Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 133 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q8486 (translate me)
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://be.wikipedia.org/wiki/Кава?oldid=1734113
Радок 1:
[[Файл:A small cup of coffee.JPG|міні|200пкс|Філіжанка кавы]]
'''Ка́ва''' ({{мова-ar|qahwa}}, {{мова-tr|kahve}}) — напой з пражаных, а пасьля змолатых альбо [[інстантызацыя|інстантызаваных]] зёрнаў [[кававае дрэва|кававага дрэва]], які звычайна падаецца гарачым. Паходзіць з [[Этыёпія|Этыёпіі]], у [[Эўропа|Эўропе]] зьявілася каля [[XVI стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]]. Адзін з найпапулярнейшых напояў на [[плянэта|плянэце]] і асноўная крыніца [[кафэін]]у. Кава абуджае і бадзёрыць, паскарае [[абмен рэчываў]] і паляпшае здольнасьць мысьленьня. Штогод вырабляецца каля 6,7 мільёнаў тон кавы. Дагэтуль не даведзены адмоўны ўплыў кавы на [[арганізм]] чалавека. Аднак празьмернае спажываньне кавы можа мець шкодны ўплыў на здароўе чалавека.
 
Вырошчваньне кавы пачалося ў Паўднёвай [[Арабійскі паўвостраў|Арабіі]]. Самы раньні дакладны доказ ужываньня напою з кавы адносіцца да сярэдзіны [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзя]] ў Емэне. Ва [[Усходняя Афрыка|Ўсходняй Афрыцы]] й Емэне, кава выкарыстоўвалася ў працэсіі рэлігійных абрадаў. Менавіта праз гэта [[Этыёпская царква]] наклала забарону на сьвецкае спажываньне кавы да часоў панаваньня імпэратара [[Мэнэлік II|Мэнэліка II]]<ref>Pankhurst, Richard (1968). Economic History of Ethiopia. Addis Ababa: Haile Selassie I University. p. 198.</ref>. Напой быў таксама забаронены ў [[Асманская імпэрыя|Асманскай імпэрыі]] ў [[17 стагодзьдзе|XVII стагодзьдзі]] паводле палітычных чыньнікаў<ref>Hopkins, Kate (March 24, 2006). [http://accidentalhedonist.com/food-stories-the-sultans-coffee-prohibition/ «Food Stories: The Sultan's Coffee Prohibition»]. Accidental Hedonist.</ref>. у [[Эўропа|Эўропе]] кава зьявілася каля [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]].
 
Кава зьяўляецца важным [[экспарт]]ным таварам<ref>[http://web.archive.org/web/20080625174054/http://www.fao.org/statistics/yearbook/vol_1_1/pdf/c10.pdf «FAO Statistical Yearbook 2004 Vol. 1/1 Table C.10: Most important imports and exports of agricultural products (in value terms) (2004)»] (PDF). FAO Statistics Division. 2006. </ref>. Зялёная (неабсмажаная) кава ёсьць адным з найбольш прадаваных сельскагаспадарчых тавараў у сьвеце<ref>Mussatto, Solange I.; Machado, Ercília M. S.; Martins, Silvia; Teixeira, José A. (2011). «Production, Composition, and Application of Coffee and Its Industrial Residues». Food and Bioprocess Technology 4 (5): 661–72. doi:10.1007/s11947-011-0565-z.</ref>.
 
== Назоў ==
Назоў ''кава'' паходзіць ад арабскага ''qahwa''. У большасьць [[славянскія мовы|славянскіх моваў]] прыйшоў праз турэцкае слова ''kahve''. ''Qahwa'' па-арабску азначае і каву, і віно, прычым другое значэньне старэйшае. Часта прыймаецца, што назоў паходзіць ад славутага рэгіёну вырошчваньня кавы [[Кафа]] ў Этыёпіі. Таксама ён можа паходзіць ад слова ''kohwet'', што значыць 'сіла'.
 
== Гісторыя ==
Першапачаткова кававыя зярняты ўжываліся ў цьвёрдым выглядзе, жаваліся, альбо душыліся і зьмешваліся з [[малако]]м і тлушчам. З [[12 стагодзьдзе|XII стагодзьдзя]] пачалі рабіць напой з сырых зярнятаў. Самыя раньнія дакладныя доказы ужываньня кававага напою датуюцца [[15 стагодзьдзе|XV стагодзьдзем]], у [[суфізм|суфійскіх]] кляштарах ў [[Емэн]]е. [4] Менавіта тут, у Арабіі, насеньне кавы было ўпершыню абсмажана і зварана, аналягічным чынам таму, як гэта робіцца сёньня. Але ў першыню насеньне кавы зьявілася ў Емэне з [[Этыёпія|Этыёпіі]]. Да [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзя]] кава дасягнула астатняй часткі [[Блізкі Ўсход|Блізкага Ўсходу]], [[Пэрсія|Пэрсіі]], Турэччыны і [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]].
 
