Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 60:
Антыгітлераўская кааліцыя [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]], [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і іншыя распалася практычна адразу пасьля перамогі ў [[Другая сусьветная вайна|Другой сусьветнай вайне]]. Былыя хаўрусьнікі распачалі перадзел сьвету на сфэры ўплыву і прыступілі да рэалізацыі мер па ваенна-палітычным замацаваньні сваіх партыкулярных посьпехаў.
 
[[17 сакавіка]] [[1948]] году пяць заходнеэўрапейскіх краінаў — [[Бэльгія]], Вялікабрытанія, [[Люксэмбург]], [[Нідэрлянды]] і [[Францыя]] — падпісалі Брусэльскі дагавор, на падставе якога яны стварылі субрэгіянальную сыстэму калектыўнай абароны — [[Заходнеэўрапейскі зьвяз]]. Паралельна ім СССР і сацыялістычныя краіны [[Усходняя Эўропа|Ўсходняй Эўропы]] заключылі паміж сабой дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе. Заходнеэўрапейцы пайшлі далей і пачалі абмеркаваньне з ЗША і [[Канада]]й праекту Паўночнаатлянтычнага ваенна-палітычнага альянсу, запрасіўшы да ўдзелу ў гэтым працэсе шэраг іншых краінаў [[Заходняя Эўропа|Заходняй Эўропы]] — [[Данія|Данію]], [[Ісьляндыя|Ісьляндыю]], [[Італія|Італію]], [[Нарвэгія|Нарвэгію]] і [[Партугалія|Партугалію]]. Перамовы завяршыліся падпісаньнем у [[Вашынгтон (горад)|Вашынгтоне]] [[4 красавіка]] [[1949]] [[Паўночнаатлянтычны дагавор (4 красавіка 1949, Вашынгтон)|дагаворадагавору]] паміж гэтымі дванаццацьцю краінамі. У [[1952]] да яго далучыліся [[Грэцыя]] і [[Турэччына]], у [[1955]] — [[Фэдэратыўная Рэспубліка Нямеччына|ФРН]] (у [[1990]] — дзеяньне дагавору пашырылася на тэрыторыю былой [[Нямецкая Дэмакратычная Рэспубліка|НДР]]), у [[1982]] — [[Гішпанія]], у [[1999]] — [[Вугоршчына]], [[Польшча]], [[Чэхія]], у [[2004]] — [[Баўгарыя]], [[Латвія]], [[Летува]], [[Румынія]], [[Славаччына]], [[Славенія]], [[Эстонія]], у [[2009]] — [[Альбанія]], [[Харватыя]]. Перамовы аб магчымым далучэньні вядуцца з [[Рэспубліка Македонія|Македоніяй]], [[Грузія]]й, [[Чарнагорыя]]й, [[Сэрбія]]й, [[Босьнія і Герцагавіна|Босьніяй і Герцагавінай]] і [[Украіна|Ўкраінай]].
 
СССР у [[1954]] прапанаваў сябе ў якасьці магчымага ўдзельніка НАТО дзеля захаваньня міру і адзінства ў Эўропе, але сябры арганізацыі адверглі савецкую ініцыятыву. У выніку ў [[1955]] СССР са сваімі ўсходнеэўрапейскімі саюзьнікамі, каб зьменшыць пагрозу з боку аб’яднанага Захаду, стварылі [[Арганізацыя Варшаўскай Дамовы|Арганізацыю Варшаўскай Дамовы]].
Радок 77:
У [[1997]] годзе НАТО дасягнула дамоўленасьці аб значным скарачэньні сваёй каманднай структуры ад 65 існых штаб-кватэраў да толькі 20<ref>[http://www.nato.int/docu/speech/1997/s971216aa.htm Statement by Secretary of State Madeleine K. Albright During the North Atlantic Council Ministerial Meeting]. NATO</ref>. Сілы рэагаваньня НАТО пачалі сваю дзейнасьць на саміце ў [[Прага|Празе]] [[21 лістапада]] [[2002]] году, які стаў першым самітам у краіне былой [[Рада эканамічнай ўзаемадапамогі|Рады эканамічнай ўзаемадапамогі]]. [[19 чэрвеня]] [[2003]] году прайшла далейшая рэструктурызацыя вайсковых падразьдзяленьнеў НАТО, падчас якой было створанае [[Хаўруснае камандваньне па пытаньнях трансфармацыі]] са штаб-кватэрай у [[Норфалк]]у, штат [[Вірджынія]], ЗША. У сакавіку [[2004]] году пачала дзейнічаць місія НАТО ў краінах Балтыі, паводле якой ажыцьцяўляецца падтрыманьне сувэрэнітэту [[Латвія|Латвіі]], [[Летува|Летувы]] і [[Эстонія|Эстоніі]]. Паводле місіі ў Летуве базуюцца чатыры зьнішчальнікі краінаў НАТО на ўмове ратацыі<ref>[http://www.boston.com/news/world/europe/articles/2012/03/29/nato_member_nations_should_share_military_systems/ NATO: Member nations should share military systems]. The Boston Globe</ref>.
 
