Юльюш Славацкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленьне
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 28:
 
=== Маладосьць ===
[[Файл:POL COA Leliwa.svg|міні|зьлева|100пкс|[[Ляліва (герб)|Ляліва]] — герб сям’і Славацкага]]
[[Файл:Juliusz Słowacki 1.PNG|міні|Юльюш Славацкі]]
Нарадзіўся ў [[Крэменец|Крэменцы]] ў паўднёва-ўсходняй частцы былой [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]]. Яго бацька, Эўзэбіюш, быў прафэсарам літаратуры ў Крэменскім ліцэі і [[Віленскі ўнівэрсытэт|Віленскім унівэрсытэце]]. Маці Славацкага, Салямэя зь Янушэўскіх, асоба вялікай літаратурнай і асабістай культуры, пасьля сьмерці мужа займалася выхаваньнем сына. У сям’і Славацкіх панавала атмасфэра захапленьня творчасьцю [[клясыцызм|клясыкаў]], што мела важны ўплыў на пазьнейшыя зьмены сьветапогляду творцы «[[Кароль-Дух|Караля-Духа]]». Дзякуючы шматлікім знаёмствам сярод высокапастаўленай эліты — Салямэя выйшла замуж другі раз, за лекара Аўгуста Бэкю. Маці будучага паэта трымала нешта накшталт літаратурнага салёну, дзякуючы чаму Юльюш меў у дзяцінстве і раньнім юнацтве шырокі кантакт з тагачаснай інтэлектуальнай элітай, пераважна з кола Віленскага ўнівэрсытэту. Такім спосабам, між іншым, ён пазнаёміўся з [[Адам Міцкевіч|Адамам Міцкевічам]] перад яго дэпартацыяй зь [[Летува|Летувы]]. Пасьля юрыдычнай адукацыі ў [[Вільня|Вільні]] [[1 лютага]] [[1829]] году прыехаў у [[Варшава|Варшаву]]. [[30 сакавіка]] атрымаў пасаду юрыста ва Ўрадавай Камісыі Прыбытку і Скарбу. Пасьля выбуху [[Паўстаньне 1830—1831 гадоў|лістападаўскага паўстаньня]], [[9 студзеня]] [[1831]] году працягнуў працу ў паўстанцкім Дыпляматычным Бюро князя Адама Ежы Чартарыйскага. [[8 сакавіка]] накіраваўся ў [[Лёндан]] з дыпляматынай місіяй ад Нацыянальнага Ўраду.
Радок 37:
 
=== Пахаваньне ===
Юльюш Славацкі быў пахаваны на парыскім цьвінтары Манмартр, дзе спачываў да [[14 чэрвеня]] [[1927]] году. Адноўленую, першапачатковую магілу Юльюша Славацкага, спраектаваную францускім мастаком Charles'а Pétiniaud-Dubos можна паглядзець на гэтых могілках. У 1927 годзе прах Славацкага па загаду маршалка [[ЮзафЮзэф Пілсудзкі|ЮзафаЮзэфа Пілсудзкага]] быў перавезены ў [[Польшча|Польшчу]]. Яго труна плыла па [[Вісла|Вісьле]] з [[Гданьск]]у да [[Кракаў|Кракава]] на караблі «Міцкевіч», які затрымліваўся ў шматлікіх рачных портах, дзе мясцовыя жыхары выказвалі пашану праху паэта. Сёлета [[28 чэрвеня]] на дзядзінцы Вэвльскага катэдральнага сабору адбылася ўрачыстая пахавальная цырымонія. На ейным заканчэньні [[ЮзафЮзэф Пілсудзкі]] прамовіў цытаваныя шмат разоў словы: «Ад імя Ўраду Рэчы Паспалітай раю Панам аднесьці труну Юльюша Славацкага да каралеўскага склепу, бо ён быў роўным каралям». Яго прах быў пакладзены каля праху [[Адам Міцкевіч|Адама Міцкевіча]] ў Склепе нацыянальных прарокаў у Вэвльскім саборы. Быў улюбёным паэтам [[ЮзафЮзэф Пілсудзкі|ЮзафаЮзэфа Пілсудзкага]].
 
== Творчасьць ==
Радок 43:
Нягледзячы на тое, што Славацкі пражыў усяго 40 гадоў, яго літаратурная спадчына багатая і рознабаковая; паэт пакінуў пасьля сябе 13 драмаў, каля 20 паэмаў, сотні вершаў, лістоў і адзін раман. Стварыў таксама аформленую філязофскую сыстэму, якую назваў «генэзыйскай філязофіяй». Паколькі яго спадчына была тэматычна багатай, яго творчасьць можна падзяліць на чатыры пэрыяды.
 
