Рымска-каталіцкі касьцёл у Беларусі: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
мінус {{Абраны артыкул}}
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д імпэратрыца, артаграфія using AWB
Радок 5:
{{Асноўны артыкул|Рымска-Каталіцкая Царква на Русі}}
 
Першае пранікненьне [[хрысьціянства]] дасьледчыкі зьвязваюць са зьяўленьнем [[Вікінгі|варагаў]], якія ўсталявалі гандлёвы «[[шлях з варагаў у грэкі]]». Верагодна, напрыканцыу канцы [[9 стагодзьдзе|ІХ стагодзьдзя]] адкрыўся яшчэ адзін шлях для пранікненьня хрысьціянства на [[Беларусь]] — зь [[Вялікая Маравія|Вялікае Маравіі]]. У [[992]] годзе яно было ўведзенае на беларускіх землях у яго ўсходняй форме яшчэ да афіцыйнага падзелу на [[праваслаўе]] й [[каталіцтва]]. Заходнехрысьціянскія ўплывы пранікалі на тэрыторыю Беларусі празь місіянэраў, гандлёвыя й эканамічныя стасункі з заходнеэўрапейскімі краінамі.
 
«[[Крыстнісага]]» (''[[Сагі|Сага]] пра хрышчэньне''), падзеі якое адносяцца да часу каля [[1000]], паведамляе пра падарожжа ў [[Ерусалім]] і [[Канстантынопаль]] [[Торвальд]]а, які абвяшчаў хрысьціянства ў [[Ісьляндыя|Ісьляндыі]]. На зваротным шляху Торвальд апынуўся ў [[Полацкае княства|Полацкіх землях]], дзе неўзабаве памёр і быў пахаваны (пры [[Царква сьвятога Яна|храме сьвятога Яна]] ў [[Полацак|Полацку]]). У іншай [[Скандынавія|скандынаўскай]] сазе распавядаецца пра тое, што Торвальд заснаваў пры храме манастыр і памёр у ім.
Радок 25:
Трывала Каталіцкая Царква замацавалася ў ВКЛ за вялікім князем [[Ягайла]]м. У [[1386]], згодна з дамовай з [[Польшча]]й, ён прыняў хрост у Каталіцкай Царкве і прыняў імя Ўладзіслаў, стаўшы такім чынам каралём Польшчы. Апроч таго рыма-каталікамі сталі [[Хрышчэньне Літвы|ахрышчаныя паганцы]], было заснавана 7 рыма-каталіцкіх парафіяў (у тым ліку ў Вільні, [[Абольцы|Абольцах]], [[Гайна (вёска)|Гайне]], [[Крэва|Крэве]]). У [[1387]] была заснаваная [[Віленская дыяцэзія]], якая ў [[1388]] была зацьверджаная Папам. Тэрыторыя біскупства ахоплівала балцкія й большую частку беларускіх земляў, апроч паўднёва-заходніх зь [[Берасьце]]м і [[Пінск]]ам, што ўваходзілі ў склад [[Уладзімерская дыяцэзія|Уладзімерскае дыяцэзіі]] з цэнтрам ува [[Уладзімер|Ўладзімеры-Валынскім]]. У 1-й чвэрці [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзе]] Віленскае і [[Жамойцкая дыяцэзія|Жамойцкае біскупствы]] (утворанае ў [[1417]]) былі падпарадкаваныя [[Гнезьненская архідыяцэзія|гнезьненскаму архібіскупу]] ў Польшчы, а Ўладзімерскае біскупства ў [[1425]] аб’ядналася з [[Луцкая дыяцэзія|Луцкім]]. Ад [[1613]] на ўсходніх землях існавала [[Смаленскае біскупства]] (кананічна ў [[1636]]—[[1798]]). Да [[1430]] узьнікла яшчэ 20 парафіяў, у [[1772]] у Віленскай дыяцэзіі іх было 429, філіяльных касьцёлаў і публічных капліцаў — 192. Галоўным патронам Віленскага біскупства быў абвешчаны сьвяты [[княжыч Казімер]].
 
