Уладзіслаў Ваза: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
 
=== Маскоўскі сталец ===
У пачатку [[вайна Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай 1609—1618 гадоў|вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай]] ([[1609]]—[[1618]]) у часе распаду [[Тушынскі лягер|Тушынскага лягералягеру]] і ўцёкаў зь яго [[Дзьмітры-Самазванец II|Дзьмітрыя-Самазванца II]] у [[Калуга|Калугу]] баяры і дваране-тушынцы на чале з патрыярхам Філярэтам, будучы прывабленымі Ўладзіславам ад Самазванца (які імкліва страчваў давер Рэчы Паспалітай), прапанавалі на царскі сталец Уладзіслава Вазу з умовай, што ён прыме праваслаўе. [[4 лютага]] [[1610]] году дэлегацыя тушынцаў у лягеры пад [[Смаленск]]ам падпісала з каралём і вялікім князем Жыгімонтам Вазам дамову, паводле якой той адпускаў сына ў Маскву на царства, а панавальнае становішча ў Маскоўскай дзяржаве захоўвалася за баярамі і дваранамі; маскоўскія купцы атрымалі права вольнага гандлю за мяжой, у тым ліку ў Рэчы Паспалітай.
 
[[Файл:Troschel Władysław Sigismund Vasa.jpg|200пкс|міні|Уладзіслаў Ваза ў маленстве. Невядомы мастак, каля [[1605]]]]
 
У ліпені [[1610]] году цара [[Васіль Шуйскі|Васіля Шуйскага]] скінулі са стальцастальцу. Новы маскоўскі ўрад — «[[сямібаяршчына]]» — пад пагрозай захопу Масквы Дзьмітрыем-Самазванцам II у жніўні [[1610]] склаў дамову з гетманам [[Станіслаў Жалкеўскі|С. Жалкеўскім]] пра абраньне Ўладзіслава Вазу царом. Жыхары Масквы і іншых местаў прынялі прысягу на вернасьць новаму цару. Аднак Жыгімонт Ваза не адпусьціў у Маскву 15-гадовага сына, таму ад ягонага імя дзяржавай кіраваў маскоўскі ўрад.
 
Па ўзяцьці Масквы ўвосень [[1612]] войскамі 2-га апалчэньня Ўладзіслава Вазу дэтранізавалі, і ў лютым [[1613]] земскі сабор абраў царом [[Міхаіл Раманаў|Міхаіла Раманава]]. У [[1617]]—[[1618]] гадахгадох Уладзіслаў Ваза ўзначаліў выправу на Маскву, аднак авалодаць местам ня здолеў. Згодна з [[Дэўлінскае замірэньне|Дэўлінскім замірэньнем]] ([[1618]]) каралевіч захаваў тытул цара, але Міхаіл Раманаў застаўся на стальцы<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Уладзіслаў IV Ваза // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 588.</ref>.
 
Пазьней удзельнічаў у войнах Рэчы Паспалітай з [[Турэччына]]й ([[1621]]) і [[Швэцыя]]й ([[1626]]—[[1629]]). Па сьмерці бацькі ([[13 лістапада]] [[1632]]) на элекцыйным сойме Ўладзіслава Вазу абралі каралём польскім і вялікім князем літоўскім.