Вялікае Княства Літоўскае: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
стыль
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д Рэдагаваньні 217.21.43.91 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі Глеб Бераставы
Радок 56:
Назва Вялікага Княства і тытул гаспадара зьмяняўся зь цягам часу ў залежнасьці ад ягоных межаў і дзяржаўнай будовы.
 
У сяр. [[XIII стагодзьдзе|XIII]] — пач. [[XIV стагодзьдзе|XIV]] стагодзьдзях дзяржава называлася толькі Літвой. Так, у грамаце вялікага князя [[Міндоўг]]а ([[1254]]) ён значыцца «каралём Літвы». Па далучэньні да Вялікага Княства Літоўскага Кіеўскай і іншых украінскіх зямель гаспадар называўся «кароль ліцьвінаў і многіх русінаў» (у той час [[Русь]]сю называлі [[Украіна|Ўкраіну]], а Літвой — цяперашнюю [[Беларусь]]<ref name="ehb401">[[Язэп Юхо|І. А. Юхо]]. Вялікае Княства Літоўскае: Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 401.</ref>). Па далучэньня часткі [[Латвія|Латвіі]] вялікі князь [[Гедымін]] пачаў называцца «кароль [[ліцьвіны|ліцьвінаў]] і [[Русіны (гістарычны этнонім)|русінаў]], валадар і князь Зэмгаліі». Па далучэньні [[Жамойць|Жамойці]] (сучаснай цэнтральнай і заходняй [[Летува|Летувы]]<ref>[[Анатоль Грыцкевіч]]. Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭВКЛ|2к}} С. 40.</ref>) у сяр. [[XV стагодзьдзе|XV ст.]] вялікі князь тытулюецца як «''великий князь... всее Литовское земли и Жомойтское и многих Руских земель''». У [[Статут ВКЛ 1529 году|Статуце 1529 году]] значылася «''Права писаныя даны панству Великому князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иныя через наяснейшого пана Жикгимонта, з Божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных''»<ref>[[Язэп Юхо|І. А. Юхо]]. Вялікае Княства Літоўскае: Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 401—402.</ref>.
 
Аднак па складаньні [[Люблінская унія|Люблінскай уніі]] ([[1569]]) і далучэньні [[Украіна|Ўкраіны]] да Польшчы краіна пачала звацца толькі Вялікім Княствам Літоўскім, хоць сам гаспадар працягваў тытулявацца вялікім князем літоўскім, рускім, прускім, жамойцкім, мазавецкім, а па далучэньні ў [[1561]] годзе [[Інфлянты|Інфлянтаў]] — і інфлянцкім<ref name="ehb402">[[Язэп Юхо|І. А. Юхо]]. Вялікае Княства Літоўскае: Дзяржаўны і палітычны лад // {{Літаратура/ЭГБ|2к}} С. 402.</ref>.