Транснацыянальная карпарацыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія using AWB
Alaksiej (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 10:
Макраструктура ТНК вызначае характар зносінаў паміж яе структурнымі элемэнтамі: матчынай кампаніяй і падпарадкаванымі ёй прадпрыемствамі. Як правіла, у цэнтры ТНК знаходзіцца матчына кампанія, якая зьдзяйсьняе плянаваньне, кіраваньне й кантроль над іншымі падразьдзеламі ТНК.
 
Згодна зь мэтадалёгіяй [[Канфэрэнцыя ААН па гандлі й разьвіцьці (ЮНКТАД)|ЮНКТАД]] замежныя падразьдзяленьні ТНК могуць быць 3 відаў:
* Даччынае прадпрыемства — гэта акцыянэрнае прадпрыемства ў прымаючай краіне, больш за палову акцыяў якога «знаходзіцца ва ўласнасьці іншага прадпрыемства, якое мае права прызначаць або адхіляць большасьць чальцоў адміністрацыйных, кіраўніцкіх або наглядальных ворганаў». Такім чынам даччынае прадпрыемства цалкам кантралюецца матчынай кампаніяй ТНК.
* Асацыяваная кампанія — гэта акцыянэрнае прадпрыемства ў прымаючай краіне, у якога «ад 10 да 50 адсоткаў акцыяў належаць замежнаму інвэстару». Пры гэтым матчына кампанія атрымлівае толькі частковы кантроль над асацыяванай кампаніяй у межах той долі акцыяў, якія ёй належаць.