Фарэрскія астравы: розьніца паміж вэрсіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Lš-k. (гутаркі | унёсак)
д →‎Геаграфія: артаграфія, вікіфікацыя using AWB
Радок 54:
 
== Геаграфія ==
Фарэрскія астравы — выступ з [[акіян]]у часткі падводнага хрыбта УайвілаЎайвіла Томсана, які злучае [[Грэнляндыя|Грэнляндыю]] цераз [[Ісьляндыя|Ісьляндыю]] з [[Шатляндыя]]й. Гэты хрыбет разьмяжоўвае басэйны Атлянтычнага і [[Паўночны Ледавіты акіян|Паўночнага Ледавітага акіянаў]], і Фарэры знаходзяцца якраз на мяжы абодвух.
 
Архіпэляг прасьціраецца з поўначы на поўдзень на 113 км, а з захаду на ўсход — на 75 км. Плошча каля 1,4 тыс. км². Усяго архіпэляг уключае 24 астравы, найбольшыя зь іх — [[Стрэймой]], [[Эстурой]], [[Вагар]] і [[Сувурой]].
Радок 60:
Усе астравы вульканічнага паходжаньня й складзеныя пераважна з [[базальт]]аў і туфаў, што ўтвараюць плято, над якімі ўзвышаюцца завостраныя грабяні. Вышыня дасягае 882 м. Шматлікія [[ф'ёрд]]ы. Карысныя выкапні: [[буры вугаль]], [[торф]], [[базальт]].
 
[[Клімат]] астравоў марскі зь невялікай розьніцай паміж тэмпературамітэмпэратурамі [[лета]]м і [[зіма|зімой]]. Характэрнае ветранае дажджлівае [[надвор'е]], [[туман]]ы. Сярэдняя тэмпературатэмпэратура самага халоднага месяца — [[сакавік]]а 3 [[градус Цэльсія|°С]], самага цёплага — [[ліпень|ліпеня]] 10 °С. Для клімату архіпэлягу характэрныя [[дождж|дажджы]] на працягу ўсяго году, моцныя [[вецер|вятры]], асабліва зімой, вялікая вільготнасьць паветра, туманы. За [[год]] выпадае ў сярэднім каля 1500 мм ападкаў. Зімою яны выпадаюць часьцей за ўсё ў выглядзе ліўняў. [[Сьнег]], як правіла, растае на працягу некалькіх дзён, хоць на вяршынях трымаецца аж да наступленьня вясны.
 
На Фарэрах няма [[лес|лясоў]], трапляюцца толькі карлікавая вярба, нізкарослы хвойнік, [[верас]] ды [[чарніцы]]. Сустракаюцца [[луг]]і, тарфянікі, верасоўнікі. Паўднёвыя схілы плято і рачныя [[даліна|даліны]] ўкрытыя [[трава|травяністай]] расьліннасьцю. На скалах нічога не расьце акрамя [[імхі|мхоў]] і [[лішайнікі|лішайнікаў]].