Герман Шыманюк: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дэкатэгарызацыя
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Герман Шыманюк''' (''Шыманюк-Парыш-Паплаўскі'', псэўд. ''Скамарох''; 1892 - ?) — кіраўнік беларускага антыпольскага руху на Гарадзеншчыне і Беласточчыне.
 
Да канца 1921 г. быў артыстам маскоўскага тэатру "Буф". Магчыма, агент АДПУ з 1921 г. У сьнежні 1921 г. вярнуўся у вёску [[Грабавец (Падляскае ваяводзтва)|Грабавец]], узначальваў штаб Бельскага павету беларускіх партызанаў. Вясной 1922 г. разам зь Я. Грыцюком арганізаваў атрад у 15-24 чалавек, які зьдзейсьніў шэраг узброеных нападаў. 6 траўня 1922 г. польская паліцыя разьбіла лягер атраду Г. Шыманюка, але сам ён здолеў уцячы. Зь сярэдзіны 1922 г. Шыманюк у Літве, а з канца 1923 г. — у [[БССР]]. З 1926 г. — сябра КП(б)Б. Скончыў камуністычны ўнівэрсытэт Беларусі пры Цэнтральнай саўпартшколе ў Менску. З 1930 г. працаваў у Полацкім райгандлі. З 1933 г. - кіраўнік Магілёўскага заавэтрабфаку. У 1937 г. арыштаваны органамі НКВД. Далейшы лёс невядомы.
 
{{САРТЫРОЎКА_ПА_ЗМОЎЧВАНЬНІ:Шыманюк}}