Каралявецкая дамова 1384 году: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 2:
'''Каралявецкая дамова 1384 году''' — пагадненьне, заключанае ў [[Каралявец|Караляўцы]] [[30 студзеня]] [[1384]] году падчас [[Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1381—1384 гадоў|Грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1381—1384 гадоў]] паміж [[Вітаўт Вялікі|Вітаўтам Вялікім]] і прадстаўнікамі [[Тэўтонскі Ордэн|Тэўтонскага Ордэна]]<ref name="ref1">Ivinskis, Zenonas (1988) [1930]. «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 24. [[OCLC]] [http://www.worldcat.org/title/vytautas-didysis/oclc/25726071 25726071]. {{ref-lt}}</ref>.
 
Вітаўт, аб’яднаўшыся з Тэўтонскім ордэнам, вёў міжусобіцу са сваім стрыечным братам [[Ягайла]]м. Дзеля таго, каб гарантаваць падтрымку з боку крыжакоў у грамадзянскай вайне, Вітаўт падпісаў дамову, паводле якой [[Жамойць]] усутыч да ракі [[Нявежа (Летува)|Нявежы]] і горадагораду [[Коўна]] адыходзіла да крыжацкага Ордэна<ref name="ref1"/>. У [[1382]] годзе Ягайла абяцаў крыжакам Жамойць толькі да ракі [[Дубіса|Дубісы]], але так і не ратыфікаваў [[Дубіская дамова|Дубіскую дамову]]<ref name="ref2">Urban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. pp. 172—174. ISBN 0-929700-56-2. {{ref-en}}</ref>. Жамойць была неабходнай крыжакам, бо яе тэрыторыя фізычна адзьдзялялааддзяляла іх ад злучэньня зь [[Лівонскі ордэн|Лівонскім ордэнам]] на поўначы. Вітаўт таксама паабяцаў стаць ордэнскім васалам<ref name="ref1"/>. У лютым некалькі рэгіёнаў Жамойці выказалі сваю падтрымку Вітаўту і крыжакам<ref name="ref1"/>.
 
[[16 ліпеня]] [[1384]] году Вітаўт у другі раз ратыфікаваў Каралявецкую дамову ў Новым Марыенбэргу, новазбудаванай крыжацкай цьвердзі на беразе [[Нёман]]у<ref name="ref3">Ivinskis, Zenonas (1988) [1930]. «Vytauto jaunystė ir jo veikimas iki 1392 m.». in Paulius Šležas. Vytautas Didysis. Vilnius: Vyriausioji enciklopedijų redakcija. pp. 25. [[OCLC]] [http://www.worldcat.org/title/vytautas-didysis/oclc/25726071 25726071] {{ref-lt}}</ref>. Зрэшты, пагадненьне было разарванае ў гэтым жа месяцы пасьля замірэньня Вітаўта і Ягайлы. Вітаўт зьнішчыў крыжацкія замкі і вярнуўся ў Літву. Падчас [[Грамадзянская вайна ў ВКЛ 1389—1392 гадоў|грамадзянскай вайны ў ВКЛ 1389—1392 гадоў]] Вітаўт ізноў папрасіў ваеннай дапамогі ў Тэўтонскага ордэна. [[19 студзеня]] [[1390]] году ён падпісаў [[Лыцкая дамова|Лыцкую дамову]], якая пацьвярджала Каралявецкую дамову, толькі дзеля таго, каб ізноў парушыць яе ў [[1392]] годзе<ref name="ref4">Urban, William (2006). Samogitian Crusade. Chicago: Lithuanian Research and Studies Center. pp. 197. ISBN 0-929700-56-2. {{ref-en}}</ref>. Вітаўт аддаваў Жамойць крыжакам яшчэ двойчы: паводле [[Салінская дамова|Салінскай дамовы]] (1398) і [[Рацёнскі дагавор|Рацёнскага дагавору]] (1404).