Баўгарская мова: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д дапаўненьне
д артаграфія
Радок 21:
На баўгарскай мове размаўляе большая частка баўгараў у Баўгарыі, пэўная частка іншых этнасаў краіны, а таксама некаторыя прадстаўнікі баўгарскай дыяспары ў сьвеце. Баўгарская мова разгаліноўваецца на вялікую колькасьць дыялектаў, аднымі з найбольш прыкметных асаблівасьцяў дыялектаў зьяўляецца розны лёс стараславянскіх [[зычны]]х і [[галосны]]х. Практычна ўсімі баўгарскімі лінгвістамі, а таксама некаторымі лінгвістамі іншых краінаў у якасьці дыялектаў баўгарскае мовы разглядаецца [[македонская мова]] (гл. [[палітычны статус македонскай мовы]]).
 
Арэал баўгарскае мовы займае амаль усю тэрыторыю Баўгарыі, некаторыя памежныя раёны [[Грэцыя|Грэцыі]] й [[Турэччына|Турэччыны]], а таксама некаторыя месцы гістарычнай баўгарскай дыяспары ў такіх краінах як, напрыклад, [[Украіна]], [[Малдова]] і [[Румынія]]. Баўгары Румыніі маюць размаўляюць на ўласных дыялектах (якія паходзяць з рэгіёну іх расьсяленьня з Баўгарыі), на якіх заснаваная ўласная літаратурная [[мікрамова]] — [[банацка-баўгарская мовамікрамова|банацкая]]. У рэгіёнах Грэцыі ля баўгарска-македонскага памежжа, а таксама на паўднёвым захадзе Баўгарыі распаўсюджаныя пераходныя македонска-баўгарскія гаворкі, якія могуць клясыфікавацца як дыялекты македонскай або баўгарскай моваў. Ля межаў Македоніі, Сэрбіі й Македоніі распаўсюджаныя тарлацкія дыялекты — дыялекты, якія некаторымі рысамі збліжаюцца з баўгарскай мовай. Апрача таго, у Сэрбіі пражываюць уласна носьбіты баўгарскай мовы (пры мяжы з Баўгарыяй).
 
Асноўнае адрозьненьне ад паўднёваславянскіх моваў (і славянскіх наогул) — некаторая ступень [[сынтэтычная мова|сынтэтычнасьці]] (напрыклад, постпазыцыйны [[артыкль]]), якіяякая, зрэшты, ёсьць і ў македонскай мове.
 
[[Літаратурная мова]] — на аснове цэнтральных дыялектаў Баўгарыі. Пісьмовасьць на [[кірыліца|кірылічнай аснове]], якая сваім складам падобная на [[расейская мова|расейскі альфабэт]] (за выняткам некалькіх літараў, адсутных у баўгарскай). Гукавыя значэннізначэньні некаторых зь іх адрозьніваюцца: напрыклад, ''ъ'' пазначае асаблівы рэдукаваны гук ([ɤ]), ''щ'' — [ʃt].
 
== Глядзіце таксама ==