Кастрычніцкая плошча (Менск): розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
выпраўленьне спасылак
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 25:
'''Кастрычніцкая плошча''' — плошча ў цэнтры [[Менск]]у, знаходзіцца паміж паміж [[праспэкт Незалежнасьці (Менск)|праспэктам Незалежнасьці]], вуліцамі [[Вуліца Энгельса (Менск)|Энгельса]] і [[Вуліца Інтэрнацыянальная (Менск)|Інтэрнацыянальнай]].
 
З усходу плошча абмежавана будынкамі [[Палац культуры прафсаюзаў (Менск)|Палацу культуры прафсаюзаў]] і [[Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны (Менск)|Музэю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны]]. Акрамя гэтых будынкаў, на плошчы разьмешчаны будынак РУП «[[Белтэлекам]]», Менскага абласнога выканаўчага камітэту, [[Палац Рэспублікі (Менск)|Палацу Рэспублікі]]. На плошчы ўсталяваны знак «Нулявы кілямэтар Беларусі» і вялікі тэлевізійны экран. З боку праспэкту Незалежнасьці да Кастрычніцкай плошчы прылягае Аляксандраўскі сквэр з былымі ўрадавымі трыбунамі, у цэнтры якога разьмешчаны старадаўні фантан са скульптурай «Хлопчык з лебедзем». Вакол скверасквэру разьмешчаныя [[Цэнтральны дом афіцэраў (Менск)|Цэнтральны дом афіцэраў]], [[Рэзыдэнцыя Прэзыдэнта Беларусі|рэзыдэнцыя Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь]], [[Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы]]. На плошчы разьмешчаныя выхады станцый мэтро «[[Кастрычніцкая (станцыя мэтро, Менск)|Кастрычніцкая]]» і «[[Купалаўская (станцыя мэтро)|Купалаўская]]».
 
У цяперашні час плошча часта становіцца месцам правядзеньня канцэртаў, гуляньняў, а таксама грамадзка-палітычных акцый, пад час якіх плошча ўпрыгожваецца адпаведнай атрыбутыкай. Пачынаючы з [[2000]] году, кожную зіму ў цэнтры плошчы ўсталёўваецца самая высокая ў краіне штучная елка (вышыня — 30 мэтраў, дыямэтар — 18 мэтраў), вакол якой заліваюць коўзанку, а над самой плошчай праводзяць сьвяточную ілюмінацыю.
Радок 32:
Першапачатковая назва плошчы — Цэнтральная. Плошча праектавалася і забудоўвалася ў 1949—1950 гады. Аўтарамі праекту забудовы былі Генадзь Баданаў, Уладзімер Кароль, Л. Мацкевіч, М. Асмалоўскі, Міхаіл Парусьнікаў<ref>[http://www.belarusam.ru/bel-1-1-3-1.html Вялікія людзі Беларусі — Баданаў Генадзь Пятровіч] {{ref-ru}}</ref>.
 
У верасьні [[1952 год]]у на плошчы быў усталяваны помнік Сталіну вышынёй 10 мэтраў. У [[1957 год]]зе паміж Цэнтральнай плошчай і Цэнтральным скверамсквэрам былі пабудаваныя ўрадавыя трыбуны, зь якіх партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва [[БССР]] у 1950—1970-я гады прымала парады і вітала дэманстрацыі <ref>[http://minsk-old-new.com/minsk-2716.htm Менск стары і новы. Кастрычніцкая плошча (былая Цэнтральная)]{{ref-ru}}</ref>. Такім чынам за Цэнтральнай плошчай быў аформлены статус галоўнай плошчы горада. [[3 лістапада]] [[1961 год]]у помнік Сталіну быў зьнішчаны. У [[1966 год]]зе адкрыўся пабудаваны на плошчы Музэй гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У [[1984 год]]зе  плошча была перайменавана ў Кастрычніцкую, на ёй пачалося будаўніцтва Палаца Рэспублікі, якое зацягнулася на 17 гадоў, у выніку чаго статус цэнтральнай плошчы вярнуўся да [[Плошча Незалежнасьці (Менск)|плошчы Леніна]]. У [[1998 год]]зе быў усталяваны памятны знак «Нулявы кілямэтар Беларусі».
 
У 2006 годзе моладзь у часе пратэстаў пасьля [[Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2006 году|прэзыдэнцкіх выбараў]] назвала Кастрычніцкую плошчу імем [[Кастусь Каліноўскі|Кастуся Каліноўскага]]<ref>[http://nn.by/?c=ar&i=103349 150 гадоў назад, у ноч на 23 студзеня 1863 года, успыхнула паўстанне супраць Расіі. // Наша ніва]</ref>.