НапрыканцыУ канцы [[15 стагодзьдзе|XV]]—[[16 стагодзьдзе|XVI]] Каталіцкая Царква на тэрыторыі Беларусі перажывала крызу й часткова страціла свае пазыцыі ў пэрыяд [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. Для пераадоленьня крызы была праведзеная царкоўная рэформа, што зарадзілася ў манаскім асяродзьдзі, была падтрыманая [[Ватыкан]]ам і санкцыянаваная [[Трыдэнцкі сабор|Трыдэнцкім саборам]]. Галоўная ўвага аддавалася павышэньню адукацыі сьвятарства й дысцыпліны. У парафіях ад ксяндзоў патрабавалася весьці мэтрычныя кнігі, зьдзяйсьняць пілігрымкі, ствараць [[каталіцкія брацтвы]], шпіталі, пачатковыя школы, бібліятэкі. У [[1596]] была заключаная [[Берасьцейская унія]]. На беларускіх землях галоўную ролю ў пашырэньні каталіцтва адыгралі [[манаскія ордэны]]. Ордэнскае сьвятарства перавышала дыяцэзіяльнае, прадстаўляла ўсе групы манаскіх арганізацыяў. У [[1772]] на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі кляштары 27 ордэнаў (19 мужчынскіх і 8 жаночых), найбольш манахаў было ў [[жабрацкія ордэны|жабрацкіх ордэнах]] ([[аўгустыны]], [[цыстэрцыяны]], [[Ордэн дамініканаў|дамінікане]], [[кармэліты]], [[францішкане]]). У [[16 стагодзьдзе|XVI]]-[[18 стагодзьдзе|XVIII стст.]] зьявіліся новыя ордэны: [[баніфраты]], [[езуіты]], [[Кангрэгацыя Айцоў Марыянаў|марыяне]], [[місіянэры]], [[піяры]], [[трынітарыі]] й іншыя. Бальшыня кляштараў знаходзілася ў гарадох. Дзейнічала каля 160 рымска-каталіцкіх кляштараў, а таксама каля 150 уніяцкіх базылянскіх манастыроў. Значным манаскім асяродкам была Вільня, якая ў [[1772]] займала 1-е месца ў [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]] паводле колькасьці ордэнскага сьвятарства (774 чалавекі) і 3-е паводле колькасьці кляштараў (22). НапрыканцыУ канцы XVIII ст. Беларусь была каталіцкай: каля 15% насельніцтва краіны былі рыма-каталікамі, а яшчэ каля 80% — уніятамі.
 
[[Файл:Grodno katedra.jpg|міні|зправа|230пкс|[[Касьцёл Сьвятога Францішка Ксаверыя (Горадня)|Касьцёл сьв. Францішка Ксаверыя]] — [[катэдра]] Гарадзенскага [[біскуп]]а]]
Радок 33:
{{Асноўны артыкул|Рымска-Каталіцкая Царква ў Расейскай імпэрыі}}
 
Пасьля [[Першы падзел Рэчы Паспалітай|першага падзелу Рэчы Паспалітай]] у [[1772]] да [[Расейская імпэрыя|Расейскае імпэрыі]] адышла тэрыторыя, на якой жыло каля 100 тысячаў рыма-каталікоў. [[22 лістапада]] [[1773]] расейская імпэратаркаімпэратрыца [[Кацярына II]] без узгадненьня з [[Рым]]ам стварыла [[Беларуская дыяцэзія|Беларускую дыяцэзію]] з цэнтрам у [[Магілёў|Магілёве]], паставіўшы на чале яе біскупа [[Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч|Станіслава Богуша-Сестранцэвіча]]. Гэтай дыяцэзіі былі падначаленыя ўсе рымска-каталіцкія парафіі Расейскае імпэрыі. У выніку доўгачасовых перамоваў з Рымскім Апостальскім Пасадам замест Беларускае дыяцэзіі [[17 студзеня]] [[1783]] была ўтвораная [[Магілёўская архідыяцэзія (гістарычная)|Магілёўская архідыяцэзія]] (зацьверджаная буляй папы [[Піюс VI|Пія VI]] ад [[15 красавіка]] [[1783]]).
 
Пасьля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай]] у [[1795]]—[[1798]] замест скасаванае Віленскае дыяцэзіі дзейнічала [[Інфлянцкая дыяцэзія]] з цэнтрам у Вільні, у [[1798]] Віленская дыяцэзія была адноўленая, у яе юрысдыкцыю ўваходзілі заходнебеларускія землі. У [[1795]]—[[1798]] рабілася спроба стварэньня [[Пінская дыяцэзія|Пінскае дыяцэзіі]] (скасаваная папскім нунцыем Л. Літам як некананічна ўтвораная). У [[1798]] была створаная [[Менская архідыяцэзія (гістарычная)|Менская архідыяцэзія]]. У агуле на [[1798]] у Расейскай імпэрыі было 6 рымска-каталіцкіх дыяцэзіяў, зь іх 3 (Віленская, Магілёўская, Менская) ахоплівалі тэрыторыю Беларусі.
Радок 47:
Рымская курыя не пагадзілася з такім падзелам, лічачы яго незаконным. У [[1875]] Сьвяты Пасад прызнаў Рымска-каталіцкую духоўную калегію, але толькі як установу, што загадвае адміністрацыйна-гаспадарчымі справамі. Яна складалася з 2 сябраў (пад кіраўніцтвам магілёўскага архібіскупа) і 12 засядацеляў. У [[1883]] Папа Рымскі заключыў новае пагадненьне з расейскім урадам і даручыў кіраваньне касьцёламі былое Менскае дыяцэзіі магілёўскаму архібіскупу.
 
