Аляксандар Калчак: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 37 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q185718 (translate me)
Радок 2:
'''Аляксандар Васілевіч Калчак''' (4 /16/ лістапада [[1874]], [[Санкт-Пецярбург]], [[Расейская імпэрыя]] – [[7 лютага]] [[1920]], [[Іркуцкая губэрня]], [[РСФСР]]) — расейскі адмірал, камандуючы белым рухам пад час [[Грамадзянская вайна ў Расеі|грамадзянскай вайны ў Расеі]].
 
Сярод продкаў А. Калчака ўпамінаюцца Калчак-паша, які быў захоплены ў палон войскамі Мініха пры ўзяцьці Хоціна ў 1739 г., бугзкія казакі, патомныя дваране Херсонскай губэрні; шмат хто ў родзе Калчака служылі ў войску ды на флёце. Ягоны бацька Васіль Іванавіч служыў у Марскім ведамстве, зышоў у адстаўку ў чыне генэрал-маёра, выдаў кнігі: “История Обуховского завода, в связи с прогрессом артиллерийской техники” (1894), “Война и плен, 1853—1855 гг. Из воспоминаний о давно пережитом” (1904), памёр ў 1913 г.; ягоная маці Вольга Ільлінічна (у дзявоцтве Посахава), паходзіла з данскіх казакоў і хэрсонскіх дваранаў, памерла ў 1894 г.
 
У 1888—1894 гг. Аляксандар Калчак вучыўся ў Марскім кадэцкім корпусе, куды перавёўся з 6-й Санкт-Пецярбурскай клясычнай гімназіі. Выпусьціўся мічманам. Акрамя ваеннай справы, захапляўся дакладнымі навукамі і завадзкой справай: слюсарыцьсьлюсарыць вывучыўся ў майстэрнях Абухоўскага заводу, штурманскую справу асвойваў у Кранштацкай марской абсэрваторыі.
 
У 1895—1899 гг. служыў на крэйсэрах “Рурык” і “Крэйсэр”, пабываў у далёкіх плаваньнях, у якіх пачаў займацца акіянаграфіяй, гідралёгіяй, картамі плыняў ля берагоў Карэі, спрабаваў вывучыць кітайскую мову. У 1900 годзе атрымаў званьне лейтэнанта.
 
Пры падрыхтоўцы да Расейскай палярнай экспэдыцыі, удзельнічаць у якой яму прапанаваў барон Э. В. Толь, Калчак вывучаў магніталёгію ў Паўлаўскай магнітнай абсэрваторыі, практыкаваўся ў Нарвэгіі ў Нансена. У 1900-1902 гг. на шхуне “Сьвітанк” прайшоў шлях па арктычных морах (з дзьвюма зімоўкамі — па адзінаццаць месяцаў кожная) да бухты Ціксі. Падчас зімовак зьдзяйсьняў далёкія — да 500 вёрст — паездкі на сабачых запрэжках і на лыжах, падчас плаваньня праводзіліся комплексныя гідралягічныя дасьледаваньні; адну з выяўленых у берагоў Таймыра выспаў Толь назваў імем Калчака.
 
З бухты Ціксі, пасьля навігацыі 1902 г., Калчак празпразь Якуцк прыбыў ў сьнежні ў Санкт-Пецярбург. Там даведаўшыся, што Толь ня вярнуўся па лёдзе з выспы Бенета, прапанаваў Імпэратарскай АН арганізаваць выратавальную экспэдыцыю, ззь ім на чале, да выспы Бенета на шлюпках, і тая дала яму сродкі і поўную волю дзеяньняў.
 
Пошукі неня далі плёну і ў канцы студзеня 1904 г. на сабаках і аленях пошукавая экспэдыцыя прыбыла ў Якуцк. У Якуцку Калчак супыняўся ў доме мясцовага чыноўніка Кіструцкага па вул. Паліцэйскай. Там была атрыманая вестка пра напад японцаў на Порт-Артур. Калчак затэлеграфаваў Акадэміі сваю просьбу пра адлічэньне ў Марское ведамства і пра накірунак у раён баявых дзеяньняў. Пакуль вырашалася пытаньне пра яго перавод, Калчак ззь нявестай перабраліся ў Іркуцк, дзе ў Імпэратарскім Усходне-Сыбірскім таварыстве ён зрабіў даклад “Пра сучаснае становішча Расейкай палярнай экспэдыцыі”. Ва ўмовах распачатай вайны вясельле вырашылі на далей не адкладаць і 5 сакавіка 1904 г. Аляксандар Васілевіч Калчак і Соф’я Хведараўна Амірава пабраліся ў Іркуцку шлюбам, адкуль празпразь некалькі дзён і раз’ехалісяразьехаліся. За ўдзел у Расейскай палярнай экспэдыцыі Калчак атрымаў ордэн Сьвятога Ўладзімера 4-й ступені.
 
