Расейская акупацыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Радок 149:
 
Днём у Крым прыбыў спецыяльны пасол ААН Робэрт Сэры. Аднак у хуткім часе ен быў заблякаваны группай прарасейскіх актывістаў, і быў вымушаны пакінуць Крым.<ref>http://charter97.org/be/news/2014/3/5/89368/ Спецпасланца ААН выкралі і прымусілі пакінуць Крым</ref>
 
А 13:00 у раёне на выхадзе з возера Данузлаў былі заўважаны расейскія караблі: СФП-183, [[Масква (ракетны крэйсэр)|крэйсэр Масква]], Штыль, Маланка. Таксама непадалёк быў заўважаны карабель Шахцёр і зняты з кансервацыі карабель Ачакаў. Кіл-25 прыбыў з «бочкамі», што дала падставу лічыць што з іх дапамогай караблём Ачакаў будзе заблакаваны выхад з возера.
 
У партах Крыму былі прышвартаваныя 5 транспартна-дэсантных карабля, 2 вялікіх дэсантных карабля Балтыйскага флёту (Менск, Калінінград), 2 ялікіх дэсантных карабля Паўночнага флёту (Аленегорскі Гарняк, Георгій Пераможца) а таксама карабель Азоў.
Агульны дэсант склаў: да 300 чалавек і да 20 адзінак аўтамабільнай тэхнікі з кожнага карабля. Таксама з Азова было выгружана сем адзінак [[БТР-80]] і процітанкавыя комплэксы «Штурм».<ref>http://charter97.org/be/news/2014/3/5/89350/ Расея перакідае ў Крым новыя войскі</ref>
 
А 23 гадзіне расейцы затапілі ля выхаду з возера [[Данузлаў (возера)|Данузлаў]] вялікі (расейскі) супрацьлодкавы карабель «Ачакаў», чым заблякавалі вялікую частку праходу між возерам і Чорным морам. Таксама расейскі флёт выставіў свае караблі і катэры ля «свабоднай» часткі выхаду з возера. Усе караблі, што знаходзіліся на базе ля пасёлку Новаазёрны, апынуліся заблякаванымі (гл. ''[[блякада ўкраінскага флёту на возеры Данузлаў]]'').