Украіна: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д {{Перапрацаваць}}
Радок 116:
 
=== Сучасны (незалежны) пэрыяд (з 1991 г.) ===
{{Глядзіце таксама|Эўрамайданэўрамайдан|Крымскікрымскі крызіс (2014)|крызіс на ўсходзе Ўкраіны (2014)}}
[[24 жніўня]] [[1991]] году [[Вярхоўная Рада Ўкраіны]] абвесьціла незалежнасьць Украіны, якая была пацьвержаная на ўсеўкраінскім рэфэрэндуме [[1 сьнежня]] [[1991]] году. У сьнежні гэтага ж году Леанідам Краўчуком былі падпісаныя [[белавескія пагадненьні]] аб скасаваньні СССР і стварэньні [[Садружнасьць Незалежных Дзяржаваў|Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў]], да складу якое ўвайшла й Украіна. У 1990-х гадох замацоўваецца [[Аўтаномная Рэспубліка Крым|аўтаномія]] Крыму, у склад якой, аднак, не ўвайшоў Севастопаль.
 
Радок 133:
У сакавіку [[2006]] году адбыліся [[Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2006)|парлямэнцкія выбары]], на якіх найбольшую колькасьць галасоў набрала [[Партыя рэгіёнаў]]. Але партыі «[[Наша Ўкраіна]]» ды [[Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына»]] разам набралі прыкладна такую ж колькасьць галасоў. У выніку вырашальнаю стала пазыцыя больш дробных партыяў. Кааліцыя між «аранжавымі» партыямі не была створаная, а [[Сацыялістычная Партыя Ўкраіны|Сацыялістычная партыя]] [[Аляксандар Мароз|Аляксандра Мароза]] перайшла ад «аранжавага» блёку да Партыі Рэгіёнаў і разам зь імі ды [[Камуністычная партыя Ўкраіны|камуністамі]] стварыла [[Антыкрызісная кааліцыя|Антыкрызісную кааліцыю]]. [[Прэм'ер-міністар Украіны|Прэм’ер-міністрам Украіны]] стаў Віктар Януковіч. У [[травень|траўні]] [[2007]] году Прэзыдэнт Украіны [[Віктар Юшчанка]] распусьціў [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўную Раду Ўкраіны]] і прызначыў [[Выбары ў Вярхоўную Раду Ўкраіны (2007)|датэрміновыя выбары]]. Праз супраціў апазыцыі, гэтыя выбары адбыліся толькі [[30 верасьня]]. Паводле вынікаў гэтых выбараў, у [[Вярхоўная Рада Ўкраіны|Вярхоўнай Радзе Ўкраіны]] была сфармавана кааліцыя з [[Блёк Юліі Цімашэнкі|БЮЦ]] і [[Наша Ўкраіна — Народная Самаабарона|НУ — НС]]. [[Юлія Цімашэнка]] зноў стала прэм’ер-міністам.
 
Напрыканцы [[2009]] году на пасаду прэзыдэнта краіны абраны [[Віктар Януковіч]], які знаходзіўся на гэтай пасадзе з [[2010]] да пачатку [[2014]] году. [[23 лістапада]] [[2013]] году пачаліся акцыі ў знак пратэсту супраць прыпыненьня тагачасным урадам на чале зь [[Мікола Азараў|Міколам Азаравым]] працэсу асацыяцыі Ўкраіны з [[ЭЗ]], якія праз шэраг жорсткіх урадавых супрацьдзейных актаў і дзеяньняў у сьнежні—студзені перарасьлі ў пратэсты з мэтаю адстаўкі ўраду й прэзыдэнта. У лютым [[2014]] году была вернутая канстытуцыя ўзору [[2004]] году, якая дазваляла парлямэнцкай большасьцю зацьвердзіць імпічмэнт прэзыдэнта. [[23 лютага]] Вярхоўная Рада абрала выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта [[Аляксандар Турчынаў|Аляксандра Турчынава]], датэрміновыя выбары прэзыдэнта прызначаныя на [[25 траўня]] гэтага ж году. Януковіч апынуўся на тэрыторыі Расеі, дзе даў некалькі прэс-канфэрэнцыцяў і заявіў, што дагэтуль лічыцьлічыў сябе прэзыдэнтам і вярхоўным галоўнакамандуючым; у якасьці легітымнага прэзыдэнта ён дагэтульда лічыццасамай інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта Парашэнкі (гл. ніжэй) лічыўся Расеяй і некаторымі іншымі краінамі сьвету (напрыклад, [[Вэнэсуэла]]й).
 
У лютым—сакавіку [[2014]] году ўзброеныя прарасейскія актывісты пры падтрымцы неідэнтыфікаваных вайскоўцаў (пазьней прызнаных у якасьці расейскіх) пачалі захоп адміністрацыйных будынкаў у Аўтаномнай Рэспубліцы Крым і Севастопалі. У выніку гэтага быў створаны самаабвешчаны ўрад АРК і Севастопалю на чале з Аксёнавым і Чалым адпаведна, на [[16 сакавіка]] іх структурамі быў абвешчаны рэфэрэндум аб статусе АРК і Севастопалю. [[17 сакавіка]] самаабвешчаныя ўлады АРК і Севастопалю аб'явілі, што на рэфэрэндуме большасьць галасоў атрымаў варыянт за ўваходжаньне ў склад Расеі, у гэты ж дзень з тэрыторыяў АРК і Севастопалю была абвешчаная г.зв. Рэспубліка Крым. На наступны дзень прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін, а таксама самаабвешчаныя кіраўнікі Аксёнаў ды Чалы падпісалі пагадненьне аб уваходжаньні Рэспублікі Крым у склад Расеі, яе тэрыторыя Расеяй дэ-факта была падзеленая на два суб'екты фэдэрацыі — [[Рэспубліка Крым|Рэспубліку Крым]] (тэрытарыяльна адпавядае АРК) і места фэдэральнага значэньня Севастопаль (адпавядае ўкраінскай севастопальскай мескай радзе, што не ўваходзіць у АРК). Украінскім заканадаўствам, а таксама большасьцю краінаў сьвету прыход да ўлады Аксёнава й Чалава, рэфэрэндум і фактычная зьмена статусу гэтай украінскай тэрыторыі лічацца незаконнымі.
 
Напрыканцы лютага [[2014]] году ў сувязі з імпічмэнтам Януковіча прэзыдэнцкія выбары былі перанесеныя з [[2015]] году на [[25 траўня]] [[2014]] году, якія й адбыліся ў гэты тэрмін. Перамогу на выбарах у першым туры (больш за 50%) атрымаў пазапартыйны кандыдат, бізнэсмэн [[Пятро Парашэнка]], інаўгурацыя якога адбылася [[7 чэрвеня]]<ref>{{артыкул|аўтар=|загаловак=Парашэнка прыняў прысягу, на інаўгурацыю прыляцеў Лукашэнка. Анлайн|арыгінал=|спасылка=http://nn.by/?c=ar&i=129771|аўтар выданьня=|выданьне=Наша Ніва|тып=|месца=|выдавецтва=|год=2014|выпуск=|том=|нумар=|старонкі=|isbn=}}</ref>.