Духоўную адукацыю напрыканцыў канцы [[18 стагодзьдзе|XVIII]] — 1-й палове [[19 стагодзьдзе|XIX стст]]. рымска-каталіцкае сьвятарства Беларусі атрымлівала ў [[Рым]]е, [[Віленская рымска-каталіцкя духоўная акадэмія|Віленскай рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі]], [[Полацкая езуіцкая акадэмія|Полацкай езуіцкай акадэміі]], сэмінарыях у Вільні, [[Беласток]]у, Магілёве, [[Менск]]у. У 2-й палове ХІХ ст. у Расейскай імпэрыі дзейнічала 1 вышэйшая навучальная ўстанова — Рымска-каталіцкая духоўная акадэмія (у [[Санкт-Пецярбург]]у) і сярэднія — па адной сэмінарыі ў кожнай дыяцэзіі. Магілёўская архідыяцэзіяльная сэмінарыя знаходзілася таксама ў Санкт-Пецярбургу. У [[1881]] сярод яе выхаванцаў было 48 палякаў, 26 летувісаў, 10 беларусаў, 1 немец. У [[1872]] у Менску ксёндз Ф. Сенчыкоўскі адчыніў вучэльню для касьцёльных арганістых. Традыцыйная дзейнасьць каталіцкага сьвятарства — выхаваньне цывільнае моладзі — паступова выцясьнялася са скасаваньнем у ХІХ ст. езуіцкіх установаў, школаў і калегіюмаў піяраў і дамініканаў. [[10 сьнежня]] [[1892]] на загад імпэратара ўсе вучэльні, што яшчэ засталіся пры касьцёлах, былі перададзеныя Міністэрству народнае асьветы на агульных падставах. Выдавецкая дзейнасьць Каталіцкай Царквы абмяжоўвалася выданьнем казаньняў для абвяшчэньня іх у касьцёлах і г. зв. рубрыцеляў на [[Лацінская мова|лацінскай мове]] (ад [[1860-я|1860-х]] улады рабілі захады, каб зрабіць іх расейскамоўнымі).
 
Пасьля [[1905]] ва ўмовах адноснае лібэралізацыі канфэсійных адносінаў наступіла пэўнае ажыўленьне ў дзейнасьці Рыма-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Імкліва пачаў узрастаць беларускі нацыянальны рух, якому спрыяла й частка каталіцкага сьвятарства. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэньня напачатку [[20 стагодзьдзе|ХХ стагодзьдзя]] былі каталікамі.
Радок 67:
У сярэдзіне 1920-х у [[Пінск]]у й [[Дарагічын|Драгічыне]] адчыніліся рымска-каталіцкія духоўныя сэмінарыі, адраджаліся кляштары. Актыўна будаваліся новыя касьцёлы, гэтак у [[1914]] ў [[Наваградзкі павет|Нваградзкім павеце]] было 9 касьцёлаў, а ў [[1939]] — 37. Нерухомая маёмасьць Рымска-Каталіцкай Царквы ў [[Беластоцкае ваяводзтва (1919—1939)|Беластоцкім]], [[Віленскае ваяводзтва (1923—1939)|Віленскім]], [[Наваградзкае ваяводзтва (1919—1939)|Наваградзкім]] і [[Палескае ваяводзтва|Палескім ваяводзтвах]] складала 14 565 га ворнае зямлі (бязь земляў, што належылі віленскаму архібіскупу й пінскаму біскупу). Касьцёлам належалі і вытворчыя прадпрыемствы — невялікія фабрыкі, заводы, тартакі, млыны й г. д. Пад уплывам Рымска-Каталіцкай Царквы знаходзіліся масавыя арганізацыі, створаныя з мэтай умацаваньня каталіцтва, выхаваньня ў духу непрыманьня бальшавізму й камуністычных ідэяў, змаганьня з рэвалюцыйным рухам: «[[Каталіцкая акцыя]]», «[[Зухі]]», Каталіцкія саюзы жаночае й мужчынскае моладзі, «[[Стральцы (арганізацыя)|Стральцы]]», «[[Таварыства каталіцкай моладзі]]», «[[Харцэры]]» й г. д.
 
