Готлянд (востраў): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Геаграфія: артаграфія, удакладненьне, выпраўленьне спасылак
д →‎Гісторыя: артаграфія
Радок 32:
 
== Гісторыя ==
Пісьмовай крыніцай для вывучэньня старажытнай гісторыі вострава служыць рукапіс [[Гуталяг]]у — зборнік [[звычаёвае права|звычаёвага права]] Готлянду, напісаны да сяр. 14 ст. Апошнія 8 аркушаў рукапісу, прысьвечаныя выключна апісаньню гістарычных падзей і звычаяў, былі выдзеленыя дасьледчыкамі ў асобную частку пад назвай «[[Сага пра гутаў]]» (''Gutasaga''). Сага пачынаецца з расповеду пра абжываньне Готлянду першым пасяленцам Чэльварам (Þjelvar) і ягонымі нашчадкамі. Аднаго з сыноў Чэльвара звалі Гуты, ад якога, відаць па ўсім, і пашла назва жыхароў вострава — [[гуты|гутаў]]. Аднак, нягледзячы на легендарны пачатак сагі, усё ж пераважная большасьць пададзенага матэрыялу выклікае ў навукоўцаў безумоўны давер. Так, у ёй ідзецца пра меркаванае перасяленьне жыхароў Готлянду з вострава на кантынэнт у 5-6 стст. н.э., пра палітычны хаўрус зыз [[свэі|свэямі]], продкамі цяперашніх швэдаў, які быў заключаны да пачатку 7 ст., пра паганскія вераваньні й хрышчэньне вострава, гандлёвыя стасункі, адміністрацыйны лад і інш.
 
Згодна ж археалягічным дасьледваньням, людзі атабарыліся на высьпе больш за 7000 гадоў назад. Вялікая колькасьць розных знаходак са срэбра дае падставу сцьвярджаць, што гандаль Готлянду з кантынэнтальнай Эўропай дасягнуў свайго росквіту ўжо ў часы існаваньня [[Рымская Імпэрыя|Рымскай імпэрыі]], а мо’ нават і раней. Сярод знаходак больш за ўсё дзівіць навукоўцаў надзвычай вялікая колькасьць арабскіх манэт, якія траплялі на востраў пераважна праз пасярэдніцтва рускіх купцоў.
Радок 45:
Да гэтага ж часу адносіцца заняпад традыцыйнай судова-заканадаўчай сыстэмы Готлянду, прадстаўленай у выглядзе 12 народных сходаў альбо «тынгаў» («þing»). Агульнаграмадзкі сход называўся «тынгам усіх гутаў» («gutnalþing») і зьяўляўся вышэйшым судова-заканадаўчым органам на высьпе, які прымаў канчатковыя рашэньні пра вайсковыя паходы, збор падаткаў, пакараньні й г.д.
 
У [[1407]] ці [[1408]] г. Готлянд быў прададзены рыцарамі каралеве Маргарыце, а Вісьбю — нарвэскаму каралю [[Эрык Памэранскі|Эрыку ІІІ]]. Вярнуць сабе востраў Швэцыя здолела пасьля [[Дацка-швэдзкая вайна 1643-1645|вайны 1643—1645]] гг. па ўмовах [[БромсэбрускаяБрэмсэбрускі дамовадагавор|БромсэбрускайБрэмсэбрускага дамовыдагавору]]. Аднак канчатковы пераход Готлянду да Швэцыі адбыўся толькі ў [[1679]] г., пасьля трохгадовай акупацыі вострава тымі ж датчанамі.
 
З тых часоў Готлянд настала ператварыўся ў швэдзкую правінцыю. Пад час розных тэрытарыяльных канфліктаў значэньне вострава як вайсковага [[пляцдарм]]у ўзрастала, але ў мірныя часы не было ахвотных жывіцца зь ейных багацьцяў. Так, яшчэ ў [[1806]] годзе кароль [[Густаў IV Адольф]] прапанаваў Готлянд у валоданьне [[Мальтыйскі ордэн|мальтыйскім рыцарам]], выгнаным з свайго вострава [[Напалеон I Банапарт|Напалеонам]], але тыя адмовіліся ад угоды. У [[1812]] г. на высьпевостраве была ўтвораная готляндзкая міліцыя — першае фармаваньне такога кшталту ўва ўсёй Швэцыі.
 
== Насельніцтва ==