На Рыcкім саміце [[2006]] году была падкрэсьленая важнасьць пытаньня энэргетычнай бясьпекі краінаў блёку. Гэта быў першы саміт НАТО, які прайшоў у краіне, якая раней была часткай Савецкага Саюзу. На красавіцкім саміце [[2008]] году ў [[Бухарэст|Бухарэсьце]], чальцы НАТО пагадзіліся на ўваходжаньня ў блёк [[Харватыя|Харватыі]] і [[Альбанія|Альбаніі]], і абедзьве краіны ўступілі ў арганізацыю ў красавіку [[2009]] году. Украіна і Грузія выказаліся наконт цікавасьці да атрыманьня статуса сяброў НАТО<ref>[https://web.archive.org/web/20080407062445/http://edition.cnn.com/2008/WORLD/europe/04/03/nato.members/index.html U.S. wins NATO backing for missile defense shield]. CNN.com</ref>, што ў сваю чаргу выклікала незадаволенасьць з боку [[Расея|Расеі]]. Крытыка з боку расейскіх уладаў была таксама накіраваная на сыстэмы супрацьракетнай абароны арганізацыі, якія былі разьмешчаны ў Польшчы і Чэхіі. Хоць лідэры НАТО запэўнілі афіцыйных прадстаўнікоў расейскае дзяржавы, што сыстэма не накіраваная на Расею, абодва прэзыдэнты [[Уладзімер Пуцін|Ўладзімер Пуцін]] і [[Дзьмітры Мядзьведзеў]] раскрытыкавалі гэты праект як пагрозу да сваёй краіны<ref>[http://www.washingtonpost.com/world/europe/medvedev-calls-missile-defense-a-threat-to-russia/2012/03/23/gIQA9Id2VS_story.html Medvedev calls missile defense a threat to Russia]. The Washington Post.</ref>.
 
Зь лістапада [[2014]] году кіраўніцтва НАТО ў супрацоўніцтве з краінамі Балтыі, а таксама Польшчай вядзе дзейнасьць па павелічэньні колькасьці трэніровачных патруляваньняў і перахопаў самалётаў, што зьвязана з пачашчэньнем актыўнасьці расейскай вайсковай авіяцыі ў міжнароднай паветранай прасторы, падчас якой расейская авіяцыя не падае папярэдняга пляну палёту, не кансультуецца з кіраваньнем руху і не адказвае на запыты дыспэтчараў, што, на думку камандзіра партугальскага падразьдзяленьня паліцэйскай місіі Луіша Мараіша, нясе рызыку для цывільных самалётаў. Акрамя таго, разгортваюцца дадатковыя кантынгенты ЗША і танкавыя злучэньні<ref name=bielsat>{{артыкул|аўтар=|загаловак=НАТА Маскве: будзем бараніць Прыбалтыку|арыгінал=|спасылка=http://belsat.eu/be/articles/nata-maskve-budzem-baranic-prybaltyku/|аўтар выданьня=|выданьне=Белсат|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
На саміце краінаў НАТО ва Ўэйлзе [[2014]] году НАТО аб’явіла пра далейшыя вучэньні ў краінах-чальцах арганізацыі Ўсходняй Эўропы, аднак шэраг аналітыкаў мяркуе, што, нягледзячы на жаданьне Расеі аднавіць свой уплыў у краінах Балтыі, у выпадку актыўных дзеяньняў Расея выкарыстае расейскую меншасьць у гэтых краінах<ref name=bielsat/>.
 
== Юрыдычная прырода ==
Сутнаснае прызначэньне НАТО — забесьпячэньне бясьпекі дзяржаваў-сяброў ва ўсіх сфэрах у адпаведнасьці з [[Асноўныя прынцыпы міжнароднага права|асноўнымі прынцыпамі міжнароднага права]]. Фундамэнтальны прынцып дзейнасьці арганізацыі — супрацоўніцтва і ўзаемадзеяньне сувэрэнных дзяржаваў, заснаванае на непадзельнасьці бясьпекі. НАТО падтрымлівае г. зв. трансатлянтычную сувязь, пры якой [[бясьпека]] Паўночнай Амэрыкі непасрэдна зьвязана зь бясьпекай Эўропы.
 
