Падзелы Рэчы Паспалітай: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Гэта не беларуская мова |
д Рэдагаваньні 77.67.232.92 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Red Winged Duck |
||
Радок 1:
'''Падзе́лы Рэ́чы Паспалі́тай''' — шэраг геапалітычных падзеяў канца [[18 стагодзьдзе|ХVІІІ стагодзьдзя]], у выніку якіх [[Рэч Паспалітая Абодвух Народаў]] зьнікла з мапы [[Эўропа|Эўропы]] як дзяржаўнае ўтварэньне.
== Першы падзел ==
[[Файл:Rzeczpospolita Rozbiory 1.png|міні|200пкс|Першы падзел Рэчы Паспалітай]]
{{Асноўны артыкул|Першы падзел Рэчы Паспалітай}}
Першы падзел [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] адбыўся ў [[1772]] годзе. Перад ім [[Расея]] разьвязала пытаньне аб дысыдэнтах, але Сойм адхіліў яе прапановы. Тады Расея і [[Прусія]] пайшлі на стварэньне канфэдэрацыяў у [[Слуцкая канфэдэрацыя|Слуцку]] і [[Торунская канфэдэрацыя|Торуні]], якія дабіліся прыняцьця закону аб раўнапраўі, а таксама пацьвердзілі шляхецкія правы. Тады ўжо паўстала каталіцкая шляхта (гл. [[Барская канфэдэрацыя]]). Але канфэдэраты прайгралі вайну з Расеяй, і [[Аўстрыя]], Прусія й Расея падзялілі Рэч Паспалітую. Аўстрыя і Прусія анэксавалі частку земляў [[Польшча|Польшчы]], Расея — [[Усходняя Беларусь|Усходнюю Беларусь]] і [[Інфлянты]]. Перадумовамі падзелу былі поўная палітычная анархія ў Рэчы Паспалітай і няздольнасьць магнатаў пераадолець рознагалосьсі.
== Другі падзел ==
[[Файл:Rzeczpospolita Rozbiory 2.png|міні|Другі падзел Рэчы Паспалітай]]
{{Асноўны артыкул|Другі падзел Рэчы Паспалітай}}
Пасьля Першага падзелу [[Станіслаў Аўгуст Панятоўскі]], кароль Рэчы Паспалітай, стаў на чале памяркоўных рэфарматараў. Была створаная Адукацыйная камісія, абмежаванае права [[liberum veto]]. Вяршыняй рэформаў стаў [[Чатырохгадовы Сойм|Вялікі Сойм]] [[1788]]—[[1792]] гг. Сойм павялічыў войска да ста тысячаў, забараніў усялякія канфэдэрацыі. [[3 траўня]] [[1791]] году Сойм зацьвердзіў [[Канстытуцыя 3 траўня 1791 году|Канстытуцыю]]. Але Расея адразу зрэагавала: была створана [[Таргавіцкая канфэдэрацыя]] ворагаў рэформаў, і тыя папрасілі Расею пра падтрымку. [[Вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году|Вайна 1792]] скончылася поўнай паразай Рэчы Паспалітай і новым падзелам, які замацаваў [[Гарадзенскі Сойм (1793)|гарадзенскі сойм 1793 году]].
== Трэці падзел ==
[[Файл:Partitions of Poland.png|міні|200пкс|Трэці падзел Рэчы Паспалітай]]
{{Асноўны артыкул|Трэці падзел Рэчы Паспалітай}}
Пасьля гэтых падзеяў патрыятычныя колы грамадзтва пачалі рыхтавацца да [[Паўстаньне 1794 году|паўстаньня]], якое пачалося [[24 сакавіка]] [[1794]] году. Але паўстанцы былі разьбітыя ў тым жа годзе, а ў пачатку [[1795]] Рэч Паспалітая зьнікла з мапы [[Эўропа|Эўропы]].
{{Гісторыя Беларусі}}
{{Накід:Гісторыя Беларусі}}
{{Commonscat|Partitions of Poland}}
[[Катэгорыя:Падзелы Рэчы Паспалітай| ]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1569—1795)]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Аўстрыі]]
[[Катэгорыя:Гісторыя Расеі]]
{{Link FA|de}}
[[be:Рэч Паспалітая#Падзелы Рэчы Паспалітай]]
|