Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д выпраўленьне перанакіраваньня на шаблён
артаграфія
Радок 1:
[[Файл:DNS in the real world be-tarask.svg|thumb|400px|Схема працы DNS.]]
'''Domain Name System''' ('''DNS'''; {{мова-be|сыстэма дамэнных імёнаў}}) — ерархічнаягерархічная разьмеркаваная сыстэма найменьня кампутараў, службаў і іншых рэсурсаў, далучаных да [[Інтэрнэт]]у ці [[прыватная сетка|прыватнай сеткі]]. DNS захоўвае зьвесткі пра [[дамэннае імя|дамэнныя імёны]] і злучае іх з удзельнікамі сеткі. Служба DNS займаецца апрацоўкай запытаў ад іншых удзельнікаў на разьвязаньне сувязі паміж дамэнным імем і ўдзельнікам сеткі і вяртае крыніцы запыту выніковы адрас. Такім чынам, DNS зьяўляецца адной з найістотнейшых частак Інтэрнэту, безь якой ён ня можа функцыянаваць.
 
Асноўнай задачай DNS зьяўляецца пераўтварэньне [[імя хоста]], зразумелага для чалавека, у [[IP-адрас]], зразумелы для кампутара. Для ўзору: [[example.com|www.example.com]] будзе пераўтвораны ў адрасы <code>192.0.43.10</code> ([[IPv4]]) і <code>2620:0:2d0:200::10</code> ([[IPv6]]). У гэтым служба DNS цалкам падобная да [[тэлефонная кніга|тэлефоннай кнігі]], але зьвесткі ў DNS бесьперапынна зьмяняюцца і абнаўляюцца, што дазваляе зьмяняць фактычны адрас рэсурса (IP-адрас), не зьмяняючы зручнае ў карыстаньні дамэннае імя ў [[адрас электроннай пошты|адрасах электроннай пошты]] і [[URL]].