Фэрдынанд II (кароль Арагону): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
артыкул перанесены
артаграфія
Радок 4:
 
== Біяграфія ==
Фэрдынанд быў сынам [[Ян ІІ Арагонскі|Яна ІІ Арагонскага]] (чыя сям’я была малодшай лініяй дынастыі [[Трастамара]]) ад яго другой жонкі, кастыльскай шляхцянкі [[Хуана Энрыкес|Хуаны Энрыкес]]. [[19 кастрычніка]] [[1469]] года ў [[Вальядалід]]зе ён пабраўся шлюбам з [[Інфанта Ізабэла|Інфантай Ізабэлай]], зводнай сястрой і спадкаемцай [[Генрык ІV, кароль Кастыліі|Генрыка IV, караля Кастыліі]]. Такім чынам ён стаў jure uxoris каралём Кастыліі, калі Ізабэла стала каралевай Кастыліі па сьмерці яе брата ў [[1474]] годзе. Ізабэла таксама належала да каралеўскае дынастыі Трастамара. Маладыя манархі спачатку былі прымушаны весьці грамадзянскую вайну супраць прынцэсы [[прынцэсы Хуана|Хуаны]], прызнанай але па-за шлюбнайзашлюбнай дачкі Генрыка IV. Калі Фэрдынанд узыйшоў на трон Арагона, па сьмерці свайго бацькі ў 1479 годзе, Карона Кастыліі і разнастайныя тэрыторыі Кароны Арагона аб'ядналіся ў пэрсанальнае вуніі, утварыўшы адзіную, упершыню з 8 стагодзьдзя, тэрытарыяльна-палітычную адзінку, якую можна назваць [[Гішпанія]]й нягледзячы на тое, што розныя тэрыторыі ня мелі адзінае нацыянальнае адміністрацыі да ХVІІІ стагодзьдзя.
 
Першае дзесяцігодзьдзе сумеснага панаваньня Фэрдынанда і Ізабэлы было занята захопам [[каралеўства Гранада]], апошняга мусульманскага анклава на [[Іберыйская паўвыспа|Іберыйскае паўвыспе]], які завяршыўся ў [[1492]] годзе. У той жа самы год быў выданы [[Альгамбрскі дыкрэт]], які выганяў [[габрэі|габрэяў]] як з [[Кастылія|Кастыліі]], так і з [[Арагон]]у. Таксама ў гэты год каралеўская пара выправіла [[Хрыстафор Калюмб|Хрыстафора Калюмба]] ў яго экспэдыцыю ў [[Новы сьвет]]. Па [[дамове заключанай у Тордесійас]] у [[1494]] годзе, па-за эўрапэйскі сьвет быў падзелены паміж каронамі Партугаліі і Кастыліі па паўночна-паўднёвае лініі, якая ішла праз [[Атлянтычны акіян]].
 
Пазьнейшая частка жыцьця Фэрдынанда была па большасьці занята барацьбой з каралямі Францыі за кантроль над Італіяй пад час, так званых, [[Італьянскія войны|Італьянскіх войнаў]]. У 1494 годзе, [[Карл VІІІ, кароль Францыі]], ўварваўся ў Італію і выгнаў [[Альфонс ІІ|Альфонса ІІ]] (які быў стрыечным братам Фэрдынанда і прыёмным сынам Фэрдынандавай сястры) з трона Неапаля. Фэрдынанд уступіў у хаўрус з некаторымі італьянскімі гаспадарамі і з імпэратарам [[Максыміліян I Габсбург|Максыміліянам І]] і пасьпяхова выбіў французаў ў [[1496]] годзе, пасадзіўшы на неапалітанскі трон [[Фэрдынанд II|Фэрдынанда ІІ]], сына караля Альфонса. У [[1501]] годзе, пасьля сьмерці Фэрдынанда Неапалітанскага і уступленьня на трон яго дзядзькі [[Фрэдэрык]]а, Фэрдынанд Арагонскі падпісаў пагадненьне з наступнікам Карла VІІІ, [[Людовік ХІІ (кароль Францыі)|Людовікам ХІІ]], які толькі што пасьпяхова адстаяў свае прэтэнзіі на [[Міланскае герцагства]], аб падзеле Неапалітанскіх уладаньняў. Паводле гэтага дакуманта [[Кампанія]] і [[Абруццы]], якая уключае ў сябе сам [[НеапальНэапаль]], мусілі адысьці да французаў, у той час калі [[Апулія]] і [[Калябрыя]] мусілі застацца за Фэрдынандам. Неўзабаве дамова развалілася на часткі, і на працягу некалькіх наступных гадоў найлепшы генэрал Фэрдынанда, [[Ганзала Фернандэс де Кордаба]], веў вайну супраць французаў, захапіўшы Неапаль у [[1504]] годзе. Яшчэ адзін менш знакаміты "захоп" адбыўся ў [[1503]] годзе, калі [[Андрэас Палеолаг]], de jure [[імпэратар]] [[Усходняя Рымская імпэрыя|Усходняе Рымскае імпэрыі]] зрабіў сваімі спадкаемцамі Фэрдынанда ды Ізабэлу. Такім чынам Фэрдынанд стаў de jure усходнерымскім імпэратарам.
 
== Па сьмерці Ізабэлы ==