Максім Гарэцкі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
X boh x (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне
Радок 80:
У [[1918]] годзе Максім разам з братам [[Гаўрыла Гарэцкі|Гаўрылам]] працаваў над «Руска-беларускім слоўнікам», які быў выдадзены ў [[Смаленск]]у ў [[1918]] годзе, а ў [[1921]] годзе ў [[Вільня|Вільні]]. Гэта быў першы беларускі [[слоўнік]] такога тыпу, надрукаваны пасьля [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|Кастрычніцкай рэвалюцыі]], і першы вопыт самога пісьменьніка ў галіне [[Лексыкаграфія|лексыкаграфіі]]. Яшчэ Гарэцкаму належыць «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнік», выдадзены ў [[Вільня|Вільні]] ў [[1919]] годзе, які меў тры выданьні, апошняе пад назвай «Беларуска-расійскі слоўнічак» выйшла ў [[БССР|Савецкай Беларусі]] ў [[1925]] годзе. На год раней у [[Менск]]у зьявіўся складзены Гарэцкім разам з [[Мікола Байкоў|Байковым]] «Практычны расійска-беларускі слоўнік», які ахоплівае каля 20000 словаў<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 123—124</ref>.
 
На працягу 1919—1923 гг. ён напісаў больш за 20 твораў: апавяданьні, аповесьць «Дзьве душы», крытычныя артыкулы<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 127</ref>. Зьвяртаўся да жыцьця беларускіх перасяленцаў у [[Сыбір]]ы («Сыбірскія абразкі», апавяданьні «Хадзяка», «Моцнае каханьне», «Хоцімка» і інш.). У групе апавяданьняў, створаных у 1921-1922 гг., Гарэцкі наблізіўся да асэнсаваньня вобраза інтэлігента як усьвядомленага суб'екта ў гістарычным быцьці свайго народа. Здарылася гэта пад уплывам вайны, якая ў 1914 годзе абрынулася на беларускія землі, рэвалюцый 1917 году, абвастрэньняў нацыянальнай барацьбы ў краі<ref>'' Чыгрын І '' Паміж былым і будучым. С. 32</ref>.
 
У [[1926]] годзе ў [[Менск]]у быў выдадзены зборнік апавяданьняў «Досьвіткі». У гэты час Гарэцкі прымаў удзел у розных дыскусіях, выступаў з навуковымі дакладамі па літаратуразнаўстве і фальклярыстыцы, друкаваў артыкулы пра творчасьць многіх савецкіх пісьменьнікаў, рабіў фальклёрныя запісы<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 135</ref>. У [[1928]] годзе выйшаў зборнік «Народныя песьні з мэлёдыямі», падрыхтаваны Гарэцкім у суаўтарстве з кампазытарам Ягоравым. Там зьмешчана 318 беларускіх песень, запісаных Гарэцкім ад маці<ref>''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 152</ref>. У канцы 20-х гадоў пісьменьнік займаўся таксама перакладамі мастацкай прозы: «Разгром» [[Аляксандар Фадзеещ|Фадзеева]], апавяданьні [[Максім Горкі|Горкага]] «Канавалаў», «Чалкаш». Пераклады былі падпісаныя псэўданімам А. Мсьціслаўскі, але іх прыналежнасьць Гарэцкаму не выклікае сумненьня<ref name="ReferenceC">''Бугаёў Дз.'' Максім Гарэцкі. С. 154</ref>. У [[1928]] годзе Гарэцкі падрыхтаваў да выданьня вялікую кнігу сваіх выбраных твораў, нанова адрэдагаваўшы некаторыя зь іх. Гэтая кніга не пабачыла сьвет<ref name="ReferenceC"/>.