У Порт-Артуры Калчак служыў вахтавым начальнікам на крэйсэры “Аскольд”, артылерыйскім афіцэрам на мінным загараджальніку “Амур”, камандзірам эскадранага мінаносца “Злосны”. На пастаўленай ім на поўдзень ад Порт-Артура міне падарваўся і загінуў японскі крэйсэр “Такасага”. У лістападзе, пасьля цяжкай пнэўманіі, перайшоў на сухапутны фронт, дзе камандаваў батарэяй марскіх гарматаў. Узнагароджаны ордэнам Сьвятой Ганны IV ступені з надпісам “За адвагу”. 20 сьнежня 1904 г. з-за сустаўнага рэўматызму ў вельмі цяжкай форме апынуўся ў шпіталі. Патрапіў у палон, калі пачаў папраўляцца, быў перавезены ў Японію. У красавіку—чэрвені 1905 г. Калчак прарабіў шлях праз Амэрыку ў Пецярбург. За храбрасьць пад Порт-Артурам быў узнагароджаны залатой шабляй з надпісам “За адвагу” і ордэнам Сьвятога Станіслава II ступені ззь мячамімечамі.
 
Да траўня 1906 г. прыводзіў у парадак і апрацоўваў экспэдыцыйныя матэрыялы, была падрыхтавана праца “Лёд Карскага і Сыбірскага мораў” ў чым яму дзейна дапамагаў Аляксей Бялыніцкі-Біруля. 10 студзеня 1906 г. на аб’яднаным паседжаньні двух аддзяленьняў Імпэратарскага Расейскага Геаграфічнага таварыства Калчак зрабіў паведамленьне пра экспэдыцыю на выспу Бенета, а 30 студзеня Рада ІРГТ прысудзіла яму “за надзвычайны і важны геаграфічны подзьвіг, зьдзяйсьненьне якога спалучана з працай і небясьпекай”, вышэйшую ўзнагароду ІРГТ — Вялікі залаты Канстантынаўскі мэдаль.
 
У студзені 1906 г. Калчак быў адным з заснавальнікаў і старшынёйстаршынём напаўафіцыйнага афіцэрскага Санкт-Пецярбурскага Марскога гуртка. Разам ззь іншымі яго чальцамі распрацаваў пісульку пра стварэньне Марскога Генэральнага Штабу як органа, які будзе займацца адмысловай падрыхтоўкай флёту да вайны і ён быў створаны ў красавіку 1906 г., у якім Калчак быў прызначаны загадваць Аддзяленьнем рускай статыстыкі.
 
У 1907 г. Галоўнае гідраграфічнае кіраваньне Марскога ведамства пачало падрыхтоўку Гідраграфічнай экспэдыцыі Паўночнага Ледавітага акіяна. Калчак распрацаваў адзін з праектаў гэтай экспэдыцыі. У траўні 1908 г. у чыне капітана 2-го рангу Калчак стаў камандзірам судна “Вайгач”, абсталяванага адмыслова для картаграфічных працаў. У кастрычніку 1909 г. “Вайгач” і “Таймыр” выйшлі з Санкт-Пецярбурга, а ў ліпені 1910 г. прыбылі ва Ўладзівасток. Напрыканцы 1910 г. Калчак выехаў у Пецярбург.
 
ЗЗь вясны 1912 г. ён на Балтыйскім флёце — у Эсэна, потым служыў у Лібаве, дзе была база Міннай дывізіі. Са сьнежня 1913 г. Калчак — капітан 1-га рангу; пасьля пачатку І-й Усясьветнай вайны — сьцяг-капітан па апэратыўнай частцы. Распрацаваў першае баявое заданьне флёту. Прыняўшы ў часавае камандаваньне групу з чатырох мінаносцаў, у канцы лютага 1915 г. Калчак зачыняе дзьвюма сотнямі мінаў ДанцыгскуюДанцыскую бухту. У 1915 г. быў пасланы адміралам Эсэнам для дакладу ў стаўку, якая тады знаходзілася ў Баранавічах Менскай губэрні, дзе прабыў каля трох сутак і меў сустрэчу ззь вялікім князем Мікалаем Мікалаевічам. У верасьні 1915 г. Калчак камандуе Міннай дывізіяй; адначасова да яго ў падначаленьне пераходзяць усе марскія сілы ў Рыскім заліве. У лістападзе 1915 г. ён атрымлівае ордэн Сьвятога Георгія IV ступені. 28 чэрвеня 1916 г. робіцца віцэ-адміралам і камандуючым Чарнаморскім флётам, пасьля чаго едзе ў Петраград а адтуль, па вяртаньні на Чорнае мора, на 1 дзень заяжджае уў Магілёў, дзе знаходзілася стаўка, дзеля размовы з генэралам Аляксеевым, начальнікам штабу і царом Мікалаем ІІ, як прыняў яго ў саду.
 
Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Севастопальская Рада адхіляе Калчака ад камандаваньня, і адмірал вяртаецца ў Петраград. 4 ліпеня 1917 г. А. Керанскі даў санкцыю на місію Калчака ў якасьці ваеннага дарадцы ў Англію, а затым у ЗША. Пры вяртаньні ў Расею ў Японіі яго затрымаў кастрычніцкі пераварот да верасьня 1918 г.
 
У ноч на 18 лістапада 1918 г. ў Омску адбыўся ваенны пераварот, які высунуў Калчака на вяршыню ўлады. Рада міністраў настаяла на яго абвяшчэньні Вярхоўным Правіцелям Расеі, Вярхоўным Галоўнакамандуючым узброеных сіл і поўным адміралам. Дарадцам адмірала Калчака быў Антоні Фэрдынанд Асяндоўскі ураджэнецўраджэнец м. Люцын, Віцебскай губэрні.
 
У 1919 г. Калчак пераносіць Стаўку з Омска ва ўрадавы эшалён а новай сталіцай прызначаецца Іркуцк. 5 студзеня 1920 г. у Ніжнеўдзінску ён згаджаецца перадаць вярхоўную ўладу генэралу Дзянікіну, а кіраваньне Ўсходняй ускраінай — Сямёнаву, і пераходзіць у чэскі вагон, пад заступніцтва саюзьнікаў, але 14 студзеня 1920 г. у абмен на вольны праезд чэхі выдаюць адмірала чырвоным. 15 студзеня 1920 г. у 9 гадзін 50 хвілінаў вечара па мясцовым, іркуцкаму часе, Калчака арыштавалі.
 
А адзінаццатай гадзіне ночы пад узмоцненым канвоем арыштаваных правялі па таросістым лёдзе Ангары, а далей на аўтамабілях Калчака і яго афіцэраў перавезьлі ў Аляксандраўскі цэнтрал ля Іркуцку. Іркуцкі рэўкам намерваўся зрабіць адкрыты судовы працэс над былым Вярхоўным правіцелям Расеі і міністрамі яго Расейскага ўрада. З 22 студзеня 1920 г. Надзвычайная сьледчая камісія пачала допыты, якія доўжыліся да 6 лютага, калі рэшткі войска Калчака ўшчыльную падышлі да Іркуцка і рэўкам вынес пастанову пра расстрэл Калчака. 7 лютага 1920 г. у 4 гадзіны раніцы Калчака разам з прэм’ерам В. М. Пепяляевым, які, у адрозьненьне ад Аляксандра Васілевіча праявіў маладушша, расстралялі на берагу рэкі УшакоўкіЎшакоўкі і скінулі ў палонку. Сымбалічная магіла Калчака ([[кенатаф]]) знаходзіцца на месцы яго «спачынку ў водах Ангары» недалёка ад [[Іркуцк|іркуцкагаіркуцк]]ага Знаменского манастыра, дзе ўсталяваны крыж
<ref>[http://www.suvenirograd.ru/sights.php?id=692&lang=1/ ''Месцы ў Сібіры, звязаныя з А. Калчаком (з фотаздымкамі)'']{{ref-ru}}</ref>.
 
== Творы ==
* Последняя экспедиция на остров Беннетта, снаряженная Императорской Академией Наук для поисков барона Толля. // Известия Императорского Русского Географического Общества. Т. 42. Вып. 2-3. Санкт-Петербург. 1906. С. 487-519487—519.
* Какой России нужен флот? // Морской сборник. № 6, 7. 1908.
* Лед Карского и Сибирского морей. // Записки Императорской академии наук. Сер. 8. Физико-математическое. отделение. Т. 26. № 1. Санкт-Петербург. 1909.
* Колчак В. И., Колчак А. В. Избранные труды. /Сост. В. Д. Доценко/ Санкт-Петербург. 2001. 384 с.