Аўгустоўскі канал: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
дапаўненьне крыніца — be:Аўгустоўскі канал
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
артаграфія
Радок 2:
'''Аўгусто́ўскі кана́л''' — гідратэхнічнае збудаваньне [[19 ст.]], на тэрыторыі [[Беларусь|Беларусі]] ([[Гарадзенскі раён]]) і [[Польшча|Польшчы]]. Даўжыня 101,2 км, у межах Беларусі 22 км. Глыбіня 1,8 м. Праходзіць з [[Нараў|р. Нараў]] па рэках [[Бебжа]], [[Нета]], далей праз азёры [[Сайна]], [[Нецка]], [[Белае (возера)|Белае]], [[Сьцюдзёнае]], па [[Чорная Ганча|р. Чорная Ганча]] ў [[Нёман]]. Беларуская частка канала налічвае 3 шлюзы — Нёмнава, Дамброўка, Валкушак (шлюз Кужынец — на мяжы Беларусі з Польшчай) і 2 плаціны. Шлюз у Нямнове самы вялікі — трохкамэрны, даўжыня яго трох камэраў — 43,5 м. Астатнія шлюзы адна й двухкамэрныя.
 
Плян па пабудове канала належаў [[Францішак Друцкі-Любецкі|Францішку Друцкаму-Любецкаму]] для стварэньня воднага шляху з басэйнаў [[Вісла|Віслы]] й Нёмана да расейскіх партоў на [[Балтыйскае мора|Балтыйскім моры]] ў абыход тэрыторыі [[Каралеўства Прусія]], якае ўвяло вялікія правазныя пошліны. Праект, які атрымаў назву «Аўгустоўскі канал», быў цалкам распрацаваны ў [[1824]] годзе й прадугледжваў канцавым пунктам канала порт Віндавы (цяпер [[ВэнтспілсВэнтсьпілс]]). У тым жа годзе праект ўхваліў расейскі імпэратар [[Аляксандар І]]. Паводле першапачатковага праекту, агульная даўжыня канала ад р. Бебжа да порта Віндавы мусіла скласьці 395 км, але пабудавана было толькі 101,2 км, бо другая лінія канала па рэках Нёман—[[Дубіса]]—Віндава (цяпер [[Вента|р. Вента]]) не была пабудаваная, паколькі ў канцы 19 ст. пачаў бурна разьвівацца чыгуначны транспарт.
 
Праект распрацоўваўся й канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынэра [[Ігнаці Прандзінскі|Ігнація Прандзінскага]], які разьлічваў, што будаўніцтва мусіла быць закончанае праз 10 гадоў, а першыя судны маглі пачаць курсіраваць ужо праз 3-4 гады. Асноўныя работы былі выкананыя да [[1830]] году. Будаўніцтва перапынялася за часам [[Паўстаньне 1830-1831 годоў|паўстаньня 1830–1831]] г. і аднавілася (пад кіраўніцтвам інжынэра [[Тэадор Урбанскі|Тэадора Урбанскага]]) у 1833, закончылася ў 1839 г. На канале было 18 шлюзаў, мноства мастоў, плацінаў, службовых будынкаў.