З прававога пункту гледжаньня, НАТО — [[Міжнародная арганізацыя|міжнародная]] ([[Міжурадавая арганізацыя|міжурадавая]]) арганізацыя. Узяўшы за аснову дактрынальнае азначэньне міжнароднай арганізацыі як аб’яднаньня [[дзяржава]]ў, створанага на падставе [[Міжнародны дагавор|міжнароднага дагаворадагавору]] для выкананьня пэўных мэт, якое мае адпаведную сыстэму органаў, валодае правамі і абавязкамі, адрознымі ад правоў і абавязкаў дзяржаваў-сяброў, і заснаванае ў адпаведнасьці з [[Міжнароднае права|міжнародным правам]], можна, такім чынам, гаварыць аб наступных пяці прыкметах, якія складаюць паняцьце міжнароднай арганізацыі зь юрыдычнага погляду: дагаворная аснова; наяўнасьць пэўных мэт; адпаведная арганізацыйная структура; самастойныя правы і абавязкі; заснаваньне ў адпаведнасьці зь міжнародным правам.
 
1. Дагаворная аснова (канвэнцыйны базіс) Паўночнаатлянтычнага альянсу прадстаўлена [[Паўночнаатлянтычны дагавор (4 красавіка 1949, Вашынгтон)|Вашынгтонскім дагаворам 1949]] і чатырнаццацьцю пагадненьнямі — 1952 (два), 1955, 1980, 1999 (тры) і 2004 (сем пагадненьняў) гадоў — аб далучэньні Грэцыі, Турцыі, ФРН, Гішпаніі, Вугоршчыны, Польшчы, Чэхіі, Баўгарыі, Латвіі, Летувы, Румыніі, Славаччыны, Славеніі і Эстоніі да НАТА. Суб’ектамі дагаворадагавору зьяўляюцца дзяржавы. Гэта вызначае юрыдычную прыроду міжнароднай арганізацыі, сьведчыць аб яе міждзяржаўным характары, адрозьніваючы тым самым ад [[Міжнародная няўрадавая арганізацыя|міжнародных няўрадавых арганізацыяў]].
 
2. Наяўнасьць пэўных мэт — важная прыкмета ў вызначэньні правамернага характару міжнароднай арганізацыі, яе арганізацыйнай структуры, кампэтэнцыі, якой надзеленая арганізацыя. НАТО стваралася, каб аб’яднаць намаганьні краінаў-сяброў для калектыўнай абароны і захаваньня міру і бясьпекі. Заключаны ў адпаведнасьці са [[Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (26 чэрвеня 1945, Сан-Францыска)|Статутам ААН]]. Паўночнаатлянтычны пакт ставіць перад НАТО і мэты Аб’яднаных Нацыяў, зафіксаваныя ў прэамбуле і арт. 1 Статута: вызваліць наступныя пакаленьні ад бедзтваў вайны, пацьвердзіць веру ў асноўныя правы чалавека і ў роўнасьць правоў вялікіх і малых нацыяў, стварыць умовы, пры якіх могуць захоўвацца справядлівасьць і павага да абавязацельстваў, што вынікаюць з дагавораў і іншых крыніц міжнароднага права, садзейнічаць сацыяльнаму прагрэсу і паляпшэньню ўмоў жыцьця пры большай волі, ажыцьцяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў вырашэньні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару, падтрымліваць міжнародны мір і бясьпеку і з гэтай мэтай прадпрымаць эфэктыўныя калектыўныя меры для прадухіленьня і спыненьня пагрозы міру і падаўленьня актаў агрэсіі ці іншых парушэньняў міру.
Радок 90 ⟶ 94:
3. Як правіла, аснову сыстэмы органаў міжнароднай арганізацыі складаюць наступныя віды органаў: 1) вышэйшы, 2) выканаўчы, 3) адміністрацыйны, 4) спэцыяльныя камітэты і камісіі. Структура НАТА не адпавядае гэтай сыстэме, характэрнай для большасьці сучасных міжнародных арганізацыяў, і больш нагадвае сыстэму органаў ААН зь яе галоўнымі і дапаможнымі органамі. Дагавор устанаўлівае стварэньне Рады і дапаможных органаў, зь якіх першым будзе створаны Камітэт абароны. Такім чынам, Рада (Паўночнаатлянтычная Рада) — вышэйшы орган НАТО. У выканаўчым органе, які закліканы кіраваць арганізацыяй паміж сэсіямі вышэйшага органа, НАТО ня мае патрэбы. Паняцьце сэсійнасьці тут умоўнае, таму што ёсьць магчымасьць зьбіраць прадстаўнікоў дзяржаваў-сяброў у любы момант (пры тым, што і ў звычайных умовах яны сустракаюцца не радзей за адзін раз на тыдзень). Функцыі, якія, як правіла, выконваюць выканаўчыя органы, — забесьпячэньне эфэктыўнасьці дзейнасьці міжнароднай арганізацыі, ажыцьцяўленьне сувязі зь дзяржавамі-сябрамі і іншымі міжнароднымі арганізацыямі, складаньне бюджэту арганізацыі, падрыхтоўка павесткі дня пасяджэньняў вышэйшага органа і разгляд пытаньняў пэрсаналу — у асноўным перададзены Міжнароднаму сакратарыяту НАТА. Між тым, у большасьці міжнародных арганізацыяў сакратарыят — орган адміністрацыйны.
 
