Уладзімер Ленін: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 56:
[[Файл:Soviet Union, Lenin (55).jpg|міні|Ленін на трыбуне. З фотаздымку была выразаная частка, на якой быў бачны [[Леў Троцкі]]]]Часовы ўрад абвесьціў Леніна агентам Нямеччыны.
 
Пасьля паразы бальшавісцкага паўстаньня ў ліпені, Ленін зноў зьбег у Фінляндыю, дзе выдаў сваю працу «Дзяржава і рэвалюцыя», у якой на базе цытатаў і ўласных інтэрпрэтацыйінтэрпрэтацыяў працаў Маркса і Энґельса заклікаў да стварэньня формы кіраваньня грамадзтвам на аснове рабочых і сялянскіх радаў («саветаў»).
 
У кастрычніку Ленін вернуўся ў Петраґрад і ўзначаліў бальшавісцкі Кастрычніцкі пераварот. Падзеньне Зімовага палацу ў ноч з 7 на 8 лістапада адзначыла сабой пачатак больш як 70-гадовага савецкага рэжыму ў Расеі.
Радок 63:
[[8 лістапада]] [[1917]] г. Ленін быў абраны старшынём Савета народных дэпутатаў. Бальшавісцкі ўрад абвесьціў пляны па электрыфікацыі Расеі, пераадоленьню дыскрымінацыі жанчынаў і масавай непісьменнасьці.
 
Адной зь першых задачаў для савецкага ўраду было сканчэньне вайны. Пэўная частка бальшавісцкіх кіраўнікоў ([[Мікалай Бухарын|Бухарын]]) выступала за працяг вайны супраць Нямеччыны, хтосьці ([[Леў Троцкі|Троцкі]]) выступаў за канцэпцыю «ані міра, ані вайны»: спыненьне баявых дзеяньняў і вяртаньне ўсіх захопленых тэрыторыйтэрыторыяў. Аднак, Ленін настаяў на падпісаньні Берасьцейскай мірнай дамовы, паводле якой Расея выходзіла з вайны і губляла буйныя тэрыторыі на Захадзе. Падпісаньне гэтага міру дадало аргумэнтаў тым, хто абвінавачваў бальшавікоў у прадстаўленьні нямецкіх інтарэсаў.
 
Пасьля паразы бальшавікоў на выбарах ува Ўстаноўчы сход Расеі, Чырвоная гвардыя расстраляла першую сэсію новаабранага сходу. Гэтым пачалося актыўнае гвалтоўнае выцісканьне альтэрнатўыных бальшавікам сілаў з палітычнай арэны.