Кельцкія мовы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Клясыфікацыя: крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Gaulish_language?oldid=608507501
Радок 33:
Кантынэнтальныя кельцкія мовы мелі гістарычны арэал на вельмі вялікай частцы Эўропы, ахопліваючы тэрыторыі ад сучаснай [[Партугалія|Партугаліі]] да сучасных заходняй [[Украіна|Украіны]] й цэнтральнай [[Турэччына|Турэччыны]], дзе кельты зьявіліся ў выніку шырокіх перасяленчых працэсаў. Некаторыя з кельцкіх кантынэнтальных моваў гістарычна засьведчаныя або прынамсі вядомыя праз гістарычныя згадкі, іншыя — невядомыя, пра іх наяўнасьць можна меркаваць толькі праз колішнюю наяўнасьць кельтаў у тым ці іншым рэгіёне.
 
Іншы шлях клясыфікацыі кельцкіх моваў прадугледжвае падзел кельцкіх моваў на Q-кельцкія й P-кельцкія. Першыя з кельцкіх моваў у тым ці іншым выглядзе захавалі пракельцкі зычны ''*kʷ'', у другіх гэты гук перайшоў у ''p'' (напрыклад, [[праіндаэўрапейская мова|PIE]] ''*h₁eḱwos'' «конь» > [[гальская мова|гальск.]] ''epos'', ст.-брэт. ''eb'', ст.-ірл. — ''ech'', ірл. і [[гэльская мова|гэл.]] — ''each'', [[мэнская мова|мэнск.]] — ''egh''; гальскаму ''mapos'' «сын» і валійскаму ''map'', ''mab'' супрацьпастаўленыя агамічна-ірляндзкае ''*maqqos'' ды сучаснае ірляндзкае ''mac''<ref>Delamarre 2008</ref>.). Да Q-моваў адносяцца ўсе гайдэльскія й некаторыя адзінкавыя кантынэнтальныя кельцкія мовы, да P-моваў адносяцца астатнія кельцкія мовы, у тым ліку брыцкія.
 
Некаторыя лінгвісты адносяць або прадугледжваюць гіпатэтычнае ўключэньне да кельцкіх моваў такіх старажытных моваў як люзытанская, вэнэцкая, пікцкая ды лігурыйская. Зрэшты, гэтыя мовы маюць рысы, якія збліжаюць іх зь іншымі галінамі індаэўрапейскай сям'і, а іх малая задакумэнтаванасьць досыць ускладняе іх дакладную клясыфікацыю.