4. НАТО мае самастойныя правы і абавязкі, адрозныя ад правоў і абавязкаў дзяржаваў-сяброў. Ва ўстаноўчым акце міжнароднай арганізацыі асобныя артыкулы адрасаваны непасрэдна дзяржавам-сябрам, іншыя — міжнароднай арганізацыі, у асобе яе органаў. У арт. 8 Вашынгтонскага дагаворадагавору абвешчана, што
<blockquote>«''кожны бок, які дамаўляецца, заяўляе, што ні адно зь міжнародных пагадненьняў, якія маюць у цяперашні час сілу, паміж ім і любым іншым бокам, які дамаўляецца, не знаходзіцца ў супярэчнасьці з палажэньнямі гэтага дагаворадагавору, і абавязуецца не прымаць ніякага міжнароднага абавязацельства, якое супярэчыць гэтаму дагавору''».</blockquote>
Арт. 9 дагаворадагавору, наадварот, зьвернуты непасрэдна да арганізацыі:
<blockquote>«''Рада стварае такія дапаможныя органы, якія могуць аказацца неабходнымі, у прыватнасьці, яна неадкладна створыць Камітэт абароны, які будзе рэкамэндаваць меры для прымяненьня артыкулаў 3 і 5''».</blockquote>
Магчымасьць міжнароднай арганізацыі мець самастойныя правы і абавязкі, асобныя ад правоў і абавязкаў дзяржаваў-сяброў, фарміруе арганізацыю як [[Суб’ект міжнароднага права|суб’екта міжнароднага права]], які валодае сваёй прававой воляй і правы якога непасрэдна зьвязаныя зь міжнароднай правасуб’ектнасьцю. Да такіх правоў належыць права на заключэньне міжнародных пагадненьняў, права на прывілеі і імунітэты, права на прадстаўніцтва і іншыя правы, зьвязаныя зь міжнароднай правасуб’ектнасьцю. Вонкава міжнародная арганізацыя, у тым ліку і НАТО, выступае самастойна, як адзінае цэлае, прадстаўленае генэральным сакратаром арганізацыі.
 
5. Пад заснаваньнем ў адпаведнасьці зь міжнародным правам разумеецца правамерны характар міжнароднай арганізацыі, неабходнасьць адпаведнасьці яе статута і дзейнасьці агульнапрызнаным прынцыпам і [[Норма міжнароднага права|нормам міжнароднага права]] і, перш за ўсё, нормам jus cogens у сэнсе арт. 53 [[Венская канвэнцыя аб праве міжнародных дагавораў (1969)|Венскай канвэнцыі аб праве міжнародных дагавораў 1969]]. Лічыцца, што імпэратыўнымі нормамі jus cogens зьяўляюцца прынцыпы Статута ААН, а Паўночнаатлянтычны пакт у цэлым тэкстуальна сумяшчальны са Статутам ААН. У той жа час, не адпавядаюць главе VІІІ Статута ААН палажэньні Вашынгтонскага дагаворадагавору аб яго тэрытарыяльнай сфэры дзеяньня: некалькі кантынэнтаў і велізарныя прасторы Сусьветнага акіяна. НАТО таксама не выконвае арганізацыйна-прававых мераў, якія накладаюцца на яе, як на рэгіянальную арганізацыю ў адпаведнасьці з главой VІІІ, але працягвае настойваць на гэтым статусе, каб мець магчымасьць ажыцьцяўляць прымусовыя дзеяньні адносна іншых дзяржаваў, як у выпадку зь легітымацыяй агрэсіі НАТО супраць Югаславіі.
 
