Янка Купала: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Яхімоўшчына (Менская вобласьць)
Радок 94:
Падчас візыту ў [[Чэхаславаччына|Чэхаславаччыну]] ў 1927 прадстаўнік эміграцыйнага ўраду [[Беларуская Народная Рэспубліка|БНР]] патаемна прапанаваў Купалу палітычны прытулак у Чэхіі. Паэт адмовіўся, спаслаўшыся на сваякоў у Беларусі<ref name="camarade">{{Спасылка | аўтар = Пятро Васючэнка| прозьвішча = Васючэнка| імя = Пятро| аўтарlink = Пятро Васючэнка| суаўтары = Кастусь Лашкевіч| дата публікацыі = 7 ліпеня 2007| url = http://www.camarade.biz/page/1/bo/2524/article.html| загаловак = Купала прадказаў таталітарызм і глабалізацыю| фармат = | назва праекту = | выдавец = «Труд-7»| дата = 8 лютага 2009 | камэнтар = }}</ref>.
 
У наступныя гады пачынаецца хваля рэпрэсіяў сярод творчай інтэлігенцыі, і Купала, як і шмат іншых беларускіх ды расейскіх паэтаў, прымушаны пісаць на замову ўлады ўхвальныя вершы на тэмы «будаўніцтва сацыялізму». Ён шмат разоў выклікаўся на допыты па справе контррэвалюцыйнай арганізацыі «[[Саюз вызваленьня Беларусі]]» (СВБ), якая ў рэальнасьці не існавала. [[20 лістапада]] [[1930]] году, ня вытрымаўшы зьдзекаў, Купала робіць спробу самагубства, але застаецца жывы. [[21 лістапада]] першы сакратар Цэнтральнага камітэту [[Камуністычная партыя Беларусі|Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі]] [[Канстантын Гей]] запатрабаваў «дабіцца» ад Купалы «выступленьня з асуджэньнем усіх сваіх твораў» і «арыштаваных па справе "СВБ"»<ref>{{Кніга|аўтар=Канстантын Гей.|частка=Аб пакушэнні Янкі Купалы на самазабойства|загаловак=На крутым павароце|арыгінал=|спасылка=|адказны=[[Расьціслаў Платонаў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларускі навукова-дасьледчы інстытут дакумэнтазнаўства і архіўнай справы|БелНДІДАС]]|год=1999|том=|старонкі=281|старонак=385|сэрыя=|isbn=985-6099-48-x|наклад=100}}</ref>. [[22 лістапада]] ў лісьце да старшыні [[Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР|Цэнтральнага выканаўчага камітэту Беларускай ССР]] [[Аляксандар Чарвякоў|Аляксандра Чарвякова]] Купала заявіў: «Я ў ніякай [[Контаррэвалюцыя|контаррэвалюцыйнай]] арганізацыі ня быў», і прасіў «рэабілітаваць мяне», вырваўшы «верш, зьмешчаны ў зборніку»<ref>{{Артыкул|аўтар=[[Глеб Лабадзенка]].|загаловак=80 гадоў таму Янка Купала зрабіў харакіры|спасылка=http://old.zviazda.by/ru/pril/article.php?id=69608|выданьне=[[Жырандоля]]|тып=|год=20 лістапада 2010|нумар=[http://old.zviazda.by/ru/pril/?id=26&prilid=69605 27 (115)]|старонкі=[http://old.zviazda.by/a2ttachments/69635/20lis-5.indd.pdf 5]|issn=}}</ref><ref>[[s:Ліст да Чарвякова (Купала)|Тэкст ліста]] ў Вікікрыніцах</ref>. Лежучы ў шпіталі, канчаткова зломлены, падпісвае г. зв. «Адкрыты ліст Я. Купалы» з адрачэньнем ад нацыянальнай ідэі. У гэтым лісьце, надрукаваным у газэце «[[Зьвязда]]» [[14 сьнежня]] [[1930]] году<ref>{{Кніга|аўтар=Янка Купала.|частка=Ідэйна і арганізацыйна парываю з беларускім нацыянал-дэмакратызмам|загаловак=На крутым павароце|арыгінал=|спасылка=|адказны=[[Расьціслаў Платонаў]]|выданьне=|месца=Менск|выдавецтва=[[Беларускі навукова-дасьледчы інстытут дакумэнтазнаўства і архіўнай справы|БелНДІДАС]]|год=1999|том=|старонкі=305-307|старонак=385|сэрыя=|isbn=985-6099-48-x|наклад=100}}</ref>, Купала «шчыра» раскайваецца ў контр-рэвалюцыйнай дзейнасьці, у сваёй ідэйна-натхняючай ролі ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху. У [[1935]] годзе Купала разам з дэлегацыяй савецкіх журналістаў і пісьменьнікаў наведвае [[Славаччына|Славаччыну]], у прыватнасьці жывапіснае мястэчка [[Сьвяты Юр]].
 
Творчасьць Купалы [[1930-я|30-х]] гадоў складаецца з прасавецкіх вершаў ды артыкулаў, пазбаўленых мастацкае вартасьці, апроч цыклу вершаў [[1935]] году, створаных у вёсцы [[Ляўкі (Віцебская вобласьць)|Ляўкі]] («Сонцу», «Лён», «Дарогі» і іншыя), паэмы [[Над ракойракою Арэсай|«Над ракойракою Арэсай»]] ([[1933]]), прысьвечанай калектывізацыі, паэмы [[Барысаў|«Барысаў»]] ([[1934]]) і паэмы [[Тарасова доля|«Тарасова доля»]] ([[1939]]) памяці [[Тарас Шаўчэнка|Тараса Шаўчэнкі]]. У лістападзе 1937 г., акурат пасьля [[Сьпіс дзеячоў Беларусі, расстраляных 29—30 кастрычніка 1937 году|«Вялікага расстрэлу»]], Купала напісаў 8 слупкоў верша да 20-ай гадавіны [[Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 году ў Расеі|кастрычніцкага перавароту 1917 году ў Расеі]] пад пагрозай [[расстрэл]]у Якуба Коласа і сваякоў<ref>{{Навіна|аўтар=[[Пётра Садоўскі]]|загаловак=Кніга пра мяне|спасылка=http://www.bielarus.net/archives/2013/12/27/3461|выдавец=[[Беларуская Салідарнасьць]]|дата публікацыі=27 сьнежня 2013|дата доступу=3 студзеня 2014}}</ref>. Зь вершаў [[1930-я|30-х]] гадоў быў складзены зборнік [[Ад сэрца (зборнік)|«Ад сэрца»]] ([[1940]]), за які Купала ў [[1941]] годзе атрымаў Сталінскую прэмію ў галіне літаратуры і мастацтва.
 
=== Апошнія гады жыцьця ===