На філязофска-эстэтычныя зьмены творчасьці Славацкага важны ўплыў мела захапленьне літаратурай [[Эпоха Асьветніцтва|клясыцыстаў]], якая панавала ў асяродзьдзі паэта. Уладыслаў Штурц адзначаў, што Славацкі пачынаў пісаць як псэўдаклясык, а прыклад браў не з такіх рамантыкаў, як [[Джордж Байран|Лорд Байран]] ці [[Пэрсі Біш Шэлі]], а з [[Вальтэр]]а. Малады паэт спрабаваў ў гэты час перакласьці «Магамэта» Вальтэра. Натхніўшыся [[трагедыя]]й «Міндоўг», напісанай бацькам, у 20 гадоў распачаў працу над уласнай драматычнай паэмай «Міндоўг» (перакладзенай на беларускую Сержам Мінскевічам)<ref>[http://nn.by/index.php?c=ar&i=35501 Слова вось Міндоўга…] // [[Наша Ніва]], [[26 лютага]] [[2010]]</ref>. У цэнтры гістарычнай драмы — каранацыя першага вялікага князя літоўскага [[Міндоўг]]а і яго забойства змоўнікамі, князямі [[Транята]]м і [[Даўмонт]]ам. Месца дзеяньня — [[Наваградзкі замак]].
 
Творчасьць Славацкага гэтага пэрыяду абапірался на асьветніцкі дэізм, рэлігійны скептыцызм і кінізм, заснаваны на філязофскіх поглядах [[Фрэнсіс Бэкан]], [[Рэнэ Дэкарт]]а, [[Бэнэдыкт Сьпіноза|Бэнэдыкта Сьпінозы]], [[Нікалё Мак’явэльлі]] ці Інакентыі Джэнцілет. Галоўнай тэмай яго тагачасных твораў («Марыі Ст’юарт») былі рэлігійныя войны, якія ён лічыў маскай фанатызму і выдуманай прычынай вайны за ўладу. Славацкі думаў пра гэта, кажучы: «калі вядома, што Бога няма, адкуль ахвота да бойкі за рэлігію і веру?» У цэнтры гэтых справаў панавала захопленасьць злом, якая зь цягам часу (калі набыла фатальныя рысы) вымусіла Славацкага схіліцца да звароту ў рамантызм.
Радок 49:
Першыя вершы Славацкага былі збольшага свабоднымі перакладамі з Ламарціна, Мора і [[Эдмунд Спэнсэр|Спэнсэра]], чым яго арыгінальнымі кампазыцыямі. Больш сур’ёзныя літаратурныя спробы датуюцца прыкладна [[1825]] годам; ананімна дэбютаваў байранічнай аповесьцю «Хуґо» ў [[1830]] годзе. У [[1832]] годзе выдаў першы і другі том «Паэзіі» (трэці датуецца [[1833]] годам). Публікацыі, якія ўжо адхіляюцца ад рамантычнага характара яго творчасьці, утрымліваюць і ягоныя раньнія паэтычныя аповесьці (між іншым, «Зьмяя», «Ян Бялецкі», «Мніх» і згаданая вышэй трагедыя «Марыя Ст’юарт»); яны аднак не выклікалі цікавасьці ў польскіх эмігрантаў у Парыжы. У наступныя гады творчасьць Славацкага пачынае зьмяняцца; у лісьце да маці ад [[20 кастрычніка]] [[1835]] году паэт пісаў: «зьненавідзеў мае першыя творы (…) разьвілося ўва мне нейкае новае прыгожае пачуцьце».
 
Фактарам, які спрычыніў зьмену сьветапогляду Славацкага, найменаванага неаднойчы «хрысьціянскай этыкай», лічыцца прачытаньне паэтам «Конрада Валенрода» [[Адам Міцкевіч|Міцкевіча]]. Яго творы адразу адкінулі вальтэраўскі лад, часта пачалі зьвяртацца да ўзораў [[Ўільям Шэксьпір|шэксьпір]]аўскай трагедыі. У хуткім часе зьявілася паэма «[[У Швайцарыі]]» ([[1835]]—[[1836]]) і лірычныя творы: «Разьяднаньне», «Рым», «Сумненьне». Вялізны ўплыў на творчасьць Славацкага зрабілі падарожжы да [[Італія|Італіі]], [[Грэцыя|Грэцыі]], [[Эгіпет|Эгіпту]], [[Палестына|Палестыне]] і [[Лібан]]у (там быў напісаны «[[Анхелі]]»). Падчас знаходжаньня ў Флярэнцыі ([[1837]]—[[1838]]) распачаў інтэнсіўную працу над сваім творамі. У гэтым час узьнікаюць «[[Бацька зачумленых]]» (1839), «[[Вацлаў]]». У сьнежні 1838 году вярнуўся ў Парыж.
 
