Адкрыцьцё Амэрыкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Выява Image:Desembarco_de_Colon_de_Teofilo_de_la_Puebla.jpg замененая на Image:Desembarco_de_Colón_de_Dióscoro_Puebla.jpg карыстальнікам Ymblanter. Прычына: [[commons:COM:FR|File...
выпраўленьне спасылак, артаграфія
Радок 8:
=== 1-я экспэдыцыя ===
[[Файл:Columbus first voyage.jpg|300пкс|thumb|1-я экспэдыцыя]]
Першая экспэдыцыя [[Хрыстафор Калюмб|Хрыстафора Калюмба]] ([[1492]]—[[1493]]) у складзе 91 чалавека на суднах «[[Санта-Марыя, карака|Санта-Марыя]]», «[[Пінта (каравела)|Пінта]]», «[[Нінья]]» выйшла з [[Паляс-дэ-ля-Франтэра|Паляса-дэ-ля-Франтэра]] [[3 жніўня]] 1492, ад [[Канарскія астравы|Канарскіх астравоў]] павярнула на захад ([[9 верасьня]]), перасекла [[Атлянтычны акіян]] у [[субтрапічны поясСубтропікі|субтрапічным поясе]] і дасягнула вострава [[востраў Сан-Сальвадор|Сан-Сальвадор]] у [[Багамскі архіпэляг|Багамскім архіпэлягу]], дзе Хрыстафор Калюмб высадзіўся [[12 кастрычніка]] [[1492]] (афіцыйная дата адкрыцця Амэрыкі). [[14 кастрычніка|14]]-[[24 кастрычніка]] Хрыстафор Калюмб наведаў шэраг іншых [[Багамскія астравы|Багамскіх астравоў]], а [[28 кастрычніка]]-[[5 сьнежня]] адкрыў і абсьледаваў участак паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа [[Востраў Куба (востраў)|Кубы]]. [[6 сьнежня]] Калюмб дасягнуў [[востраў Гаіці|в. Гаіці]] і рушыў уздоўж яго паўночнага берага. У ноч на [[25 сьнежня]] флягманскі карабель «Санта-Марыя» сеў на [[рыф]], але людзі выратаваліся. Калюмб на караблі «Нінья» [[4 студзеня|4]]-[[16 студзеня]] [[1493]] г. завяршыў абсьледаваньне паўночнага берага Гаіці і 15 сакавіка вярнуўся ў [[Кастылія|Кастылію]].
 
=== 2-я экспэдыцыя ===
[[Файл:Columbus second voyage.jpg|300пкс|thumb|2-я экспэдыцыя]]
2-я экспэдыцыя ([[1493]]—[[1496]]), якую Хрыстафор Калюмб узначаліў ужо ў чыне [[адмірал]]а, і на пасадзе [[Віцэ-кароль|віцэ-караля]] зноў адкрытых земляў, складалася з 17 суднаў з экіпажам звыш 1,5 тыс. чалавек. [[3 лістапада]] [[1493]] Калюмб адкрыў астравы [[Востраў Дамініка|Дамініка]] і [[Востраў Гвадэлюпа|Гвадэлюпа]], павярнуўшы на паўночны захад, — яшчэ каля 20 [[Малыя Антыльскія астравы|Малых Антыльскіх астравоў]], у тым ліку [[Востраў Антыгуа|Антыгуа]] і [[Віргінскія астравы|Віргінскія]], а [[19 лістапада]] — [[востраў Пуэрта-Рыка]] і падышоў да паўночнага берага [[Востраў Гаіці|Гаіці]]. [[12 сакавіка |12]]-[[29 сакавіка]] [[1494]] Калюмб у пошуках золата зьдзейсьніў заваявальны паход унутар Гаіці, прычым перасек [[хрыбет]] [[Кардыльера-Сэнтраль]]. [[29 красавіка]]-[[3 мая]] Калюмб з 3 суднамі прайшоў уздоўж паўднёва-ўсходняга берага [[востраў Куба (востраў)|Кубы]], павярнуў ад [[мыс Крус|мыса Крус]] на поўдзень і [[5 мая]] адкрыў [[востраў Ямайка|в. Ямайка]]. Вярнуўшыся [[15 мая]] да мыса Крус, Калюмб прайшоў уздоўж паўднёвага ўзьбярэжжа Кубы да 84° заходняй даўгаты, выявіў архіпэляг [[Хардзінэс-дэ-ля-Рэйна]], [[паўвостраў Сапата]] і [[востраў Пінас]]. [[24 чэрвеня]] Хрыстафор Калюмб павярнуў на ўсход і абсьледаваў [[19 жніўня]]-[[15 верасьня]] ўвесь паўднёвы бераг Гаіці. У 1495 Хрыстафор Калюмб працягнуў заваяваньне Гаіці; 10 сакавіка 1496 пакінуў востраў і 11 чэрвеня вярнуўся ў Кастылію.
 
=== 3-я экспэдыцыя ===
[[Файл:Columbus third voyage.jpg|300пкс|thumb|3-я экспэдыцыя]]
3-я экспэдыцыя (1498—1500) складалася з 6 суднаў, 3 з якіх сам Хрыстафор Калюмб павёў праз Атлянтычны акіян каля 10° паўночнай шыраты. 31 ліпеня 1498 ён адкрыў [[востраў Трынідад]], увайшоў з поўдня ў [[заліў Парыя]], выявіў вусьце заходняга рукава дэльты [[рака Арынока|ракі Арынока]] і [[паўвостраў Парыя]], паклаўшы пачатак адкрыццюадкрыцьцю [[Паўднёвая Амэрыка|Паўднёвай Амэрыкі]]. Затым выйшаў у [[Карыбскае мора]], падышоў да [[паўвостраў Арая|паўвострава Арая]] і [[15 жніўня]] адкрыў [[востраў Маргарыта]], а [[31 жніўня]] прыбыў у [[горад Санта-Дамінга]] (на востраве Гаіці). У [[1500]] Хрыстафор Калюмб быў па даносе арыштаваны і адпраўлены ў Кастылію, дзе быў вызвалены.
 
=== 4-я экспэдыцыя ===