У XV стагодзьдзі ў [[Стамбул]]е быў адчынены першы спэцыялізаваны магазын кавы, а ў [[16 стагодзьдзе|XVI стагодзьдзі]] — першая публічная кавярня. У [[1683]] годзе пасьля разгрому [[Асманская імпэрыя|турэцкіх]] войскаў пад [[Вена]]й, захопленая ў турэцкім абозе кава пайшла на адкрыцьцё першай венскай кавярні. Менавіта тады склалася традыцыя «кавы па-венску»: працэджаная кава, зьмешвалася з цукрам і вяршкамі і падавалася з булачкай, выпечанай у форме паўмесяца, – рагалікам, які сымбалізаваў пераможаны[[іслам]].
 
У [[18 стагодзьдзе|XVIII стагодзьдзі]] кава набыла папулярнасьць у [[Эўропа|Эўропе]], і эўрапейцы завезьлі кававую культуру ў многія [[Трапічныя паясы|трапічныя]] краіны па ўсім сьвеце. Кавярні сталіся цэнтрамі інтэлектуальнай і дзелавой актыўнасьці. Вядомая страхавая фірма [[Lloyds of London]] першапачаткова зьяўлялася ангельскай кавярняй. У [[1899]] годзе [[Швайцарыя|швайцарскі]] хімік [[Макс Маргенталер]] стварыў растваральную каву, для якой выкарыстоўваецца сумесь зь першага і другога гатункаў «арабікі» і «рабусты». Растваральная кава хутка распаўсюдзілася з [[1940-я|1940-х]] гадоў.
 
== Вытворчасьць кавы ==
[[Файл:Roasted coffee beans.jpg|міні|200пкс|зьлева|Абсмажаныя зярняты кавы]]
Існуюць два асноўныя віды кававага дрэва: [[арабіка]] (''Coffea arabica'', эндэмік паўднёва-заходняй Этыёпіі), менш устойлівы да захворваньняў, але дае зярняты больш тонкага смаку, і [[рабуста]] (''Coffea canephora (robusta)'', прарадзіма — [[Уганда]]), зярняты якога ўтрымліваюць на 40—50% больш кафэіну, больш горкія, і які могуць расьці ў месцах невыносных для арабікі. Рабуста высокай якасьці прымяняецца для прыгатаваньня [[эспрэса]], даючы магчымасьць атрымаць лепшую пенку. Іншыя віды — ''Coffea liberica'' і ''Coffea esliaca'' — верагодна паходзяць зь [[Лібэрыя|Лібэрыі]] і [[Паўднёвы Судан|Паўднёвага Судану]], адпаведна.
 
Да 125 млн чалавек па ўсім сьвеце занятыя вырошчваньнем кавы. 400 млрд кубачкаў кавы спажываецца на плянэце штогод, 12 тысячаў кубачкаў кожную сэкунду. Сусьветная вытворчасьць складае прыкладна 100 млн звычайных мяшкоў кавы, то бок 6 млн тонаў, больша як 80 млн мяшкоў ідзе на экспарт. Буйнейшымі вытворцамі кавы, паводле 2004 году, зьяўляюцца [[Бразылія]] – 2 356 (тут і далей у млн т, 35% сусьветнай вытворчасьці), [[Віетнам]] – 831 (12%), [[Калюмбія]] – 684 (10%), [[Інданэзія]] – 443 (7%), Этыёпія – 300 (4%), [[Індыя]] – 321 (3%), [[Гватэмала]] – 221 (3%), [[Мэксыка]] – 204 (3%), [[Пэру]] – 201 (3%), Уганда – 165 (2%), [[Гандурас]] – 155 (2%), [[Коста-Рыка]] – 107 (2%), [[Кот-д’Івуар]] – 105 (1%), [[Сальвадор]] – 85 (1%), [[Нікарагуа]] – 68 (1%), [[Эквадор]] – 56 (1%).
 
У [[міжнародны гандаль]] паступаюць звычайна зялёныя зярняты,гГэта зьвязана з тым, што ў зялёным стане кава можа захоўвацца даўжэй.
 
== Глядзіце таксама ==
* [[Капучына]]
 
== Крыніцы ==
{{Крыніцы}}
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Coffee|выгляд=міні}}
* [http://www.archive.org/details/ThisisCo1961 This is Coffee]. Кароткі фільм пра каву {{ref-en}}
* [http://www.lokeshdhakar.com/2007/08/20/an-illustrated-coffee-guide Ілюстраваны даведнік па каве]. {{ref-en}}
 
[[Катэгорыя:Кава]]