Стамбул: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артаграфія
артаграфія
Радок 185:
 
== Геаграфія ==
Стамбул разьмяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы ТурцыіТурэччыны, у [[Мармуроваморскі рэгіён|Мармуроваморскім рэгіёне]] і займае плошчу каля 5,5 тысяч км². Праліў [[Басфор]], які злучае [[Мармуровае мора|Мармуровае]] і [[Чорнае мора|Чорнае]] моры, падзяляе горад на дзьве вялікія часткі: [[Эўропа|эўрапейскую]], дзе разьмяшчаюцца гістарычныя і эканамічныя цэнтры гораду, і [[азія]]цкую, ці [[Анатолія|анаталійскую]], — такім чынам, Стамбул зьяўляецца адзіным горадам на плянэце, які ляжыць у дзьвюх частках сьвету.
 
Заходняя частка Стамбула надалей разьдзяляецца яшчэ і залівам [[Залаты Рог (Стамбул)|Залаты Рог]], натуральнай бухтай у праліве Басфор, вакол якой ўтварыўся Бізантыюм, а потым Канстантынопаль. Злучэньне Мармуровага мора, Басфора і Залатога Рогу — гістарычнае сэрца гораду і выдатны краявід сучаснага Стамбулу.