Нігер (рака): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 91 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3542 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/Нігер_(річка)?oldid=14743080
Радок 23:
}}
'''Нігер''' — галоўная рака заходняй [[Афрыка|Афрыкі]], мае даўжыню каля 4180 км. Плошча вадазбору каля 2 117 700 км²<ref>Gleick, Peter H. (2000). «The World's Water, 2000-2001: The Biennial Report on Freshwater»{{Ref-en}} Island Press</ref>. Бярэ свой пачатак на Гвінэйскіх узвышшах у паўднёва-ўсходняй [[Гвінэя|Гвінэі]]. Цячэ праз [[Малі]], [[Нігер]], [[Бэнін]] і [[Нігерыя|Нігерыю]], дзе ўпадае ў [[Гвінэйскі заліў]] [[Атлянтычны акіян|Атлянтычнага акіяна]]. Нігер — трэцяя па даўжыні рака Афрыкі пасьля [[Ніл]]у і [[Конга (рака)|Конга]].
 
{{Накід:== Геаграфія}} ==
Рака бярэ пачатак пад назвай Джоліба на схілах [[Леона-Лібэрыйскае ўзвышша|Леона-Лібэрыйскага ўзвышша]], упадае ў [[Гвінэйская затока|Гвінэйскую затоку]] [[Атлянтычны акіян|Атлянтычнага акіяну]], утвараючы дэльту. Ад вытокаў прыкладна да 10° заходняй шыраты цячэ на паўночны ўсход у гарах, пераважна ў вузкай даліне, затым выходзіць на раўніны [[Судан]]у, дзе разьбіваецца на шматлікія рукавы і пратокі, утворачы ўнутраную дэльту. У раёне гораду [[Тамбукту]] рукавы зноўку злучаюцца ў адное рэчышча. Ад [[Курусу]] да [[Бамака]] і ніжэй гораду Сэгу маецца шырокая даліна, і тутака рака значна павялічвае сваю ваданоснасьць з прычыны ўпадзеньня прытокаў. У гэтым месцы рака зьяўляецца суднаходнай. Паміж гарадамі [[Ке-Масына]] і Тамбукту Нігер падзяляецца на мноства рукавоў і працякае ў шырокай, моцна забалочанай пойме зь вялікай колькасьцю пратокаў, старыцаў і азёраў. У раёне Тамбукту рукавы злучаюцца ў адное рэчышча. Далей рака цячэ ва ўсходнім напрамку прыкладна каля 300 км уздоўж паўднёвай ўскраіне пустэльні [[Сахара]], не прымаючы значных прытокаў. Ад паселішча Бурэм рака паварочвае на паўднёвы ўсход, ніжэй горада [[Елва]] перасякае [[Паўночнагвінэйскае ўзвышша]], дзе прымае шмат дробных прытокаў.
 
Далей, аж да вусьця (каля 750 км), рака цячэ ў шырокай даліне, дзе зноўку зьяўляецца даступнай для [[суднаходзтва]]. Каля гораду [[Лакоджа]] ў Нігер упадае ейный найбуйнейшы прыток — [[Бэнуэ]], які мае шырыню да 3 км і глыбіню да 20 м і больш. За 181 км ад акіяну паблізу гораду Аба пачынаецца дэльта Нігера. Па працягласьці найбольшы рукавом зьяўляецца Нун, але для суднаходзтва выкарыстоўваецца больш глыбокі рукаў Фаркадос. Марскія прылівы ахопліваюць большую частку дэльты і толькі на 35 км не дасягаюць ейнай. Нігер сілкуецца водамі летніх мусонных [[дождж|дажджоў]] і характарызуецца складаным водным рэжымам. У верхнім цячэньні паводка пачынаецца ў чэрвені і ў Бамака дасягае максымуму ў верасьні і кастрычніку. У ніжнім цячэньні ўздым вады пачынаецца ў чэрвені ад мясцовых дажджоў, у верасьні ён дасягае максымуму, далей ўзровень падае, але ў лютым зноўку падвышаецца ў сувязі з прыходам сюды паводкі зь верхняй часткі вадазбору.
 
== Крыніцы ==
{{ЗноскіКрыніцы}}
 
{{Накід:Геаграфія}}
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Niger River|выгляд=міні}}
* [http://earthtrends.wri.org/maps_spatial/maps_detail_static.cfm?map_select=298&theme=2 Інфармацыя і мапа Нігеру]
 
{{Накід:Геаграфія}}
 
[[Катэгорыя:Рэкі Афрыкі]]