Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Гісторыя: крыніца — https://uk.wikipedia.org/wiki/НАТО?oldid=14796416
Dymitr (гутаркі | унёсак)
→‎Гісторыя: крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/NATO?oldid=626492121
Радок 74:
 
Адной з найважнейшых ініцыятываў Альянсу стала праграма «[[Партнэрства дзеля міру]]» заснавана на брусэльскім саміце НАТО ў [[1994]] годзе. Праграма абвяшчала задачу фармаваньня новых адносінаў бясьпекі паміж Паўночнаатлянтычным зьвязам і ягонымі партнэрамі ў справе захаваньня міру. Да ўдзелу ў ёй былі запрошаны дзяржавы-чальцы [[Рада эўраатлянтычнага партнэрства|Рады эўраатлянтычнага партнэрства]] і іншыя краіны [[АБСЭ]]. Паўночнаатлянтычная рада прапанавала дзяржавам-партнэрам далучыліся да працы палітычных і вайсковых органаў у штаб-кватэры НАТО ў рамках дзейнасьці, зьвязанай з партнэрствам. Прадугледжваліся таксама кансультацыі з любым актыўным удзельнікам праграмы, калі ён будзе адчуваць прамую пагрозу сваёй тэрытарыяльнай цэласнасьці, палітычнай незалежнасьці або бясьпекі. За тры гады удзельнікамі «Партнэрства дзеля міру» сталі 27 дзяржаваў [[Эўропа|Эўропы]] і [[Азія|Азіі]]. [[Беларусь]] далучылася да гэтае праграмы ў [[1995]] гозе.
 
У [[1997]] годзе НАТО дасягнула дамоўленасьці аб значным скарачэньні сваёй каманднай структуры ад 65 існаваньня штаб-кватэраў да толькі 20<ref>[http://www.nato.int/docu/speech/1997/s971216aa.htm Statement by Secretary of State Madeleine K. Albright During the North Atlantic Council Ministerial Meeting]. NATO</ref>. Сілы рэагаваньня НАТО пачалі сваю дзейнасьць на саміце ў [[Прага|Празе]] [[21 лістапада]] [[2002]] году, які стаў першым самітам у краіне былой [[Рада эканамічнай ўзаемадапамогі|Рады эканамічнай ўзаемадапамогі]]. [[19 чэрвеня]] [[2003]] году прайшла далейшая рэструктурызацыя вайскоўвых падразьдзяленьнеў НАТО, падчас якой былі створана [[Хаўруснае камандваньне па пытаньнях трансфармацыі]] са штаб-кватэрай у [[Норфалк (Вірджынія)|Норфалке]], штат [[Вірджынія]], ЗША. У сакавіку [[2004]] году пачала дзейнічаць місія НАТО ў краінах Балтыі, паводле якой ажыцьцяўляецца падтрыманьне сувэрэнітэту [[Латвія|Латвіі]], [[Летува|Летувы]] і [[Эстонія|Эстоніі]]. Паводле місіі ў Летуве грунтуюцца чатыры зьнішчальніка краінаў НАТО на ўмове ратацыі<ref>[http://www.boston.com/news/world/europe/articles/2012/03/29/nato_member_nations_should_share_military_systems/ NATO: Member nations should share military systems]. The Boston Globe</ref>.
 
== Юрыдычная прырода ==