Лес: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д Рэдагаваньні 101.99.1.105 (гутаркі) скасаваныя да папярэдняй вэрсіі TetrixBot
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Лес?oldid=1688836
Радок 1:
[[Файл:Pine tree forest02.jpg|міні|250пкс]]
 
'''Лес''' — комплекс разнастайнай (у асноўным драўлянай) расьліннасьці ўласьцівы для дадзенага геаграфічнага рэгіёну. У наш час лясы займаюць каля трэці зямной паверхні. Агульная плошча лясоў на [[Зямля|Зямлі]] складае каля 38 000 000 км². Палова гэтай лясной зоны належыць трапічным лясам, чвэрць разьмяшчаецца ў паўночным паўшар’і.
 
Лес узьдзейнічае на працэсы глебаўтварэньня, [[клімат]], кругазварот вільгаці, зьяўляецца адным з плянэтарных акумулятараў жывога рэчыва ў [[біясфэра|біясфэры]]; актыўна ўзаемадзейнічае з [[трапасфэра]]й і вызначае ўзровень кіслароднага і вугляроднага абмену. Выконвае водаахоўную, глебаахоўную, рэкрэацыйную і іншыя функцыі. Выключная роля лесу ў экалягічнай раўнавазе біясфэры, захаваньні генэтычнай разнастайнасьці расьлінаў і жывёлаў, як крыніц рэсурсаў для розных галін прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, робяць неабходнымі мерапрыемствы па ахове лясоў, аднаўленьні лясоў, лесаразьвядзеньні.
У паветры лясоў прысутнічае болей 300 назваў розных хімічных злучэньняў. Лясы актыўна пераўтвараюць паветраныя забруджваньні. Самай вялікай акісьляючай здольнасьцю валодаюць [[іглічныя лясы]]. Лес актыўна паглынае прамысловыя забруджваньні ([[пыл]], [[вуглевадароды]]). Лясы, асабліва іглічныя, выдзяляюць лятучыя рэчывы, якія забіваюць шматлікія хвораўтвараючыя мікробы.
 
У паветры лясоў прысутнічае болей 300 назваў розных хімічных злучэньняў. Лясы актыўна пераўтвараюць паветраныя забруджваньні. Самай вялікай акісьляючай здольнасьцю валодаюць [[Іглічны лес|іглічныя лясы]]. Лес актыўна паглынае прамысловыя забруджваньні ([[пыл]], [[вуглевадароды]]). Лясы, асабліва іглічныя, выдзяляюць лятучыя рэчывы, якія забіваюць шматлікія хвораўтвараючыя мікробы.
Лясныя прадукты актыўна выкарыстоўваюцца чалавекам як:
 
Лясныя прадукты актыўна выкарыстоўваюцца чалавекам як:
* крыніца харчаваньня ([[грыбы]], [[ягады]], зьверы, птушкі і г.д.)
* крыніца [[энэргія|энэргіі]] ([[дровы]])
Радок 12:
* сыравіна для вытворчасьці ([[папера]] і г.д.)
* штучныя лясы для абароны глебы
 
Лес зьяўляецца ўзнаўляльным прыродным рэсурсам, які забясьпечвае ўстойлівасьць біясфэры. Важны кампанэнт геаграфічных [[ляндшафт]]аў. Вывучэньнем лесу займаюцца лесазнаўства і лесаводзтва. На жаль, у наш час вырубка лясоў значна перавышае яго аднаўленьне.
 
У [[Беларусь|Беларусі]] самым вялікім лясным масівам зьяўляецца [[Белавеская пушча]].
 
== Структура ==
На жаль, у наш час вырубка лясоў значна перавышае яго аднаўленьне.
Структура лясоў залежыць ад фізыка-геаграфічных умоваў асяродзьдзя, відавога складу і біялягічных асаблівасьцей расьлін. Для лесу характэрна ярусная будова. Звычайна вылучаюць [[дрэва]]выя ярусы (дрэвастой), ярус [[Хмызьняк|куставага]] падлеску, кусьцікавае, паўкусьцікавае і травяністае покрыва, ярус імхоў і лішайнікаў, пазаярусныя расьліны, як то [[ліяна|ліяны]], эпіфііныя расьліны на ствалах і ў кронах дрэваў. У залежнасьці ад складу, умоваў і асаблівасьцей разьвіцьця вылучаюць вечназялёныя (вільготныя [[трапічны лес|трапічныя лясы]], мангравыя лясы, хвойныя лясы), лістападныя (дробна- і шыракалістыя лясы, мусонныя, саваннавыя і іншыя). Паводле тыпу аднаўленьня адрозьніваюць насенныя і парасткавыя, паводле паходжаньня — натуральныя і штучнаствораныя, паводле гісторыі фармаваньня — карэнныя і другасныя, паводле складу пародаў — чыстыя і зьмяшаныя.
 
== Вонкавыя спасылкі ==