Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Асобы на чале арганізацыі: выпраўленьне спасылак
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: дапаўненьне крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/NATO?oldid=629447469
Радок 76:
 
У [[1997]] годзе НАТО дасягнула дамоўленасьці аб значным скарачэньні сваёй каманднай структуры ад 65 існых штаб-кватэраў да толькі 20<ref>[http://www.nato.int/docu/speech/1997/s971216aa.htm Statement by Secretary of State Madeleine K. Albright During the North Atlantic Council Ministerial Meeting]. NATO</ref>. Сілы рэагаваньня НАТО пачалі сваю дзейнасьць на саміце ў [[Прага|Празе]] [[21 лістапада]] [[2002]] году, які стаў першым самітам у краіне былой [[Рада эканамічнай ўзаемадапамогі|Рады эканамічнай ўзаемадапамогі]]. [[19 чэрвеня]] [[2003]] году прайшла далейшая рэструктурызацыя вайсковых падразьдзяленьнеў НАТО, падчас якой было створанае [[Хаўруснае камандваньне па пытаньнях трансфармацыі]] са штаб-кватэрай у [[Норфалк (Вірджынія)|Норфалку]], штат [[Вірджынія]], ЗША. У сакавіку [[2004]] году пачала дзейнічаць місія НАТО ў краінах Балтыі, паводле якой ажыцьцяўляецца падтрыманьне сувэрэнітэту [[Латвія|Латвіі]], [[Летува|Летувы]] і [[Эстонія|Эстоніі]]. Паводле місіі ў Летуве базуюцца чатыры зьнішчальнікі краінаў НАТО на ўмове ратацыі<ref>[http://www.boston.com/news/world/europe/articles/2012/03/29/nato_member_nations_should_share_military_systems/ NATO: Member nations should share military systems]. The Boston Globe</ref>.
 
На Рыcкім саміце [[2006]] году была падкрэсьлена важнасьць пытаньня энэргетычнай бясьпекі краінаў блёку. Гэта быў першы саміт НАТО, які прайшоў у краіне, якая раней была часткай Савецкага Саюза. На красавіцкім саміце [[2008]] году ў [[Бухарэст|Бухарэсьце]], чальцы НАТО пагадзіліся на ўваходжаньня да блёку [[Харватыя|Харватыі]] і [[Альбанія|Альбаніі]], і абедзьве краіны ўступілі ў арганізацыю ў красавіку [[2009]] году. Украіна і Грузія выказаліся наконт цікавасьці да атрыманьня статуса сяброў НАТО<ref>[https://web.archive.org/web/20080407062445/http://edition.cnn.com/2008/WORLD/europe/04/03/nato.members/index.html U.S. wins NATO backing for missile defense shield]. CNN.com</ref>, што ў ссваю чаргу выклікала незадаволенасьць з боку [[Расея|Расеі]]. Крытыка з боку расейскіх уладаў была таксама накіраваная на сыстэмы супрацьракетнай абароны арганізацыі, якія былі разьмешчаны ў Польшчы і Чэхіі. Хоць лідэры НАТО запэўнілі афіцыйных прадстаўнікоў расейскае дзяржавы, што сыстэма не накіраваная на Расею, абодва прэзыдэнты [[Уладзімер Пуцін]] і [[Дзьмітры Мядзьведзеў]] раскрытыкавалі гэты праект як пагрозу да сваёй краіны<ref>[http://www.washingtonpost.com/world/europe/medvedev-calls-missile-defense-a-threat-to-russia/2012/03/23/gIQA9Id2VS_story.html Medvedev calls missile defense a threat to Russia]. The Washington Post.</ref>.
 
== Юрыдычная прырода ==