Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2045132 (translate me)
слушная вонкавая спасылка
Радок 1:
«'''Чырво́ная кні́га Рэспу́блікі Белару́сь'''» — анатаваны ды ілюстраваны пералік рэдкіх [[від (біялёгія)|відаў]] ды відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня на тэрыторыі [[Рэспубліка Беларусь|Беларусі]], і падлягаюць абароне.
 
== Гісторыя ==
Радок 7:
 
== Сучасныя выданьні ==
У [[2000]] годзе пачаліся працы па складаньні трэцяга выданьня Чырвонай кнігі, якія заканадаўча рэгуляваліся Законам [[Рэспубліка Беларусь|Рэспублікі Беларусь]] «Аб ахове ды выкарыстаньні жывёльнага сьвету» ад [[1996]] году (Чырвонай кнізе прысьвечаны артыкул 24) ды Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове навакольнага асяроддзя» ад [[26 лістапада]] [[1992]] року <ref>[http://pravo.by/webnpa/text.asp?RN=v19201982 ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 26 ноября 1992 г. № 1982-XІІ Об охране окружающей среды] {{ref-ru}}</ref>. [[9 чэрвеня]] [[2004]] году пастановай №14 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь зацьвердзіла новы сьпіс дзікі жывёл, дзікарослых расьлін ды грыбоў, якія павінныя быць уключаныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
 
Трэцяе выданьне Чырвонае кнігі выпушчанае ў [[2006]] годзе ў выдавецтве «[[Беларуская энцыкляпэдыя]]» на [[расейская мова|расейскай мове]], і складаецца з двух тамоў: «Жывёлы» ды «Расьліны». Параўноўваючы зь іншымі выданьнямі, у гэтае былі ўключаныя новыя віды, а таксама некаторыя віды выключаныя (віды, што аднавілі сваю колькасьць — [[лебедзь-шыпун]], [[гогаль звычайны|гогаль]]; віды, якія хоць і ёсьць рэдкімі, але на тэрыторыі Беларусі рэгіструюцца дужа рэдка, прыблізна раз на дзесяцігодзьдзе — [[чырвонавола казарка]], [[стэпавы лунь]]).
 
Агулам, у трэцім выданьні Чырвонай кнігі налічваецца 17 відаў [[Сысуны|сысуноў]], 72 віды [[Птушкі|птахаў]], па два віды [[Паўзуны|паўзуноў]] і [[Амфібіі|амбіфіяў]], 10 відаў [[Рыбы|рыб]], і ўпершыню адзін від [[кругларотыя|кругларотых]] ([[рачная мінога]]); зь [[Бесхрыбетныя|бесхрыбетных]] — 70 відаў [[Вусякі|вусякоў]], 10 відаў [[Ракападобныя|ракападобных]], 2 віды [[Малюскі|малюскаў]], а таксама па адным відзе з клясаў [[Павукападобныяпавукападобныя]], [[Шматножкішматножкі]] ды [[П’яўкіп’яўкі]] ([[мэдыцынская п’яўка]]). Усяго ў том «Жывёлы» Чырвонай кнігі выданьня 2006 году ўключана 189 відаў, пры гэтым, параўноўваючы з выданьнем 1993 году, дададзеныя 63 віды ды выключана 57.
 
У том «Расьліны» трэцяга выданьня Чырвонай кнігі ўвайшлі 173 віды судзінных расьлінаў, 27 відаў мохападобных, 24 віды лішайнікаў, 21 від водарасьцяў, 29 відаў грыбоў. Усяго ў том «Расьліны» трэцяга выданьня Чырвонай кнігі Беларусі ўключана 274 віды, пры гэтым, параўноўваючы з другім выданьнем, дададзены 91 від і выключаны 31.
Радок 18:
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
* [http://redbook.minpriroda.gov.by/ Афіцыйны сайт]{{ref-ru}}
 
[[Катэгорыя:Чырвоная кніга Беларусі| ]]