Беларуская незалежніцкая партыя: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 3 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3692809 (translate me)
Няма апісаньня зьменаў
Радок 21:
 
Кіравалася створанымі да восені 1942 Цэнтральным Камітэтам і пяцьцю акруговымі камітэтамі. Кіраўнікі: [[Усевалад Родзька]] (цэнтральны камітэт), [[Міхал Вітушка]] (сябар ЦК), [[Дзьмітры Касмовіч]] (сябар ЦК), [[Юльян Саковіч]] (менскі акруговы камітэт), [[Францішак Аляхновіч]] (віленскі акруговы камітэт) і інш. Структуры БНП існавалі ў 1942-[[1943]] на Браншчыне і Смаленшчыне. Выпускала фармальна нелегальны орган друку «[[Бюлетэнь БНП]]»<ref>2 нумары ў 1942—1944 у Беларусі (2-і нумар тыражом 500 ас.), 3-і — жнівень 1944, Усх. Прусія, 4-ы — восень 1944, Бэрлін, 5-ы (апошні «ваенны») — сьнежань 1944 або студзень [[1945]], 6-ы (апошні) — восень [[1946]], Зах. Нямеччына. Ёрш, С.127-129.</ref>, пасьля вайны — бюлетэнь «[[Праца і Воля]]» (2 нумары, [[1949]]). Фармальна БНП прадстаўлялася як патрыятычная і кансьпірацыйная арганізацыя з задачай збройнай барацьбы за незалежнасьць Беларусі, рэальна кіраўніцтва ад пачатку супрацоўнічала з [[Абвэр]]ам.
 
У другім нумары «Бюлетэня БНП», падрыхтаванага да друку ў канцы 1942 году, зьмяшчалася крытыка нацызму і нямецкай акупацыйнай палітыкі: «Прыйшлі першыя разчараваньні. Немцы 41 году ня былі немцамі 17 году — не адзначаліся ня толькі гуманнасьцю, але нават мінімальнаю дозаю здаровага палітычнага розуму. Пьяныя перамогамі папярэдніх гадоў і хворыя маніяй свае надчалавечнасьці, упоенай недарэчнасьцямі расавай тэорыі — разглядалі прасторы ўсходня-славянскіх народаў як новаздабыты каляньяльны абшар. Аўтарам гэтае думкі быў партыйны ідэолёг — Розэнбэрг, тэорыі каторага можа нават часам і гэніяльныя на першы пагляд у практыцы аказваліся бязглуздымі і нерэальнымі». Напрыканцы нумару кінуты заклік не дапусьціць «барадзьбы беларуса-партызана з беларусам-валасным старшынёй, беларуса-паліцыянта з беларусам-партызанам», а накопліваць зброю, пакуль Нямеччына і СССР «змагаюцца між сабою і слабеюць з кожным днём», каб пасьля разам выступіць за незалежную Беларусь.<ref>[http://kamunikat.fontel.net/www/czasopisy/rezystans/2005-01/04.htm Падпольны беларускі друк падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 гадоў]</ref> Даведаўшыся, што БНП вядзе сваю гульню, немцы пачалі пераследаваць іх нароўні з камуністамі. Так, у сьнежні 1942 году быў арыштаваны і закатаваны ў турме натхняльнік і фактычны кіраўнік партыі Вінцэнт Гадлеўскі, а многія яго прыхільнікі былі адпраўлены ў канцлагеры.<ref>Романько, О.В. Легион под знаком Погони. Белорусские коллаборационистские формирования в силовых структурах нацистской Германии (1941 – 1945). – Симферополь: Антиква, 2008. – 304 с. - с. 137</ref>
 
Практычную дзейнасьць БНП пачала ў чэрвені [[1944]]<ref>Туронак, С.155.</ref>, стварэньнем некалькі кансьпірацыйных групаў у Беларусі дзеля вядзеньня выведкі і дывэрсіяў у тыле [[Чырвоная Армія|Чырвонай Арміі]] (паводле інш. крыніцаў, падрыхтоўка такіх групаў з дапамогаю Абвэру вялася з восені [[1943]], асабліва актыўна зімой-вясной 1944<ref>Ёрш, С.15.</ref>). Выконваючы непасрэдную сваю задачу барацьбы з савецкім войскам у Беларусі, БНП кіравала беларусаў-дабраахвотнікаў у [[Школа Дальвіц|вайсковую школу «Дальвіц»]] (таксама вядомую як беларускі дэсантны батальён «Дальвіц»). Парашутныя закідваньні групаў з батальёну «Дальвіц» у [[Беларусь]] працягваліся зь верасьня 1944. Частка гэтых групаў, як паведамлялася ў інфармацыйных дакумэнтах БНП, працягвала дзейнічаць яшчэ зімою 1945/1946<ref>Ёрш, С.137,138.</ref>, і нават да 1956<ref>Ёрш, С.17.</ref>.