Эндакрынная сыстэма: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
афармленьне, артаграфія
 
Радок 1:
[[Файл:Illu endocrine system.png|міні|250пкс|Галоўныя залозы ўнутранага вытвору (зьлева — [[мужчына]], справа — [[жанчына]]): '''1.''' [[Эпіфіз]] (адносяць да [[дыфузная эндакрынная сыстэма|дыфузнай эндакрыннай сыстэмы]]) '''2.''' [[Мазгавы прывесак]] '''3.''' [[Шчытаватая залоза]] '''4.''' [[Тымус]] '''5.''' [[Наднырачнік]] '''6.''' [[Падстраўнікавая залоза]] '''7.''' [[Яечнік]] '''8.''' [[Яечкі]]]]
'''Эндакрынная сыстэма''' — сыстэма рэгуляцыі дзейнасьці ўнутраных ворганаўорганаў пры дапамозе [[гармоны|гармонаў]], якія вылучаюцца эндакрыннымі вузамі непасрэдна ў [[кроў]], альбо [[дыфузія|дыфундыруючых]] празь міжвузаваю прастору ў суседнія вузы. Эндакрынная сыстэма падзяляецца на [[завалкавая эндакрынная сыстэма|завалкавую эндакрынную сыстэму]], у якой эндакрынныя вузы злучаныя разам утвараюць [[залоза ўнутранага вытвору|залозу ўнутранага вытвору]], і [[дыфузная эндакрынная сыстэма|дыфузную эндакрынную сыстэму]]. У адрозьненьне ад [[залозы зьнешняга вытвору|залозаў зьнешняга вытвору]], у складзе эндакрынных залозаў адсутнічаюць вывадныя пратокі, яны маюць добра разьвітую судзінкавую сетку, асабліва мікрацыркуляванага рэчышча, у які вылучаюць свой [[вытвор]]. Вузы эндакрынных ворганаўорганаў утвараюць характэрныя навалы ў выглядзе [[фалікул]]аў або [[трабэкула]]ў. Эндакрынацыты характарызуюцца высокай вытворнай актыўнасьцю і значным разьвіцьцём сынтэтычнага апарату. Іхная [[цытаплязма]] ўтрымлівае спэцыфічныя гранулы, у якіх назапашваюцца біялягічна актыўныя рэчывы.
 
Падтрыманьне сталасьці ўнутранага асяродзьдзя і ажыцьцяўленьне асноўных жыцьцёвых функцыяў адбываецца пры ўдзеле біялягічна актыўных рэчываў. Зьвязваючыся з рэцэптарамі [[вуза]]ў, гармоны зьмяняюць функцыянальную актыўнасьць розных тканак, падладкоўваючы яе пад запыты арганізма. Акрамя таго, [[нырка|ныркі]], [[лёгкія]], [[страўнік]] і іншыя ворганыорганы ўдзельнічаюць у выпрацоўцы гармонаў, якія аказваюць ня толькі мясцовае ўзьдзеяньне, але і ініцыююць утварэньне гармонаў у іншых органах і залозах. Гэтак залоза ўнутранага вытвору ўтварае завалкавыя гармоны, да якіх адносяць усе [[стэроістыя гармоны]], гармоны [[шчытаватая залоза|шчытаватай залозы]] й многія [[пэптыдныя гармоны]]. Дыфузная эндакрынная сыстэма прадстаўлена расьсеянымі па ўсім арганізьме эндакрыннымі вузамі, якія прадуцыруюць гармоны. Практычна ў кожнай тканке арганізму зьмяшчаюцца эндакрынныя вузы.
 
У вузах [[мазгавы прывесак|мазгавога прывеску]] (гіпофізу) выпрацоўваюцца гармоны, якія ўплываюць на нэрвовую сыстэму, кантралююць дзейнасьць іншых залозаў унутранага вытвору, узьдзейнічаюць на функцыі тканак і ворганаўорганаў. Некаторыя гармоны сынтэзуюцца ў арганізьме незалежна ад уплыву гіпофіза. Да іх адносяцца [[інсулін]] і [[глюкагон]] — гармоны [[падстраўнікавая залоза|падстраўнікавай залозы]]. Яны кантралююць узровень глюкозы ў крыві. [[Адрэналін]] і [[норадрэналін]] — гармоны мазгавога рэчыва наднырачнікаў — павышаюць крывяны ціск і стымулююць вугляводны абмен.
 
Вышэйшым цэнтрам рэгуляцыі дзейнасьці эндакрыннай сыстэмы зьяўляецца [[падзрочча|гіпаталямус]] — аддзел прамежкавага мозгу, цесна зьвязаны з мазгавым прывескам. Разам зь ім істотную ролю ў падтрыманьні на аптымальным узроўні розных парамэтраў унутранага асяродзьдзя арганізма адыгрываюць і некаторыя прадукты [[мэтабалізм|абмену рэчываў]].
Радок 13:
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Endocrine system}}
* [http://med-endocrinology.ru/ Эндакрыналёгія]. {{ref-ru}}
 
{{Накід:Анатомія}}
 
[[Катэгорыя:Анатомія]]