Урумская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Крыніца — http://en.wikipedia.org/wiki/Urum_language?oldid=603448952, http://ru.wikipedia.org/wiki/Урумский_язык?oldid=61707895, https://ru.wikipedia.org/wiki/Урумы?oldid=62390708
 
д артаграфія
Радок 25:
Назва мовы ўтвораная ад кораню ''ўрум'', які паходзіць ад слова ''Rûm'' (літаральна «[[Рым]]»), што зьяўлялася пазначэньнем [[Бізантыйская імпэрыя|Бізантыйскай імпэрыі]] ў мусульманскіх краінах. У сваю чаргу, у [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]] слова было засвоенае для апісаньня ўсіх не-мусульманскіх народаў краіны. Слова ўзьнікла як вынік зьяўленьня пратэтычнага галоснага гуку перад зычным {{IPA|/ɾ/}}, які ў пачатку словаў ня быў уласьцівы цюрскім мовам.
 
Выкарыстаньне тэрміну ''ўрум'' у ягоным старым значэньні прыводзіла да блытанінаў, паколькі гэтым тэрмінам акрэсьлівалася таксама большая частка цюркамоўных грэкаў. Роднасная паходжаньнем і мовай грамада грэкаў дагэтуль пражывае ў [[Грузія|Грузіі]], якую ня варта блытаць з урумамі Ўкраіны<ref name=ethnologue>[http://www.ethnologue.com/language/uum Urum | Ethnologue]{{ref-en}}</ref>. Асноўны сучасны арэал мовы распасьцёрты па некалькіх паселішчах урумаў у [[Данецкая вобласьць|Данецкай]] і [[Запароская вобласьць|Запароскай]] вобласьцяўвобласьцях, носьбіты таксама пражываюць у Грэцыі ды Грузіі. Лінгвістычны партал Ethnologue ацэньвае колькасьць носьбітаў урумскае мовы ў 192 700 чалавек<ref name=ethnologue/>.
 
== Клясыфікацыя ==
Радок 32:
Урумская мова распадаецца на чатыры дыялектныя групы, пры гэтым у клясыфікацыйным дачыненьні яны досыць неаднародныя з прычыны таго, што гэтыя дыялекты ў рознай ступені спалучаюць рысы адразу дзьвюх групаў цюрскае галіны — [[кыпчацкія мовы|кыпчацкай]] і [[агускія мовы|агускай]]<ref name=harkaviec/>. Імаверна, урумская мова ўзьнікла на грунце мовы полаўцаў (куманаў, кыпчакоў) — асноўнага ядра хаўрусу плямёнаў, які зьявіўся ва Ўсходняй Эўропе ў сярэдзіне [[10 стагодзьдзе|Х]] ст. і заняў агромністую тэрыторыю на ўсходзе (Дэшт-і-Кыпчак) і на захадзе (прычарнаморскія стэпы, а пазьней — Крым і частку Балканскага паўвостраву).
 
Да кыпчацка-палавецкіх дыялектаў адносяцца гаворкі сёлаў Вялікая Навасёлка, Старабешава, Мангуш; кыпчацка-агускіх — Стары Керменчык, Багатыр, Улаклы; агуска-кыпчацкіх — Карань, Стараласла, Камара, Гурджы; агускіяагускіх — гарадоў [[Марыюпаль]] і Стары Крым, сяла Каракуба.
 
== Лінгвістычныя рысы ==
Радок 120:
Як вядома, на ўрумскай мове існавала пэўная колькасьць рукапісных тэкстаў, якія запісваліся [[грэцкі альфабэт|грэцкім альфабэтам]].
 
У пэрыяд між [[1927]] і [[1937]] гадамі ў рамках лацінізацыі моваў малых народаў [[СССР]] ўу пісьмовасьці стаў выкарыстоўвацца г.зв. яналіф — уніфікаваны [[лацінскі альфабэт]] для ўсіх цюрскіх моваў Савецкага Саюзу, але пасьля гэтага пэрыяду пісьмовасьць на мове заняпала. Тым ня менш, новы альфабэт пасьпеў быць выкарыстаным у тагачасных мясцовых школах, вядома пра існаваньне [[лемантар]]у гэтым альфабэтам.
 
У [[2008]] годзе ў [[Кіеў|Кіеве]] быў апублікаваны [[кірылічны альфабэт]] для ўрумскае мовы. Альфабэт утрымлівае некаторыя літары для галосных з дыякрытычнымі знакамі ўверсе, якія выкарыстоўваюцца для спэцыфічных цюрскіх гукаў і сустракаюцца ў іншых цюрскіх альфабэтах, а таксама літару [[Ґ|Ґґ]], што збліжае альфабэт з украінскім<ref>{{Кніга|аўтар = Смолина М.|частка = |загаловак = Урумский язык. Урум дили (приазовский вариант)|арыгінал = |спасылка = http://www.kodges.ru/105687-urumskij-yazyk.-urum-dili-priazovskij-variant.html|адказны = |выданьне = |месца = К.|выдавецтва = Бланк-Пресс|год = 2008|том = |старонкі = |старонак = |сэрыя = |isbn = |наклад = }}</ref>.