама важную ролю адыгрывалі [[малюскі]], [[ігласкурыя]] й [[рыбы]]. Колькасьць трылябітаў значна скарацілася.
Амаль што ўсе знаходкі наземных і прэснаводных жывёлаў карбону паходзяць з пасу цёплага клімату — Заходняе Эўропы й Паўночнае Амэрыкі. Першая траціна карбону адметная гэтак званым Ромэравым правалам — прамежкам часу ў 15 мільёнаў рокаў пасьля распаўсюджаньня першых земнаводных, які характарызуецца амаль поўнай адсутнасьцю знаходак чацьвяраногіх. Затым жа лік знаходак чацьвяраногіх адразу набірае вялікую колькасьць таксонаў. У гэты час назіраўся росквіт [[земнаводных]]. Сярод іх цягам карбону пераважалі [[тонкапазванковыя]] (атрады [[аістаподы]], [[нэктрыдыі]], [[мікразаўры]]), затым яны паступова былі замененыя [[Тэмнаспандылы|тэмнаспандыламі]]. З часоў сярэдняга карбону вядомыя першыя [[амніёты]], якія адразу падзяліліся на [[Паўзуны|паўзуноў]] і [[Сынапсыды|сынапсыдаў]]. Усе каменавугольныя амніёты мелі невялікі памер ды яшчаркападобны выгляд, толькі ў гжэльскі век некаторыя з [[Пэліказаўры|пэліказаўраў]] атрымалі нетыповае аблічча, набыўшы «ветразь». Сярод [[Суставаногія|суставаногіх]] атрымалі распаўсюджаньне гіганцкія формы кшталту трохмэтровае мнаганожкі [[Артраплеўра|артраплеўры]] й страказы [[Мэганэўра|мэганэўры]] з мэтровым размахам крылаў.