== Арганізацыйная структура ==
* '''Паўночнаатлянтычная Рада''' ({{мова-en|The North Atlantic Council}}, NAC), вышэйшы палітычны орган НАТО, складаецца з пастаянных прадстаўнікоў (у рангу пасла) усіх краінаў-сяброў, якія праводзяць пасяджэньні як мінімум раз на тыдзень. Рада таксама зьбіраецца на міністэрскім і на вышэйшым узроўнях, але, у любым выпадку, ён мае аднолькавыя паўнамоцтвы ў прыняцьці рашэньняў, незалежна ад узроўню, на якім гэта было зроблена. Рашэньні прымаюцца на аснове кансэнсусу. Старшынствуе на пасяджэньнях Генэральны сакратар НАТО.
 
Рада — адзіны орган, стварэньне якога прама прадугледжана тэкстам Паўночнаатлянтычнага дагаворадагавору. Рада надзеленынадзеленая паўнамоцтвамі ўтвараць дадатковыя органы. Так былі створаны камітэты і плянавыя групы для забесьпячэньня работы Рады і падрыхтоўкі рэкамэндацыяў у спэцыяльных галінах.
 
Пытаньні, якія разглядае Рада, датычацца ўсіх аспэктаў дзейнасьці арганізацыі і, звычайна, засноўваюцца на дакладах і рэкамэндацыях, якія рыхтуюцца па запыту Рады ніжэйшымі камітэтамі. Пытаньні таксама могуць быць паднятыя нацыянальнымі пастаяннымі прадстаўнікамі ці Генэральным сакратаром.
Радок 333 ⟶ 337:
На цяперашні момант кандыдатам на ўступленьне ў NATO зьяўляецца [[Рэспубліка Македонія|Македонія]].
 
Актыўна вядуцца перамовы і дэ-факта прынятае прынцыповае рашэньне аб будучым прыняцьці ў склад арганізацыі [[Грузія|Грузіі]] (пасьля вырашэньня тэрытарыяльных канфліктаў) і [[Украіна|Ўкраіны]] (пасьля дасягненьня ўнутрыпалітычнага кансэнсусу што да далучэньня). Паводле стану на [[2014]] год вядомыя падобныя праекты таксама адносна [[Фінляндыя|Фінляндыі]], аднак на думку прэм’ер-міністра краіны Аляксандра Стуба, мажлівасьць чалецтва краіны ў Альянсе ляжыць у доўгатэрміновай пэрспэктыве й ёсьць малаверагоднай<ref>{{артыкул|аўтар=Juhana Rossi.|загаловак=Finnish Prime Minister Still Eyes NATO Membership|арыгінал=|спасылка=http://online.wsj.com/articles/finnish-prime-minister-still-eyes-nato-membership-1404490803|аўтар выданьня=|выданьне=The Wall Street Journal|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>. У [[2010]] годзе Ўкраіна заявіла пра свой пазаблёкавы статус, але [[19 лістапада]] [[2014]] Расея запатрабавала ад НАТО гарантыяў недалучэньня краіны да НАТО. Кіраўнік інфармацыйнага бюро НАТО ў Маскве Робэрт Пшэль адзначыў патрабаваньне як недарэчнае, зацеміўшы, што Ўкраіна не зьяўляецца краінай-кандыдаткай на ўступленьне ў НАТО, а Расея, не зьяўляючыся чальцом НАТО, ня можа прымаць падобныя рашэньні. Супярэчнай міжнароднай дамовам заяву Расеі назвала прадстаўніца генэральнага сакратара НАТО Оана Лунгэску, на думку якой НАТО паважае сувэрэнітэт Украіны і рашэньні аб пашырэньні арганізацыі прымаюцца толькі сябрамі арганізацыі. Таксама Оана Лунгэску адзначыла сярод галоўных посьпехаў арганізацыі яе гатоўнасьць да прыняцьця новых чальцоў<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=НАТО зьдзіўленая заявай прэсавага сакратара Пуціна|арыгінал=|спасылка=http://www.svaboda.org/content/article/26700031.html|аўтар выданьня=|выданьне=Радыё Свабода|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.
 
== Супрацоўніцтва зь іншымі краінамі ==