Прыхільнікі беларускага нацынальнага руху сярод каталіцкага сьвятарства й вернікаў аб’ядноўваліся ў «[[Беларуская хрысьціянская дэмакратыя (1927)|Беларускую Хрысьціянскую Дэмакратыю]]», дзейнасьць і лідарылідэры якой, аднак, перасьледаваліся польскімі ўладамі.
 
Рыма-Каталіцкая Царква мела свой масавы друк, для Заходняе Беларусі ў асноўным прызначаліся «[[Nowo życie]]», «[[Słowo]]», «[[Gazeta kartuzka]]». Францішкане пад кіраўніцтвам [[Максіміліян Кольбэ|Максіміліяна Кольбэ]] выдавалі ў Горадні часопіс «[[Rycerz Niepokalanej]]» і газэту «[[Mały dziennik]]». Пасьля ўваходу Заходняе Беларусі ў склад БССР савецкае заканадаўства пра культы было пашыранае на новыя тэрыторыі, уплыў Каталіцкай Царквы рэзка скараціўся, ксяндзы і манахі падвяргаліся рэпрэсіям.
Радок 87:
У [[1994]] былі ўсталяваныя дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю й Ватыканам. Першым нунцыем [[18 траўня]] [[1994]] быў прызначаны архібіскуп [[Агастына Маркета]]. [[5 ліпеня]] [[1992]] створана мітрапалітальная камісія па перакладзе літургічных тэкстаў і рэлігійнае літаратуры на [[беларуская мова|беларускую мову]], дзякуючы якой падрыхтаваны да выданьня асноўныя літургічныя тэксты і шэраг іншых матэрыялаў. [[26 лістапада]] [[1994]] Казімер Сьвёнтак быў менаваны кардыналам. [[15 красавіка]] [[1996]] Апостальскім нунцыем для Беларусі быў прызначаны архібіскуп [[Дамінік Грушоўскі]].
 
[[1998]]—[[1999]] Апостальскай Сталіцаю былі менаваныя дапаможныя біскупы для Гарадзенскае й Пінскае дыяцэзіяў, а таксама для МенскаМенску-Магілёўскае архідыяцэзіі ([[Антоні Дзям’янка]], [[Казімер Велікаселец]], [[Кірыл Клімовіч]]). [[25 студзеня]] [[1999]] была створаня [[Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі]] на чале з Казімерам Сьвёнткам (ад чэрвеня [[2006]] яе ўзначальвае біскуп Аляксандар Кашкевіч). [[13 кастрычніка]] [[1999]] у межах [[Віцебская вобласьць|Віцебскае вобласьці]] была ўтвораная [[Віцебская дыяцэзія]], першым біскупам якой стаў [[Уладзіслаў Блін]].
 
[[30 верасьня]] [[2000]] завяршыў сваю працу Сынод Менска-Магілёўскае архідыяцэзіі, Віцебскае і Пінскае дыяцэзіяў — першы Сынод за ўсе пасьляваенныя гады, які працягваўся чатыры гады. Сынод выпрацаваў Статуты Рымска-Каталіцкай Царквы па ўсіх галоўных накірунках яго дзейнасьці. [[22 лістапада]] [[2001]] Апостольскім нунцыем у Беларусі быў акрэдытаваны архібіскуп [[Іван Юркавіч]], [[15 верасьня]] [[2004]] — [[Марцін Відавіч]]. [[14 чэрвеня]] [[2006]] быў вызвалены са сваіх пасадаў (апроч пасады пінскага біскупа) кардынал Сьвёнтак, выканаўцам абавязкаў быў прызначаны Антоні Дзям’янка. [[21 верасьня]] [[2007]] архібіскупам-мітрапалітам Менска-Магілёўскім быў прызначаны Тадэвуш Кандрусевіч. У [[18 чэрвеня|18]]—[[22 чэрвеня]] [[2008]] у Беларусь адбыўся візыт Дзяржаўнага сакратара Ватыкану кардынала [[Тарчызіё Бэртонэ]]. Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч [[26 лютага]] [[2009]] абраны намесьнікам старшыні Кансультатыўнае міжканфэсійнай рады пры Ўпаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў. У траўні 2009 адбыўся першы ў гісторыі візыт прэзыдэнта Беларусі ў Ватыкан, дзе ён сустрэўся з Рымскім папам [[Бэнэдыкт XVI|Бэнэдыктам XVI]].