У канцы [[1830-я|1830-х]] гадоў Славацкі ў лісьце да Зыгмунта Красінскага абвясьціў напісаньне «вялікай паэмы ў стылі Арыёста, якая павінна скласьціся з шасьці трагедый ці драматычных хронік»<ref>E. Sawrymowicz, Wstęp do: J. Słowacki, Lilla Weneda, Wrocław 1954, str. 3 {{ref-pl}}</ref>. Паэма мусіла быць своеасаблівай літаратурнай хроніка, якая прэзэнтуе казачныя першапачаткі польскай дзяржавы, якая накіроўвае да традыцыйтрадыцыяў, легендаў і гісторыі [[славянаў]] [[Паганства|паганскіх]] часоў<ref>A. Przybylska, Posłowie do: J. Słowacki, Balladyna, Kraków 2004, str. 144 {{ref-pl}}</ref>. Аднак яго задума дачакалася толькі частковай рэалізацыі; паўсталі дзьве рамантычныя трагедыі — «[[Балядына]]» ([[1839]]) і [[Ліля Вэнэда]] ([[1840]]).
 
У [[1844]] годзе Славацкі пачаў пісаць вершаванай прозай свой незвычайны філязофскі выклад «[[Гэнэзіс з Духа]]». У творчасьці паэта пачаўся пэрыяд інтэнсіўнай працы над «генэзіснай філязофіяй». «Генэзійскі» характар маюць усе наступныя працы Славацкага, зь якіх увагі заслугоўваюць: «[[Самуэль Збароўскі]]» і «[[Кароль-Дух]]». Абедзьве працы маюць арыгінальную філязофскую сыстэму аўтара зь дзьвюх розных перспэктываў: [[экзыстэнцыялізм|экзыстэнцыяльнай]], якая датычыцца людзкой адзінкі, а таксама гісторыязафічнай.
Радок 61:
== Генэзійская філязофія ==
=== Міленарызм Славацкага ===
[[Рамантызм]], а пераважна польскі рамантызм абагачаў цікавасьці рамантыкаў таямніча-сьпірытуальнымі аспэктамі рэчаіснасьці і [[гісторыя|гісторыі]]. Гэта была як бы праграмовая рэакцыя на філязофію рацыянальнасьці эпохі [[Эпоха Асьветніцтва|Асьветніцтва]]. Разам зь містыцызмам, папулярным было вяртаньне ў кірунку забытых і старых філязофска-рэлігійных канцэпцыйканцэпцыяў. Адной з такіх канцэпцыйканцэпцыяў была раней хрысьціянкая ідэя [[міленарызм]]у, якая ў раньнім [[Сярэднявечча|Сярэднявеччы]] была адкінутая Рымскім Царквой. Цікавасьць да творчасьці Славацкага адрадзілася ў пэрыяд нэарамантычнага руху [[Маладая Польшча (мастацтва)|Маладой Польшчы]]. Належыў да яго Антоні Лангэ (раман «Міранда», эсэ «Жуты»), які абапіраючыся на веды з дысцыплінаў [[акультызм]]у, сьпірытызму і [[будызм]]у даў стымул крытыцы і разьвіцьцю генэзыйскай філязофіі. Лангэ сьцьвярджаў, што вызваленьне польскага народу запэўнівае ня творчасьць Міцкевіча, а ўдумлівае вывучэньне «Караля Духа»<ref>Jerzy Poradecki, Wstęp do: A. Lange, Rozmyślania i inne wiersze, Warszawa 1979, str. 20 {{ref-pl}}</ref>. Падобны погляд на гэту справу мелі таксама іншыя паэты гэтага пэрыяду, напр., Вацлаў Роліч-Ледэр ці Багуслаў Адамовіч. Тадэвуш Бой-Зеленскі ў зборніку фэльетонаў «Ці ведаеш гэты край?» спачуваў занядбаньню Славацкага ў польскім школьніцтве, ранейшай культуры і чытальніцкай сьвядомасьці поглядам высокай пазыцыі Адама Міцкевіча.
 
== Творы ==