Сям’я: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Сям'я?oldid=1827764
Радок 9:
Сёньня можна сустрэць сем’і, якія ня маюць дзяцей і не зьбіраюцца імі абзаводзіцца. Аднак дзеці зьяўляюцца важным элемэнтам сямейных групаў, які вызначае іхную форму і разьвіцьцё.
 
Колькасьць дзяцей у сям’і часьцей залежыць ад плянаваньня, якое сустракаецца ўжо ў традыцыйных грамадзтвах. У патрыярхальных аграрных супольнасьцях, дзе стала патрабуюцца танныя працоўныя рукі, і старыя бацькі маюць магчымасьць атрымоўвацьатрымліваць дагляд і дапамогу ад нашчадкаў, сем’і звычайна былі вялікімі. Але недахоп сродкаў для існаваньня, вобразлад жыцьця ці іншыя прычыны часам выклікалі патрэбу ў абмежаваньні колькасьці дзяцей, што здаўна дасягалася шляхам забароны сэксуальных зносінаў паміж бацькамі, [[аборт]]амі, засьцярогамі ад [[Цяжарнасьць чалавека|цяжарнасьці]], [[інфантацыд]]ам, продажам дзяцей у іншыя сем’і ці нават гандлем рабамі. Вялікі ўплыў на [[нараджальнасьць]] і колькасьць дзяцей у сям’і аказваюць узровень дзіцячай сьмяротнасьці, магчымасьць атрымоўвацьатрымліваць мэдычную дапамогу, клопат пра малодшых чальцоў сям’і.
 
Сямейныя группы заводзяць дзяцей не заўсёды звыклым шляхам. Таксама існуе грамадзкая працэдура ўсынаўленьня. У большасьці сучасных краінаў усынаўленьню падлягаюць сіроты ці кінутыя сапраўднымі бацькамі. Клопат пра пошук і выбар прыёмных бацькоў пры гэтым кладзецца на сваякоў, дзяржаўныя ўстановы, рэлігійныя і грамадзкія арганізацыі. У некаторых народаў [[Цэнтральная Азія|Цэнтральнай Азіі]], астравоў [[Ціхі акіян|Ціхага акіяну]], [[Інданэзія|Інданэзіі]] раней было звычайным перадаваць дзяцей бязьдзетным сваякам і сябрам. Прычым, такая перадача лічылася шчодрым падарункам ці актам падтрымкі. У гэтых і іншых групах вядомыя выпадкі, калі дзяцей захоплівалі сілком.