Рада народных міністраў БНР: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
Створана старонка са зьместам ''''Ра{{падстаноўка:націск}}да Наро{{падстаноўка:націск}}дных Міні{{падстаноўк...'
 
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Ра́да Наро́дных Міні́страў БНР''' — выканаўчы орган [[Беларуская Народная Рэспубліка|Беларускай Народнай Рэспублікі]]., Сфарміраванаясфармаваная [[Рада БНР|Радай БНР]] замест [[Народны сакратарыят БНР|Народнага сакратарыяту БНР]] у адпаведнасьці з Часовай канстытуцыяй БНР, прынятай [[11 кастрычніка]] [[1918]] году<ref name="энцык">{{Літаратура/БелЭн|13}} С. 204</ref>.
 
У склад 1-й Рады Народных Міністраў (5-ы ўрад БНР) уваходзілі прадстаўнікі [[Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя|Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі]] й [[Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў]]: [[Антон Луцкевіч]] (старшыня, міністар замежных справаў), [[Язэп Варонка]] (міністар унутраных справаў), [[Васіль Захарка]] (намесьнік старшыні да верасьня 1919, міністар фінансаў), [[Лявон Заяц]] (дзяржаўны кантралёр), [[Яўген Ладноў]] (міністар вайсковых справаў), [[Аркадзь Смоліч]] (міністар асьветы), [[Аляксандар Цьвікевіч]] (міністар юстыцыі). Пазьней Варонку на пасадзе міністра зьмяніў [[Кузьма Цярэшчанка]]<ref name="энцык"/>.
 
[[13 сьнежня]] [[1919]] году адбыўся раскол [[Рада БНР|Рады БНР]] на [[Найвышэйшая Рада БНР|Найвышэйшую Раду БНР]] (пра[[Польская Рэспубліка (1918—1939)|польская]] зьнешнепалітычная арыентацыя) і [[Народная Рада БНР|Народную Раду БНР]] (пра[[Балтыя|балтыйская]]). Найвышэйшая радаРада пацьвердзіла паўнамоцтвы кабінэту Луцкевіча, у складзе якога засталіся таксама Смоліч і Цярэшчанка. Пасьля адстаўкі Луцкевіча ([[28 лютага]] [[1920]]) Найвышэйшая Рада свой кабінэт не фарміравалафармавала, 6-м урадам БНР лічыцца кабінэт, сфарміраванысфармаваны [[13 сьнежня]] [[1919]] Народнай Радай. У склад гэтай Рады Народных Міністраў уваходзілі прадстаўнікі [[Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў|Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў]] і [[Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў|Беларускай партыі сацыялістаў-фэдэралістаў]]: [[Вацлаў Ластоўскі]] (старшыня), [[Яфім Бялевіч]] (міністар фінансаў, зь верасьня 1920 [[Аляксандар Вальковіч]]), Тамаш Грыб (міністар унутраных справаў), [[Клаўдзі Дуж-Душэўскі]] (дзяржаўны сакратар), [[Яўген Ладноў]] (міністар замежных справаў, пазьней Цьвікевіч), Лявон Заяц (дзяржаўны кантралёр), Цьвікевіч (намесьнік старшыні, міністар юстыцыі)<ref name="энцык"/>.
 
У выніку ганеньняў з боку [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|польскіх акупацыйных уладаў]] кабінэт Ластоўскага эміграваў. Да лістапада 1920 ён месьціцца ў [[Рыга|Рызе]], потым у [[Коўна|Коўне]]<ref name="энцык"/>.
Радок 13:
8-ы ўрад БНР сфарміраваны [[23 жніўня]] [[1923]]. У склад Рады Народных Міністраў увайшлі Цьвікевіч (старшыня, міністар замежных справаў), Варонка (міністар асьветы; неўзабаве выехаў у ЗША), Захарка (в. а. міністра фінансаў), Заяц (дзяржаўны кантралёр), [[Уладзімер Пракулевіч]] (дзяржаўны пісар). Прэзыдыюм Рады БНР прыняў склад гэтага кабінэту «да ведама», але не зацьвердзіў яго пастановай<ref name="энцык"/>.
 
У лістападзе [[1923]] году Рада Народных Міністраў пераехала з [[Коўна]] ў [[Прага|Прагу]]. Перад [[Другая Ўсебеларуская канфэрэнцыя|Другой Усебеларускай канфэрэнцыяй]] ([[1925]], [[Бэрлін]]) Рада Народных Міністраў абвясьціла ўрад БНР «зьліквідаваным і спыніўшым сваю дзейнасьць», аднак старшыня Рады БНР Крачэўскі й ягоны намесьнік Захарка не прызналі акты Рады Народных Міністраў правамоцнымі. Пасьля канфэрэнцыі старшынёйстаршынём Рады Народных Міністраў стаў Захарка, які ў [[1928]]-[[1943|43]] спалучаў гэтую пасаду з выкананьнем абавязкаў старшыні Рады БНР<ref name="энцык"/>.
 
З сакавіка 1943 да сакавіка [[1946]] старшынёйстаршынём Рады БНР і Рады Народных Міністраў быў [[Мікола Абрамчык]]. З чэрвеня [[1948]] году Рада Народных Міністраў не фарміравалася<ref name="энцык"/>.
 
== Крыніцы ==