Абдул-Халім Садулаеў: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д катэгорыя, выпраўленьне спасылак
Няма апісаньня зьменаў
Радок 1:
'''Абду́л-Халім Абусала́мавіч Садула́еў''' ({{мова-ce|Садулин Абусаламин кІант Іабдул-Хьалим}}; [[2 чэрвеня]] [[1966 год]]а, места [[Аргун (места)|Аргун]] ([[Чачэнія]]) — [[17 чэрвеня]] [[2006]] году. Браў чынны ўдзел у чачэнскім незалежніцкім руху. Займаў пасады кіраўніка Вышэйшага шарыяцкага суду, з сакавіка 2005 году па чэрвень 2006 года прэзыдэнт [[Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя|Чачэнскай рэспублікі Ічкерыя]].
 
=== Маладосьць і [[Першая расейска-чачэнская вайна]] ===
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў [[места|месьце]] [[Аргун (места)|Аргун]], што ў [[Чачэнія|Чачэніі]]. Належыць да роду Устрадай ({{мова-ce|УстаргІардой}}).
Вучыўся на мовазнаўчым аддзеле Грозьненскага ўнівэрсітэта, але не давучыўся з-за пачатку вайны.
У першую расейска-чачэнскую вайну ваяваў у ваколіцах м. [[Аргун (места)|Аргун]].
Пасьля вайны выступаў на тэлебачаньні з казаньнямі. Быў адным з правадыроў Аргунскай ісламскай грамады.
=== [[Другая расейска-чачэнская вайна]] ===
З пачаткам расейска-чачэнскай вайны прыняў чынны ўдзел у баявых дзеяньнях. Спачатку ваяваў у [[Аргун (места)|Аргун]]е. Потым адышоў у горы. Меў шчыльныя зносіны з [[Басаеў, Шаміль Салманавіч|Шамілём Басаевым]]. У 2002 годзе на паседжаньні Найвышэйшай вайсковай ісламскай рады быў прызначаны суддзём Вышэйшага суда Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. Адначасова А.-Х. Садулаеў быў прызначаны намесьнікам [[Аслан Масхадаў|Аслана Масхадава]]. Г.зн. пасьля сьмерці А. Масхадава да А.-Х. Садулаева перашлі б усе паўнамоцтвы начальніка Ічкерыі. Што й адбылося 9 сакавіка 2005 года, калі А. Масхадаў быў забіты.
=== А.-Х. Садулаеў найвышэйшы ваявода чачэнцаў ===
Пасьля заняцьця пасады найвышэйшага ваяводы А.-Х. Садулаеў [[16 траўня]] 2005 года заявіў аб стварэньні Каўкаскага фронту, г.зн., што чачэнцы будуць ваяваць ня толькі ў Чачэніі, але й за яе межамі, па ўсім [[Каўказ]]е.
 
[[2 чэрвеня]] 2005 года прызначыў [[Доку Ўмараў|Доку Ўмарава]] сваім намесьнікам, які ў выпадку сьмерці А.-Х. Садулаева будзе выконваць абавязкі начальніка Ічкерыі.
У баявых дзеяньнях асабіста А.-Х. Садулаеў не прымаў ніякага ўдзелу. Выступаў у асноўным з палітычнымі заявамі ў Сеціве.
=== Сьмерць А.-Х. Садулаева ===
Быў забіты [[17 чэрвеня]] 2006 года ў ваколіцах [[места]] [[Аргун (места)|Аргун]] у баі з расейскімі вайскоўцамі. Яго паўнамоцтвы перайшлі да [[Доку Ўмараў|Доку Ўмарава]].
== Узнагароды [[Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя|Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя]] ==
Меў узнагароды: [[«Годнасьць Народу» (Ічкерыя)|«Годнасьць Народу»]] і [[«Гэрой Народу» (Ічкерыя|«Гэрой Народу»]].
 
== Сямья ==
Меў [[Жонка|жонку]]. Яе ймя Фаціма. У 2003 годзе яна была захоплена расейцамі й была забіта.
 
== Глядзіце таксама ==